Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пятница, 17 февраля 2017 19:21

Прием граждан (CMigrator copy 80)

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Іванаўна НІЖЭВІЧ і дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Валянцінавіч РЫБАК 22 лютага 2017 года з 14.00 правядуць сумесны прыём грамадзян у Грозаўскім сельвыканкаме па адрасе: в. Камсамольская, вул. Школьная, 3.
Пятница, 17 февраля 2017 19:14

Прямая линия (CMigrator copy 131)

прямая линия У сераду, 22 лютага, з 10 да 12 гадзін прамую лінію правядуць: начальнік  аддзела  жыллёва-камунальнай гаспадаркі   Капыльскага    райвыканкама   Марына Віктараўна КАНОНЧЫК — па тэлефоне 55-1-94; намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама Зоя  Леанідаўна   ДАЙНЯК — па  тэлефоне 54-0-40.
Воскресенье, 19 февраля 2017 12:06

С активной жизненной позицией (CMigrator copy 1)

Семежаўскі сельсавет — невялікі, кампактны. На яго тэрыторыі пражывае 1407 чалавек, а ў аграгарадку Семежава — 1108. Амаль кожны трэці (31%) жыхар — гэта грамадзянін, які знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Людзі паважанага ўзросту ўваходзяць у склад мясцовай пярвічнай ветэранскай арганізацыі. Пра жыццё-быццё пярвічкі гутарым з яе старшынёй Уладзімірам Паўлавічам Выскваркам. высквар — З усіх ветэранаў толькі адзін — Міхаіл Мацвеевіч Паўлаў — удзельнік і інвалід Вялікай Айчыннай вайны. 124 ветэраны маюць больш за 80 гадоў, а 10 — больш за 90. Частка (10%) яшчэ працуе. І гэта вельмі добра: яны яшчэ патрэбны ў калектывах, бо з’яўляюцца прыкладам добрай працы, сувязі розных пакаленняў. — Уладзімір Паўлавіч, як супрацоўнічаеце з мясцовай уладай, сельгаспрадпрыемствам? — Сувязі самыя цесныя. Уся работа ветэранаў і для ветэранаў каардынуецца і ўдасканальваецца ў сельвыканкаме на чале са старшынёй М.І. Стружко. Дырэктар ААТ «Семежава» А.І. Жданеня даў згоду на абнаўленне брацкай магілы. І вельмі важна адзначыць, што ў планах Анатоля Іосіфавіча стварэнне музея ў гаспадарцы, тым больш, што матэрыялаў захавалася багата. Сумесна з прафкамам сельгаспрадпрыемства (старшыня У.В. Лянько) высылаюцца віншавальныя паштоўкі ветэранам, уручаюцца падарункі да Дня работнікаў АПК, Дня пажылых людзей, юбілярам. Без пытанняў кожны пажылы чалавек можа выпісаць у гаспадарцы для асабістых патрэб збожжа. — Вядома, што асабіста Вы — ветэран педагагічнай нівы. Ці не забываюць калегі? — У школе педагогаў-ветэранаў усяго дзевяць. Мы з’яўляемся ганаровымі членамі педагагічнага савета. Даволі часта нас запрашаюць у госці на першы званок, Дзень настаўніка, вечар сустрэчы выпускнікоў, выпускны баль і іншыя выхаваўчыя мерапрыемствы, якія право-дзяць класныя кіраўнікі са сваімі вучнямі. Таксама даволі частымі і жаданымі гасцямі ў школе з’яўляюцца вязень Ніна Андрэеўна Калеснік і воін-інтэрнацыяналіст Іван Міхайлавіч Пыско. Прафкамам (старшыня А.В. Сянюк) рэгулярна высылаюцца віншавальныя паштоўкі ветэранам, а сёлета мы яшчэ атрымалі і навагоднія падарункі. Дробязь, але вельмі прыемная. Пасля гэтага адчуваеш асалоду: ты не забыты, ты з калектывам! У 2018 годзе Семежаўскай школе споўніцца 150 гадоў. Думаем, што без удзелу, дапамогі ветэранаў гэта свята не абыдзецца. — Як жа семежаўскія ветэраны арганізоўваюць свой адпачынак? — Адзначу, што наш Цэнтр культуры і вольнага часу не дае нам спакойна жыць. Праводзяцца розныя мерапрыемствы для моладзі з запрашэннем ветэранаў. Гэта шматлікія выставы, конкурсы, канцэрты, абрады, пасяджэнні клубаў і г.д. У ліку актывістаў — Н.А. Калеснік, В.М. Кіеня, В.В. Мікалаевіч, З.І. Кравец, М.М. Астапеня, М.П. Харковіч, Н.П. Рымжа і іншыя. Удзельнікі гуртка пры цэнтры даюць канцэрты для пажылых людзей у Семежаўскай участковай бальніцы, для інвалідаў. Удзел у абрадзе «Цары», свяце вёскі — гэта ўжо традыцыя. Не забываем мы і пра духоўнае адраджэнне: збіраем грошы на будаўніцтва царквы ў аграгарадку, якое распачалося, але з-за адсутнасці сродкаў ідзе павольна. Увогуле для сябе я зрабіў выснову. Галоўнае, каб кожны ветэран адчуваў, што ён яшчэ патрэбен, яго не забылі. Так, як гэта робіцца на нашай семежаўскай зямлі.   Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ
000027_395148_big Аб гэтым паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання гэтай памятнай даты. Папярэднія даты правядзення кангрэсу — 14-16 верасня. Акрамя таго, у плане мерапрыемстваў на 2017 год — міжнародны выставачны праект «Францыск Скарына і яго эпоха», стварэнне дакументальнага фільма, прысвечанага першадрукару (з перакладам на замежныя мовы), для папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры, а таксама рэалізацыя беларускага мастацка-адукацыйнага праекта «Спадчына Францыска Скарыны» пад эгідай ЮНЕСКА. Паводле слоў  міністра культуры, прадугледжваецца правядзенне арт-пленэраў у Беларусі, Літве, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхіі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена мясцінам, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны. Сумесна з беларускай дыяспарай там будуць праводзіцца памятныя мерапрыемствы і выстаўкі. Усяго ў плане па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў. Хаця, як трапна заўважыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, на самай справе іх будзе значна больш, бо розныя ўстановы яшчэ працягваюць уносіць свае прапановы. Гэта значыць, што на працягу года ледзь не кожны дзень імя Францыска Скарыны будзе гучаць са сцэн і высокіх трыбун, каб яшчэ раз нагадаць, што наша дзяржава мацуецца гістарычнымі каранямі. У тым ліку да святкавання шырока далучацца беларускія рэгіёны. Цяпер, напрыклад, можна гаварыць аб фестывалі «Кніжныя скарбы Беларусі», які рыхтуецца Гродзенскім аблвыканкамам, выстаўцы творчых работ студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа «Нараджэнне кнігі», правядзенні літаратурных гадзін, тэматычных вечароў, гісторыка-паэтычных падарожжаў, прысвечаных беларускаму кнігадрукаванню, якія рыхтуе Мінскі гарвыканкам.
Вучыліся кадравікі Арганізацыйна-кадравы аддзел райвыканкама правёў семінар-вучобу з кадравай службай раёна, у якім прыняў удзел старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч. Падчас семінара ўвага спецыялістаў сельгасарганізацый, некаторых прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна звернута на парадак разгляду кадравых пытанняў. Таксама былі разгле-джаны змяненні ў заканадаўстве аб занятасці і парадак персаніфікаванага ўліку ў арганізацыях.   У мэтах бяспекі З пачатку года на тэрыторыі раёна спілавана 613 аварыйна небяспечных дрэў, у тым ліку за люты — ужо 399. IMG_6271 Паводле інфармацыі раённага Савета дэпутатаў, работы праводзяцца як у населеных пунктах, так і на прыдарожных палосах. Удзел у навядзенні парадку прымаюць работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, райаграсэрвісу, РБУ, ПМК-11, аўтапарка № 21, філіяла «Міналбпаліва», дарожных, сельскагаспадарчых і іншых арганізацый.   Чыя пярвічка лепшая? Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі на працягу студзеня-верасня гэтага года праводзіць агляд-конкурс на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Удзел у ім прымаюць і пярвічкі Капыльскага раёна. З 16 лютага пачалося наведванне камісіямі арганізацый-удзельніц агляду. Пры ацэнцы дзейнасці пярвічак улічваецца ахоп прафсаюзным членствам за апошнія тры гады, стан уліку, статыстычнай справаздачнасці, выкананне рашэнняў вышэйстаячых органаў, практыка сацыяльнага партнёрства, грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства і аховы працы. Таксама не застанецца без увагі правядзенне культурна-масавых, спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, інфармацыйная работа, наяўнасць сістэмы работы з моладдзю і ветэранамі. Будзе таксама ацэньвацца стан справаводства і фінансавай дысцыпліны, работа рэвізійнай камісіі і іншыя крытэрыі. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і прызамі за кошт сродкаў ФПБ.   Адходы – у даходы Нарыхтоўкай і зборам другасных матэрыяльных рэсурсаў у Капыльскім раёне ў 2017 годзе   займаюцца ЖКГ і райспажыўтаварыства. IMG_3777 План збору і здачы на перапрацоўчыя прадпрыемствы складае 1881,6 тоны. Неабходна паставіць палімерныя адходы, а таксама адходы паперы, картона, шкла, бытавой тэхнікі, зношаныя шыны, адпрацаванае масла. Заданні па нарыхтоўцы і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў даведзены да кожнай арганізацыі, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.   Кубак – у капылян Інтэлектуальная гульня «Кубак старога замка», якая адбылася 15 лютага ў тэатральнай зале Нясвіжскага палацава-замкавага комплексу, завяршылася  ўпэўненай перамогай капылян. DSCF3169 Юныя эрудыты Алёна Несцерчык, Арцём Каленчыц, Настасся Тукай, Мікіта Карпіленя, Аляксандра Маляўка, Вера Васілеўская, Марыя Гузава, Святлана Лазоўская, Раман Еўдакімаў, якія навучаюцца ў сярэдняй школе  № 2 г. Капыля, адстойвалі гонар нашага раёна. Выдатную падрыхтоўку да турніру падчас факультатыўных заняткаў, якія праходзяць у навучальнай установе ў шосты школьны дзень, забяспечыла настаўнік гісторыі Аксана Максіменя. Упершыню за шэсць гадоў кубак пакінуў тэрыторыю Нясвіжскага раёна.   Майстар-клас Настаўнік-метадыст ДУА «Грозаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Ігар Вітальевіч Дубіна (справа) правёў майстар-клас для настаўнікаў працоўнага навучання (тэхнічная праца) з Клецкага, Капыльскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага раёнаў. Дубіна Мерапрыемства адбылося ў рамках работы абласнога рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій «Нёман». Тэма майстар-класа гучала так: «Падрыхтоўка навучэнцаў да прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах (тэхнічная праца), таму настаўнікі з цікавасцю наведалі вучэбную майстэрню, выставу работ навучэнцаў, фрагмент практычнай часткі факультатыўных заняткаў па чарчэнні ў 11 класе.   «Кірмаш вакансій» Па ініцыятыве Капыльскага РАУС ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі праведзена чарговая прафілактычная акцыя «Кірмаш вакансій». Як паведаміла начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Вольга Капцяева, падчас правядзення асноўнага этапа акцыі прысутнічалі асобы, якія маюць судзімасць, асу-джаны да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, і іншых мер крымінальнай адказнасці, і знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі. Удзельнікам акцыі быў прадэманстраваны фільм прафілактычнай накіраванасці «Святло ў канцы тунэлю». У рамках мерапрыемства асобам, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні, было выдадзена 9 прадпісанняў для пастаноўкі на ўлік у сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні. За час акцыі працаўладкавана 5 асоб, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі.   Парушальніку не схавацца Для больш аператыўнага кантролю за сітуацыяй на дарогах Капыльшчыны аддзяленнем дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі  Капыльскага раённага аддзела ўнутраных спраў набыты прыбор «Бінар», які прымяняецца для замеру хуткасці аўтатранспарту і відэафіксацыі парушэнняў Правіл дарожнага руху. Як расказаў начальнік АДАІ Міхаіл Мельнічэнка, цяпер з’явілася магчымасць запісу дарожнай сітуацыі: агульным планам (для шырокага агляду дарогі і аналізу сітуацыі) і буйным планам (для атрымання выявы парушальніка з візуальна бачным нумарам на адлегласці не менш  за 300 м).   Спаборнічалі рыбаловы-аматары Спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы прайшлі ў мінулую суботу на возеры Руднікі. У іх прынялі ўдзел 13 каманд — прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Капыльскага доследнага лясгаса і некаторых лясгасаў Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання — Капыльскага, Слуцкага, Уздзенскага, Чэрвеньскага, Клецкага. Пераможцай сярод структурных падраздзяленняў і ўладальніцай спецыяльна распрацаванага пераходнага прыза ў выглядзе люстранога карпа на хвалі стала каманда Орлікаўскага лясніцтва. Сярод каманд лясгасаў перамогу святкавалі гаспадары. У асабістым заліку вынікі падводзілі ў некалькіх намінацыях: самым хуткім бурыльшчыкам аказаўся машыніст харвестара з Капыльскага вопытнага лясгаса Аляксей Каховіч, Віктар Радкевіч з Капыльскага лясніцтва перамог адразу ў дзвюх намінацыях: «самая буйная рыба» і «самы ўдалы рыбак» (агульная вага ўлова склала 1 кг 90 г). Самую маленькую рыбку даўжынёй 4,5 см удалося злавіць лесніку Орлікаўскага лясніцтва Васілю Пашко. Пераможцы і прызёры атрымалі каштоўныя падарункі, на памяць аб спаборніцтвах у іх удзельнікаў таксама засталіся невялікія сувеніры. Закончылася свята смачным абедам, дзе на сталах была ў тым ліку і юшка, звараная з вылаўленай рыбы. Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Страница 4134 из 4898