Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 27 февраля 2017 12:19

К клиентам - с уважением

За 17 гадоў працы аператарам сувязі аддзялення паштовай сувязі Капыль-2 Ніла Дворак стала для наведвальнікаў па-сапраўднаму блізкім ці нават родным чалавекам. IMG_6295 Заўсёды ветлівая, яна ўмее знайсці падыход да кожнага: усё цярпліва растлумачыць, хутка абслужыць і абавязкова падорыць усмешку. Кліенты яе любяць і паважаюць — а яна шчаслівая, што сваёй работай робіць жыццё людзей больш зручным і камфортным. Нарадзілася Ніла Люцыянаўна ў Аножках, што непадалёку ад Капыля. Пасля заканчэння 8 класаў паехала да дзядзькі ў далёкі Мурманск, дзе паступіла ў педагагічнае вучылішча. На працягу 16 гадоў адпрацавала там жа выхавальнікам дзіцячага сада сударамонтнага завода «Нерпа». У 1998 годзе вярнулася на сваю радзіму, дзе спачатку таксама два гады аддала педагагічнай ніве. Аднак так склаліся абставіны, што давялося змяніць поле дзейнасці. І ў 2000 годзе яна прыйшла ў сферу паштовай сувязі: тры гады дастаўляла карэспандэнцыю ў гарадскім аддзяленні, а са жніўня 2003 года працуе аператарам. За перыяд працы Ніла Люцыянаўна ўжо добра ведае некаторых сваіх кліентаў, вывучыла іх характары і да кожнага знайшла індывідуальны падыход. — Аддзяленне паштовай сувязі Капыль-2 стала для мяне амаль другім домам, — гаворыць Ніла Люцыянаўна. — Я люблю справу, якой займаюся. Нават калі пенсію якой-небудзь бабулі выплаціш і бачыш, як яна радуецца — самой становіцца прыемна. Вельмі падабаецца асвойваць што-небудзь новае, часта прымаю ўдзел у дапрацоўцы некаторых камп’ютарных праграм. Калі з’яўляецца якая-небудзь навінка, то ў мяне быццам крылы вырастаюць. Хочацца як мага хутчэй вывучыць і працаваць. Кіраўніцтва аддзялення сувязі характарызуе Нілу Люцыянаўну як працавітага, добрасумленнага і выканаўчага работніка, які адказна адносіцца да сваіх службовых абавязкаў. У яе адрас няма скаргаў ад кліентаў, яна забяспечвае захаванасць грашовых сум і паштовых адпраўленняў. Лепшым адпачынкам пасля працоўнага дня жанчына лічыць вязанне. Па яе словах, гэта з’яўляецца добрым сродкам для зняцця стомленасці. А ў вясенне-летне-асенні перыяд на веласіпедзе спяшаецца ў Аножкі да сваёй матулі, дзе любіць заняцца агародніцтвам. Прыемнымі момантамі напаўняецца жыццё, калі ў госці прыязджаюць дачка і два сыны, а дом запаланяе смех унукаў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Понедельник, 27 февраля 2017 12:16

Помогать в заботах и делах

Старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко за няпоўныя тры гады кіраўніцтва ведае ў сваім  сельсавеце амаль кожнага  жыхара і кожнае месца: ці добраўпарадкаванае яно, ці патрабуе прыкладання рук. У сваю чаргу і мясцовыя жыхары яго добра ведаюць. IMG_9417 Сяргей Іванавіч добра спраўляецца з ускладзенымі абавязкамі, знаходзіць належны кантакт з вяскоўцамі, выконвае патрабаванні вышэйшага кіраўніцтва, сам уносіць прапановы. Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця сельсавета з’яўляецца добраўпарадкаванне. — Вялікую ўвагу надаём прыстанку памерлых — могілак на тэрыторыі сельсавета 9. Пахаванні павінны быць прыбранымі і абкошанымі, нават калі няма спадчыннікаў, — лічыць Сяргей Цвірко. — Таксама замяняем агароджы (на шасці яны ўжо жалезабетонныя). Праўда, рабіць гэта даводзіцца з прыцягненнем сродкаў насельніцтва. Рамантуем воінскія помнікі, абеліскі, брацкія магілы. Садзейнічаюць у навядзенні парадку мясцовы аварыйна-выратавальны пост, школа, сельгаспрадпрыемствы. Вядома, што выгляд населеных пунктаў псуюць старыя, кінутыя хаты. Таму ў мінулым годзе ў сельсавеце знесена 47 пустуючых будынкаў і на іх месцы добраўпарадкаваны тэрыторыі. Працягваецца працэс па скасаванні вёскі Пнівада, дзе захаваны ўсе пабудовы. За гэты ж час спілавана 845 аварыйна-небяспечных дрэў, ліквідавана 56 стыхійных сметнікаў. Традыцыйна наводзіцца парадак напярэдадні святаў вёсак, якія штогод абавязкова праводзяцца ў Пацейках, Душаве і Траянаве. Сельвыканкам працуе ў цесным кантакце з насельніцтвам. Праз сходы грамадзян, сувязь са старэйшынамі і дэпутатамі вырашаюцца праблемы вяскоўцаў, вядзецца прафілактычная работа па прадухіленні проціпраўных дзеянняў, пажараў, сацыяльнага недабрабыту і г.д. Дапамагаць людзям у будзённых клопатах і справах заўсёды імкнецца Сяргей Цвірко. А спрыяе яму ў гэтым вопыт папярэдняй дзейнасці. За плячыма ў Сяргея Іванавіча атрыманне прафесіі інжынера, педагагічнай адукацыі, работа ў маладзёжнай арганізацыі, давялося яму ўзначальваць аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, філіял «Вялікая Раёўка». А надзейнай падтрымкай у паспяховай рабоце для Сяргея Іванавіча з’яўляюцца яго жонка Алена, дачка Мілена і сын Артур. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Понедельник, 27 февраля 2017 12:14

В коллективе объединенных одной целью

«Галоўнае — гэта каманда», — лічыць намеснік дырэктара-начальнік аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 609 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Капылі Святлана Пабока.  IMG_6337 — Мне пашчасціла працаваць у «Беларусбанку», — дзеліцца Святлана Уладзіміраўна. — На ўсіх этапах працы асноўным капіталам былі і застаюцца людзі, супрацоўнікі — дружны, згуртаваны калектыў прафесіяналаў з высокай працаздольнасцю, аб’яднаных адной мэтай, агульнай карпаратыўнай культурай, імкненнем і жаданнем працаваць на вынік. Па словах Святланы Уладзіміраўны, выканаць намечаныя паказчыкі ў рознічным бізнесе можна толькі разам. Як адзначае спецыяліст, ёй вельмі пашанцавала працаваць побач з намеснікам начальніка-загадчыкам сектара продажаў Валянцінай Сыцько, галоўнымі спецыялістамі аддзела рознічнага бізнесу Аленай Казак, Яўгенам Пуцейкам, Аленай Саўчэняй, Андрэем Лагутам, кіраўніком аперацыйнай службы Наталляй Пыл, спецыялістам Аксанай Емяльянчык і ўвогуле ўсімі супрацоўнікамі аддзела рознічнага бізнесу. — Для нас «розніца» — гэта дружны, зладжаны «аркестр», — падкрэслівае Святлана Уладзіміраўна. — Быць дырыжорам такога «аркестра» — велізарнае задавальненне! Калі ж гаварыць пра Святлану Пабока персанальна, то трэба адзначыць, што ў банкаўскай сістэме яна ўжо працуе 23 гады. Прафесійны вопыт прыходзіў з часам. Пасля заканчэння Беларускага тэхналагічнага інстытута давялося папрацаваць інжынерам на заводзе ЖБВ, потым перайшла ў філіял «Беларусбанка». У 2009 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Святлана Уладзіміраўна займае актыўную жыццёвую пазіцыю: на працягу многіх гадоў узначальвае пярвічную прафсаюзную арганізацыю цэнтра банкаўскіх паслуг, дзейнасць якой насычана шматлікімі мерапрыемствамі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Понедельник, 27 февраля 2017 12:07

Творческая и энергичная

Кацярына Уласавец, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стала пераможцай конкурсу «Малады лідар Міншчыны» ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва. IMG_7162 Яна прадставіла прэзентацыю пра работу свайго аддзялення і праекты, якія там рэалізуюцца. Кацярына Сяргееўна кожны свой працоўны дзень праводзіць з пажылымі людзьмі, якім трэба шмат яе ўвагі. Аднак энергія і творчыя задумкі Кацярыны сапраўды невычэрпныя: яна імкнецца знаходзіць усё новыя і новыя формы сваёй працы, зацікавіць і навучыць. Пажылыя людзі займаюцца скандынаўскай хадзьбой, аквааэробікай і веласпортам. Малады супрацоўнік з радасцю вучыць сваіх падапечных працаваць на камп’ютары, што вельмі важна ў сучасны момант. А яшчэ займаецца з імі дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам: у  гуртках людзі сваімі рукамі робяць прыгожую і цікавую сувенірную прадукцыю. Пад кіраўніцтвам Кацярыны Уласавец у Капыльскім ТЦСАН штогод рэалізуецца сацыяльны праект «Зялёная аптэка». Удзельнікі праекта высаджваюць у цяпліцы розныя лекавыя расліны, гадуюць іх, збіраюць і сушаць. Пасля чаго гатуюць смачныя травяныя чаі, якія з задавальненнем п’юць падчас святочных сустрэч. Настойлівасць і дысцыпліна-ванасць, а таксама багаты творчы патэнцыял дапамагаюць маладой супрацоўніцы дасягаць у сваёй працы значных вяршынь. Цяпла гэтай прывабнай маладой жанчыны хапае і на сям’ю. З мужам Віталем выхоўваюць дзвюх прыгажунь-дачок — васьмігадовую Уладзіславу і пяцігадовую Дар’ю —  жывуць, кахаюць і складаюць планы на будучыню. Крысціна ЖОГАЛЬ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Понедельник, 27 февраля 2017 12:02

Не ошибся с выбором

Юрый Дарашэвіч у юнацтве марыў кіраваць чыгуначным саставам, але лёс  распа-радзіўся інакш, і вось ужо больш за трыццаць гадоў ён перавозіць пасажыраў на рэйсавым аўтобусе ў філіяле «Аўтамабільны парк № 21». IMG_9007-1 — Калі служыў у арміі, — дзеліцца Юрый Міхайлавіч, — вадзіў аўтамабіль. А як вярнуўся дадому, вырашыў асвоіць гэтую прафесію і на «грамадзянцы». Прываблівала праца на аўтобусе.  Хацеў, праўда, з’ехаць у сталіцу, але ад гэтага кроку адгаварыў мяне мой бацька. І, відавочна, Юрый Дарашэвіч не памыліўся з выбарам. Пасажыры ведаюць яго як культурнага і ветлівага вадзіцеля рэйсавага аўтобуса. Кіраўніцтва пра працаўніка адгукаецца выключна са станоўчага боку, адзначаючы яго працавітасць і імкненне заўсёды быць у перадавіках. Па родзе дзейнасці Юрый Дарашэвіч практычна пастаянна ў дарозе: дзень у дзень, з года ў год. Варта адзначыць, што Правілы дарожнага руху і Правілы перавозкі пасажыраў ён выконвае няўхільна. Увесь назапашаны гадамі вопыт працаўнік з радасцю перадае маладому пакаленню. — На працу прыходзіць моладзь, — кажа вадзіцель аўтобуса, — я з задавальненнем бяру над імі настаўніцтва, расказваю і паказваю тое, што ведаю сам, вучу ўсім тонкасцям нашай прафесіі. Юрый Міхайлавіч за сваю працоўную дзейнасць неаднаразова быў адзначаны граматамі, таксама ўзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы працаўнік» ААТ «Мінаблаўтатранс» і знакамі «За працу без аварый», мае ганаровае званне «Ветэран працы». Юрый Дарашэвіч — адказны супрацоўнік філіяла «Аўтамабільны парк № 21», а дома мужчына — добры сем’янін і бацька. З жонкай  Ганнай Сяргееўнай ідуць побач ужо шмат гадоў. Пабудавалі хату, выгадавалі сына Дзмітрыя і дачку Таццяну. А зараз любоў і пяшчоту аддаюць двум унукам, якія растуць на радасць бабулі і дзядулю. Крысціна ЖОГАЛЬ Фота Паўла ШЭІНА
Страница 4118 из 4893