Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Воскресенье, 26 февраля 2017 11:00

Настоящий отличник образования

Каб падрыхтаваць сучаснага працаўніка, выкладчык навучальных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» Людміла Аляксандраўна Касмінка заўсёды арыентуецца на інтарэсы навучэнцаў, імкнецца накіраваць іх на прадукцыйнае вырашэнне задач як на вытворчасці, так і ў жыцці. IMG_6350 Да такой высновы Людміла Аляксандраўна прыйшла праз багаты працоўны вопыт: у каледжы яна працуе з 1981 года. За гэты час набыла сярод калег аўтарытэт ініцыятыўнага, кампетэнтнага ў пытаннях педагогікі і псіхалогіі спецыяліста. Да таго ж, неаднаразова была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. А ў 2012 годзе — нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і высокія дасягненні ў працоўнай дзейнасці. Навучальны кабінет «Сельскагаспадарчыя машыны», над абсталяваннем якога Людміла Аляксандраўна актыўна працуе, таксама неаднаразова быў прызнаны лепшым у абласным конкурсе навучальных кабінетаў. Каб працаваць вынікова, педагог, перш за ўсё, выяўляе індывідуальныя здольнасці і магчымасці вучняў. І ўжо потым, зыходзячы з атрыманых звестак, будуе заняткі так, каб максімальна актывізаваць пазнавальную дзейнасць. — На ўсіх этапах навучальнага працэсу Людміла Аляксандраўна па кожнай тэме курса ўмела вылучае вузлавыя элементы, — гаворыць намеснік дырэктара каледжа Таццяна Астрэйка. —  Педагог добра ведае і выкарыстоўвае эфектыўныя сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання вучняў, развівае ў іх цікавасць да вучэбных прадметаў і будучай прафесіі. Як старшыня цыклавой камісіі ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі Людміла Аляксандраўна вывучае вопыт іншых педагогаў, абагульняе свой уласны, каб потым падзяліцца ім з калегамі падчас правядзення семінараў нават абласнога ўзроўню, якія вельмі часта адбываюцца тут, у каледжы. Яна распрацавала навучальныя модулі па вучэбным прадмеце «Сельскагаспадарчыя машыны». Да таго ж, прымае актыўны ўдзел ў рабоце творчай групы па праграме дзейнасці вядучага па спецыяльнасці «Тэхнічнае забяспячэнне сельскагаспадарчых работ». Заслугоўвае асаблівай увагі і той факт, што шэраг матэрыялаў, распрацаваных Людмілай Аляксандраўнай, размешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі». Дзіяна ТКАЧЭНКА
Воскресенье, 26 февраля 2017 10:18

"Важно определиться с целью"

Менавіта такога прынцыпу прытрымліваецца Наталля Францкевіч, якая займаецца вырошчваннем і адкормам маладняку буйной рагатай  жывёлы на комплексе «Чарнічнае» ААТ «Старыца-Агра». IMG_2447 У гэтай прафесіі жанчына ўжо 10 гадоў і здолела дабіцца высокіх рэзультатаў. Напрыклад, сярэднясутачная прывага на групе бычкоў, якіх яна даглядае, складае 1 кг 36 г. Прымае яна іх двухмесячнымі, вагой каля 50 кг, а пакідаюць секцыю праз паўгода 200-кілаграмовымі волатамі. — Трапіла я на комплекс, можна сказаць, выпадкова, — расказвае Наталля. — Мой муж родам з Роспаў (гэта вёска непадалёку ад Чарнічнага), там мы і пасяліліся ў яго бацькоў. У нас нарадзілася дачушка Крысціна, праз два гады яшчэ адна — Аленка. Пасля дэкрэтнага водпуску трэба было ўладкоўвацца на працу, вось і звярнулася на комплекс. Спачатку мяне прынялі ў якасці стажора: вучылася даглядаць цялят, карміць іх, паіць… Выпрабаванне вытрымала паспяхова, так і засталася тут працаваць. І гэта справа мне вельмі падабаецца. Цікава назіраць, як растуць мае выхаванцы, набіраюць вагу, мажнеюць. Кожны мае свой характар, свае звычкі. І гэта таксама трэба ўлічваць, каб дабіцца поспеху. А поспех Наталлі Францкевіч, зліваючыся са стараннай працай яе калег, дае вельмі добрыя вынікі. Нездарма комплекс «Чарнічнае» апошнія тры гады займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліканскім спаборніцве сярод аналагічных жывёлагадоўчых аб’ектаў. Так здарылася, што Наталля гадуе сваіх дачушак адна — шэсць гадоў таму яна засталася ўдавой. Але адзіноты не адчувае, паколькі бацькі мужа адносяцца да яе, як да сваёй дачкі, заўсёды гатовы падтрымаць, прыйсці на дапамогу. Ды і дзяўчаткі ўжо падрастаюць добрымі памочніцамі. Крысціна нярэдка частуе любую матулю смачнымі тартамі, кексамі, бісквітамі, якія пячэ сама, Аленка спяшаецца да прыходу мамы памыць посуд, прыбраць у хаце. А яшчэ яны старанна вучацца ў школе і радуюць маці выдатнымі адзнакамі. Відаць, працавітасць і спрыт ім перадаліся ў спадчыну. Маргарыта САКОВІЧ
Суббота, 25 февраля 2017 14:03

Все только «на отлично»

Пра ўборачную кампанію мінулага года мы часта расказвалі на старонках газеты, адзначалі плённую працу камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных установак. І практычна на кожнай Дошцы гонару, куды былі занесены прозвішчы лепшых працаўнікоў хлебнай нівы, — імя Аляксандра Іваноўскага. IMG_5331-1 Старшы камбайнер ААТ «Піянер-Агра» разам са сваім напарнікам Мікалаем Статкевічам летась убралі 590,8 га хлебнай нівы і намалацілі на ўмоўны камбайн 2186,1 тоны зерня. І гэта быў лепшы вынік сярод 57 камбайнавых экіпажаў раёна. Трэба сказаць, што і падчас папярэдняй уборачнай кампаніі на рахунку гэтага ж экіпажа было больш за 2000 тон намалоту. Аляксандр Іваноўскі знаходзіўся ў ліку лідараў уборачнай кампаніі ў 2014, 2013, 2012 гадах, атрымліваў заслужаныя словы падзякі за старанную працу і ў ранейшыя сезоны. Пра што гэта сведчыць? Безумоўна, пра тое, што перад намі чалавек самаадданы, надзвычай адказны, які імкнецца выконваць сваю справу толькі «на выдатна». Камбайнерам становіцца Аляксандр Іванавіч толькі падчас уборачнай (ужо 11 сезонаў), яго асноўны занятак — загадчык гаража ААТ «Піянер-Агра», дзе ён ужо працуе амаль чвэрць стагоддзя. Можна меркаваць, што і тут у кіраўніцтва да яго прэтэнзій няма: нездарма ж летась па выніках раённага агляду-конкурсу машынны двор сельгаспрадпрыемства прызнаны лепшым. Азы прафесійнага майстэства Аляксандр засвойваў падчас вучобы ў Мар’інагорскім саўгасе-тэхнікуме, пасля заканчэння якога пачынаў свой працоўны шлях брыгадзірам трактарнай брыгады. А вучыўся любові да тэхнікі і адказным адносінам да сваёй справы хутчэй за ўсё ў бацькі Івана Іванавіча, які ўсё сваё жыццё аддаў працы ў роднай гаспадарцы. Пакаштаваць салёны смак земляробскага хлеба давялося і малодшаму з сям’і Іваноўскіх — Раману: ён некалькі сезонаў побач з бацькам у гарачыя летнія дзянькі сядзеў за штурвалам «Лексіёна-530». А дома клопатам і ўвагай акутвае сваіх мужчын любячая жонка і маці Алена Георгіеўна, якой таксама добра знаёма няпростае жыццё сельскага працаўніка — яна з’яўляецца намеснікам галоўнага бухгалтара ў ААТ «Піянер-Агра». Маргарыта САКОВІЧ
Пятница, 24 февраля 2017 19:02

Копыльский бренд

З года ў год перапрацоўшчыкі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» пацвярджаюць высокі ўзровень вытворчасці малочнай прадукцыі. Сёлета на найбуй-нейшым у Расіі і Усходняй Еўропе міжнародным форуме «Продэкспа», які праходзіў у Маскве, прадпрыемства атрымала дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт-2017» і залаты медаль за сыры «Беларускае золата» 50%, «Гройцэр» малады 50%, «Пармезан» 45% і «Купалаўскі» 50%. IMG_9955 IMG_9959
Пятница, 24 февраля 2017 16:54

Человек трудом славится

Словы падзякі за старанную працу, пажаданні ўсіх даброт, вясёлая музыка і шчырыя ўсмешкі пераможцаў раённага спаборніцтва перапоўнілі глядзельную залу РЦК падчас свята плёну і здабыткаў. 1389
Страница 4120 из 4893