Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

В Копыле в минувшее воскресенье на центральной площади отгуляли Масленицу (CMigrator copy 2)

12.03.2019
У апошні дзень масленічнага тыдня — Даравальную нядзелю — на цэнтральнай плошчы райцэнтра па старажытных і сучасных беларускіх традыцыях развітваліся з зімой і запрашалі доўгачаканую вясну. [caption id="attachment_74953" align="aligncenter" width="580"]■ Блінамі частавалі прама на тэатралізаваным прадстаўленні ■ Блінамі частавалі прама на тэатралізаваным прадстаўленні[/caption] Надвор’е хоць і ўнесла свае карэктывы,  аднак  не   стала  перашкодай для правядзення свята. Дарэчы, згодна з народнымі прыкметамі, калі на гэты час прыходзіцца непагадзь ды холад, то вясна абавязкова парадуе добрым надвор’ем. Калі ж верыць яшчэ адной прыкмеце аб тым, што выпечы шмат бліноў падчас Масленіцы — да багацця ды вялікага ўраджаю, то наогул атрымліваецца выдатная замалёўка бліжэйшай будучыні. Бо хіт свята — бліны — у незлічонай колькасці былі нарыхтаваны, а таксама выпякаліся прама на месцы. Пачаставацца імі, ды яшчэ і з рознымі дабаўкамі на любы густ, можна было бясплатна — гасцінныя прадстаўніцы Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці, Песачанскага і Семежаўскага цэнтраў культуры і вольнага часу, Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі  з задавальненнем частавалі ўсіх жадаючых. «Смачны» настрой стваралі і работнікі райспажыўтаварыства. Традыцыйным попытам карысталася прадукцыя іх выставы-продажу, асноўны асартымент якой спецыяльна да мерапрыемства быў дапоўнены сюжэтамі «бліннай гісторыі». Акрамя прысмакаў можна было набыць і вырабы сувенірнай прадукцыі, прадстаўленыя Капыльскім ТЦСАН і клубам «Скарбонка».  [caption id="attachment_74952" align="aligncenter" width="580"]■ Прадстаўніцы Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу - з ліку гаспадынь, якія з задавальненнем частавалі блінамі ўсіх жадаючых ■ Прадстаўніцы Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу - з ліку гаспадынь, якія з задавальненнем частавалі блінамі ўсіх жадаючых[/caption] Вясёлым, цікавым і да таго ж пазнавальным выдалася тэатралізаванае прадстаўленне, дзе можна было не толькі пад іскрамётныя песні патанцаваць, але і паўдзельнічаць у шматлікіх гульнях, а таксама даведацца пра масленічныя традыцыі і звычаі беларусаў. Святочны настрой падчас відовішча стваралі юныя акцёры — навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа, а таксама ўдзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці Капыльскага РЦК, Цімкавіцкага і Грозаўскага сельскіх дамоў культуры, Ванелевіцкага цэнтра культуры і вольнага часу, Ляшнянскага, Руднянскага і Скабінскага клубаў-бібліятэк і Лоцвінскага ЦАТ. Куратарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі раённага цэнтра традыцыйнай культуры — менавіта яны займаліся рэжысурай і тэатралізацыяй Масленіцы. Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла. Падчас гэтага старажытнага абраду, які сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу вясны, кожны мог загадаць жаданне, прывязаўшы да лялькі перад тым, як яе падпаліць, каляровую стужку. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей