Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

87

Заведующий терапевтическим отделением Копыльской ЦРБ Оксана Минченя - врач по профессии и по призванию

06.03.2019
Кожную раніцу яна з задавальненнем адчыняе дзверы свайго кабінета. І асаблівага сакрэту тут няма: яе чакае любімая работа, чакаюць людзі, якім дрэннае здароўе не дазваляе весці паўнацэннае жыццё. Дапамагчы кожнаму — вось яе абавязак, яе праца. Аксана Пятроўна Мінчэня  (на здымку)— загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ — урач па прафесіі і па прызванні. Жанчына, якой прыйшлося на сваіх плячах вынесці не адно выпрабаванне. І зрабіла яна гэта з высокай чалавечай годнасцю. 3825 цв Святочнымі сакавіцкімі днямі павіншаваць матулю з Днём жанчын прыедуць з Салігорска, дзе жывуць і працуюць сыны Яўген і Аляксей. Гэта — ужо сямейная традыцыя. Аксана Пятроўна атрымае кветкі і падарункі, а ў адказ пачастуе дарагіх гасцей фірменнымі пельменямі, якія з задавальненнем гатуе сама. Вольнага часу ў яе не так і многа, але каб нарабіць мясных прысмакаў, якія так любяць яе дарагія «хлопчыкі», хопіць. Свет захапленняў Аксаны Пятроўны не вельмі вялікі, і адно з іх — вандроўкі. Славакія, Венгрыя, Аўстрыя, Турцыя, краіны Прыбалтыкі — месцы, якія ўжо пашчасціла наведаць. А яшчэ ўрач Мінчэня вельмі любіць у вольную хвілінку пачытаць паэтычныя творы. І не мае значэння, хто аўтар вершаваных радкоў, галоўнае, каб падыходзілі да асабістага настрою. Так лягчэй разумець жыццё і людзей. Бо працавць прыходзіцца з тымі, хто звярнуўся з праблемамі. А дапамагчы хочацца кожнаму. Добрае слова, каштоўную параду і, канешне, якаснае лячэнне ўрач-тэрапеўт Аксана Мінчэня заўсёды дасць таму, хто мае патрэбу. …Стаць урачом некалі марыла матуля Паляшчук Станіслава Адамаўна, але не атрымалася. І Аксана зразумела: яе абавязак — ажыццявіць маміна імкненне, тым больш што і сярэднюю школу № 1 г. Капыля скончыла з залатым медалём. Да выканання няпростых абавязкаў медыка прыступіла пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута ў 1984 годзе. І адразу — на адміністрацыйнай пасадзе. Ёй, маладому тэрапеўту, прыйшлося ўзначаліць Амгавіцкую ўчастковую бальніцу на Случчыне. І той вопыт, які атрымала падчас работы, вельмі спатрэбіўся пазней. Там, на Случчыне, выйшла замуж, нарадзіла сыночкаў. Рана застаўшыся ўдавой, адна падымала хлапчукоў, дала ім годную адукацыю і правільнае выхаванне. У Капыль прыехала ў жніўні 1997 года. Спачатку прымала хворых як урач-кардыёлаг, а ў 2002-м  узначаліла тэрапеўтычнае аддзяленне. Аксана Пятроўна адзначае, што на родную Капыльшчыну вярнулася з палёгкай і задавальненнем. Малая радзіма па-бацькоўску шчыра прыняла сваю дачку. Увайсці ў прафесійнае жыццё памаглі больш вопытныя калегі: Генадзь Пятровіч Рак, Міхаіл Віктаравіч Роўбуць, Станіслаў Іосіфавіч Міхнайць. А зараз ужо сама Аксана Мінчэня вучыць маладых. Сярод так званых вучняў-медыкаў, чыім майстэрствам можа ганарыцца, Аксана Пятроўна вызначае Віталя Лукшу і яго жонку Юлію, Ганну Івашку, Марыю Рокач, Юлію Уласовіч. Усім ім яна, высокапрафесійны медык, перадае веды, вопыт, іскрынкі чалавечай мудрасці. Майстар прадаўжаецца ў сваіх вучнях. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей