Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пятница, 24 февраля 2017 19:54

С журналистикой навсегда

Пісаць пра свайго калегу проста і адначасова складана. Проста — таму, што добра ведаеш гэтага чалавека, складана — бо баішся не знайсці тыя словы, якія дасканала змогуць перадаць стан яго душы, добразычлівасць і спагадлівасць, толькі яму ўласцівае ўменне быць заўсёды шчырым у адносінах і сваіх допісах. OLYMPUS DIGITAL CAMERA Усе гэтыя словы пра загадчыка аддзела радыё і інфармацыі капыльскай раённай газеты «Слава працы» Сяргея Козела, голас якога добра вядомы слухачам і аматарам праграм раённага радыёвяшчання. — Любоў да радыё ў мяне, можна сказаць, з самага дзяцінства. — дзеліцца Сяргей Леанідавіч. — Памятаю, як яшчэ ў школьныя гады любіў слухаць праграмы беларускага радыё, якія трансліраваліся па правадной сетцы. Быў неаднаразовым удзельнікам і пераможцам літаратурнай радыёвіктарыны «Адгадай, адкуль гэта?», за што атрымліваў прызы — кнігі з подпісам вядучага, вялікага знаўцы беларускай мовы Уладзіміра Юрэвіча. Пазней былі «Рамантыкі» — перадача для дзяцей і юнацтва, якую вяла наша зямлячка Людміла Дрожжа з Рымашоў. Яе чароўны голас і манера данесці інфармацыю  да слухача проста заварожвалі. Заўсёды з цікавасцю чакаў і праграм Капыльскага раённага радыё. І вось ён ужо сам на працягу 17 гадоў расказвае пра жыццё раёна, знаёміць з яго жыхарамі. За гэты час адбылося шмат змен: адышло ў нябыт правадное радыё, якому на змену прыйшлі новыя тэхналогіі. Зараз нас можна пачуць на FM-хвалях, і не толькі на Капыльшчыне, але і ў суседніх раёнах. Старыя «бабіннікі» і іншая гуказапісная апаратура заменены на сучасную камп’ютарную тэхніку і дыктафоны. Аднак творчая дзейнасць Сяргея Леанідавіча не абмяжоўваецца толькі работай у радыёстудыі. Чытачы раёнкі таксама з цікавасцю чытаюць яго інфармацыі, замалёўкі, рэпартажы. Асноўны напрамак, які асвятляе ў сваёй творчасці Сяргей Козел, — грамадска-палітычная тэматыка, за што, дарэчы, наша газета летась стала лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу  «Залатая Літара». Творчы імпэт Сяргея вельмі ўдала спалучаецца з высокай адукаванасцю і ўменнем разгаварыць суразмоўцу, што вельмі важна для нашай прафесіі. Дакладнаму адчуванню беларускага слова, усіх адценняў яго гучання наш калега вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Былі ў яго працоўнай біяграфіі старонкі, звязаныя з педагагічнай дзейнасцю і маладзёжным рухам, але ўсё ж такі журналістыка стала тым адзіным, з якім яго жыццё знітавана назаўсёды. Маргарыта САКОВІЧ Фота Марыі ШЭІНАЙ
Воскресенье, 26 февраля 2017 15:00

К работе - с полной серьезностью

Вадзіцель аўтамабіля МАЗ Мікалай Скуратовіч з філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» - ДРБУ № 124 заўсёды падыходзіць з поўнай сур'ёзнасцю да сваёй працы. IMG_2394 Стаж Мікалая Генадзьевіча ў арганізацыі складае больш за дваццаць гадоў, і за гэты час ён ужо не раз быў адзначаны за добрыя поспехі - мае шмат грамат, занесены на Дошцы гонару ў сваім філіяле, акрамя таго ён ужо быў адным з перадавікоў Капыльскага раёна. Як прызнаецца сам вадзіцель, кіраўніцтва ўвесь час заахвочвае за працу, з калектывам сяброўскія адносіны. Што тычыцца працы, то тут таксама ўсё добра - тэхніка заўсёды ў добрым стане, як гаварыцца, у поўным узбраенні. - Я ўжо працую на трэцяй машыне - гэта МАЗ-5516А5, - распавядае Мікалай Скуратовіч. - Зімой аўтамабіль прызначаны для снегаўборачных работ, летам транспарт заняты рознымі грузаперавозкамі. У дарожнікаў шмат працы асабліва ў зімовую пару: трэба расчысціць і добраўпарадкаваць дарогі. Мікалай Генадзьевіч кажа, што нават у вялікія святы і выхадныя няма калі адпачываць - у любы час сутак можа паступіць неадкладны выклік. Сам Мікалай Скуратовіч родам з Капыля. Жанаты і мае двух ужо дарослых дзяцей. Андрэй - інжынер-механік, працуе на адным з прадпрыемстваў у Мінску. Другі, Сяргей, побач з бацькам - працуе вадзіцелем ГАЗэлі у ДРБУ № 124. Таму, як кажа Мікалай Генадзевіч, заўсёды ёсць да каго звярнуцца па дапамогу і ў працы, і дома. Павел ШЭІН
Воскресенье, 26 февраля 2017 13:35

Скромная хозяйка птичьего царства

Наўрад ці думала Наталля Кавалеўская, што ёй давядзецца займацца доглядам даволі экзатычнай для нашых мясцін птушкі — фазанаў. Перайсці на новае працоўнае месца лясніку Бабаўнянскага лясніцтва прапанавалі, калі Капыльскі доследны лясгас у Язвінах, на месцы былой падсобнай гаспадаркі «Гарызонт» на плошчы 2,5 га пабудаваў фазанарый. IMG_2437 Галоўнае, каб птушка была накормлена, напоена. Канешне, хочацца мець добрыя рэзультаты, стараюся, каб фазаны хутка раслі і набіралі вагу. Больш увагі патрабуюць птушаняты, прынамсі, як і кожныя дзеці. Дарослая птушка вялікіх клопатаў не стварае. Яна ў нас жыве ў вальерах пад адкрытым паветры, добра пераносіць маразы, горш — слякатнае надвор’е, калі ў халодную пару года ідзе мокры снег або дождж. Наталля Кавалеўская паказала сваю шматгалосную гаспадарку. Асабліва прыгожыя самцы фазанаў з доўгімі стракатымі хвастамі. Шэра-карычневыя самачкі больш сціплыя. З надыходам вясны (недзе ў красавіку) яны пачнуць нясціся, і тады ў Наталлі Пятроўны дабавіцца клопату: трэба будзе збіраць яйкі, закладваць іх у інкубатар, пазней — даглядаць птушанят. Напрыклад, за мінулы сезон самкі знеслі каля 6000 яек, з якіх вылупіліся фазаняты. Аднак фазаны вырошчваюцца не толькі для правядзення паляванняў, ёсць тут і вельмі прыгожыя, дэкаратыўныя птушкі: каралеўскія, сярэбрыстыя, алмазныя… Дапаўняюць міні-заапарк еўрапейскія лані, трусы. І іх таксама даглядае Наталля. Увогуле ў сям’і Кавалеўскіх да лясной гаспадаркі маюць адносіны аж тры яе члены. Раней працаваў лесніком у Бабаўнянскім лясніцтве муж Наталлі Пятроўны Аркадзь Сігізмундавіч. Менавіта яго пасаду заняла жанчына, калі той звольніўся, і займалася аховай лесу 12 гадоў. Як успамінае Наталля, на той час вялося шмат лесапасадачных работ, у якіх лесаводам дапамагалі школьнікі. Работа з імі вельмі падабалася лесніку — так у нейкай ступені рэалізоўвалася яе дзіцячая мара быць настаўнікам. Звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай і сын Кавалеўскіх Аляксандр, які пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе ў РУП «Белдзяржлес». А вось дачка Настасся засталася на Капыльшчыне: выйшла замуж і знайшла сабе працу ў ААТ «Капыльскае». Маргарыта САКОВІЧ
Воскресенье, 26 февраля 2017 12:30

Секрет педагога

Адной з найбольш важных задач, па меркаванні настаўніка інфарматыкі ДУА  «Сярэдняя школа №2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага» Дзяніса Ляшчэвіча, з’яўляецца вывучэнне здольнасцей сваіх выхаванцаў і садзейнічанне ў творчай рэалізацыі кожнага дзіцяці. IMG_9791 Любоў да прадмета «інфарматыка» з’явілася ў Дзяніса яшчэ падчас навучання ў другой гарадской адзінаццацігодцы. Дзякуючы тадышняму эксперыменту школьнікі, аб’яднаныя ў педагагічны клас, на паглыбленай аснове вывучалі прадметы па абранай спецыяльнасці. Навучанне для юнака давалася лёгка, асабліва падабаліся профільныя прадметы — матэматыка і інфарматыка. Да япошняй Дзяніс Ляшчэвіч праяўляў большую цікавасць, магчыма таму, што падабалася методыка выкладання настаўнікаў Людміла Мікалаеўны і Мікалая Мікалаевіча Гаўрыленкаў. Трывалыя веды дазволілі пасля школы без праблем паступіць у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка на матэматычны факультэт па спецыяльнасці «матэматыка і інфарматыка». Ужо ў 2002 годзе Ляшчэвіч як малады спецыяліст вяртаецца на радзіму і ўладкоўваецца працаваць настаўнікам інфарматыкі ў «сваю» школу. Амаль адразу ж Дзяніс Міхайлавіч звяртае ўвагу на вучняў, якія праяўлялі на занятках кемлівасць і знаходлівасць. Ужо на факультатыўных занятках з такімі дзецьмі пачыналася мэтанакіраваная, больш паглыбленая работа, якая ў рэшце рэшт прыносіла свае плады. Неаднаразова выхаванцы Дзяніса Ляшчэвіча станавіліся пераможцамі раённых, абласных і нават рэспубліканскіх алімпіяд. «Справа ў тым, што не заўсёды адораныя дзеці робяць поспехі ў вывучэнні прадмета, — адзначыў настаўнік. — Дзецей, якія паспяхова выступаюць на алімпіядах, я б назваў, хутчэй, працавітымі. Таму што менавіта ад іх уседлівасці, увагі залежыць і канчатковы вынік». Паглыблена інфарматыку вывучаюць школьнікі рознага узросту. І, як высветлілася, вучні малодшых класаў часта пераўзыходзяць старэйшакласнікаў па веданні прадмету. «Практычна ўсе вучні, з якімі я займаюся, дастаткова хутка выходзяць за рамкі школьнай праграмы, — тлумачыць Дзяніс Міхайлавіч. — Гэта патрабаванне часу, таму што для высокіх рэзультатаў патрэбныя веды, якімі валодаюць студэнты 1-2 курса ВНУ». Многія настаўнікі задаюцца пытаннем, як можна падрыхтаваць вучняў для паспяховага ўдзелу ў алімпіядах. А вось у настаўніка інфарматыкі СШ №2 безумоўна ёсць свой сакрэт. Пацвярджэннем таму — вынікі выступлення вучняў на абласных алімпіядах, адкуль выхаванцы Дзяніса Ляшчэвіча не вярталіся без дыпломаў апошнія дзевяць гадоў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Воскресенье, 26 февраля 2017 11:26

Основа успеха - вежливость

У кафетэрыі Капыльскага райспажыўтаварыства, які размешчаны ў цэнтральнай раённай бальніцы, можна набыць тавар на любы густ. І ў гэтым добрую дапамогу аказвае буфетчык 4 разраду Святлана Лепяціла, якая заўсёды падкажа і дапаможа з выбарам патрэбнай прадукцыі. Гэтая ўсмешлівая жанчына ветлівая з кожным пакупніком, таму вяртацца ў кафетэрый удвая прыемна. IMG_2364-1 Працоўны стаж Святланы Мікалаеўны ў сферы гандлю складае каля дваццаці гадоў, з іх — чацвёрты год (пасля дэкрэтнага водпуску) працуе ў кафетэрыі. Тут заўсёды шматлюдна, тавараабарот добры, у дзень захо-дзяць каля 300 чалавек — і гэта, хутчэй за ўсё, дзякуючы добразычлівасці самаго работніка. — Галоўнае любіць людзей і быць спагадлівым, тады і людзі пацягнуцца да цябе, — адзначае Святлана Мікалаеўна. — Трэба любіць сваю працу — ад гэтага і з’яўляюцца добрыя паказчыкі. У кафетэрыі можна спакойна папіць гарбаты або з’есці булачку. У медыцынскіх работнікаў падчас абедзеннага перапынку — гэта любімае месца, дзе можна перакусіць. А тым, хто прыехаў з іншых населеных пунктаў або здае аналізы нашча, кафетэрый не дасць прагаладацца. У наяўнасці ёсць шмат карысных і смачных прадуктаў, сродкі асабістай гігіены, а таксама газеты і часопісы. Святлана Лепяціла распавядае, што вялікім попытам карыстаюцца кандытарскія вырабы і паўфабрыкаты. Яна таксама прымае заяўкі на розныя тавары. Асабліва шмат іх паступае ў перадсвяточныя дні. У Святланы Мікалаеўны парадак і на працы, і ў хатняй гаспадарцы. Заўсёды прыйдуць на выручку добрыя памочнікі — яе трое дзяцей. Двое з іх, Яўген і Карына, вось-вось скончаць школу, маленькая Ксенія выхоўваецца ў дзіцячым садзе. Трэба адзначыць, што яе сына Яўгена Шагуна часта можна бачыць на старонках «СП» як актывіста БРСМ, а гэта  значыць,  што  Святлана Лепяціла правільна выхоўвае сваіх дзяцей. Павел ШЭІН
Страница 4119 из 4893