Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Среда, 22 февраля 2017 01:00

21-02-2017

[embed]http://kopyl.by/audio/21.02.2017.mp3[/embed]
Вторник, 28 февраля 2017 10:45

Важно найти подход

Кажуць: «Дзе нарадзіўся — там і прыгадзіўся». І гэтыя словы спаўна можна аднесці да Алены Марук — загадчыка малочнатаварнай фермы «Вуглы» КСУП «Доктаравічы». IMG_2468 Родам яна з пасёлка Закопанка, там, у бацькоўскім доме, і жыве са сваёю сям’ёй. Замуж выйшла за аднакласніка Аляксандра. У маладой сям’і нарадзіліся два сыны — старэйшы Дзіма і малодшы Саша. Прафесіі ў маладой жанчыны не было, таму прапанову прайсці курсы асемянатараў у навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі ў  Жодзіне прыняла з задавальненнем. Па гэтай спецыяльнасці і працавала на МТФ «Вуглы»: спачатку займалася цялушкамі, а потым і каровамі. Праз некалькі гадоў Алене Мікалаеўне, заўважыўшы яе арганізатарскія здольнасці і ўменне працаваць з людзьмі, кіраўніцтва гаспадаркі прапанавала пасаду загадчыка фермы. Сёння на МТФ утрымліваецца больш за 900 галоў буйной рагатай жывёлы: маладняк, цялушкі для аднаўлення статка, дойныя і сухастойныя каровы. — За мінулы год мы надаілі па 5116 кг малака ад кожнай каровы, — расказвае Алена Мікалаеўна. — Стараемся, каб сёлета гэты рэзультат вырас. Напрыклад, за студзень ужо атрымалі прыбаўку ў 30 кг, ёсць рост і ў лютым. Вядома, што добрыя вынікі можна мець толькі пры ўмове дакладнага выканання ўсяго тэхналагічнага цыкла, таму стараюся кантраляваць гэты працэс. Кармы ў нас добрыя, іх раздачу вядзём пры дапамозе кормараздатчыка-змешвальніка. У рацыён разам з сенажом і сіласам уводзім камбікорм, патаку, соль, соду. Распарадак на малочнатаварнай ферме арганізаваны такім чынам, каб увесь працоўны дзень быў у полі зроку. У шэсць раніцы загадчыца разам з даяркамі прыязджае на працу, а ў 14 гадзін яе змяняе памочнік брыгадзіра, якая знаходзіцца на жывёлагадоўчым аб’екце да дзевяці гадзін вечара — пакуль не скончыцца апошняя дойка. Уначы працуюць вартаўнікі, якія раніцай здаюць дзяжурства загадчыцы. Гэта дае магчымасць Алене Мікалаеўне ўвесь час быць у курсе спраў, што адбываюцца на ферме, і пры неабходнасці аператыўна прымаць рашэнне. — Думаю, што поспех любой справы перш за ўсё ў дысцыпліне, а сачыць за яе выкананнем — мая задача. А яшчэ важна мець падыход да кожнага чалавека, знайсці ключык да яго душы. Маргарыта САКОВІЧ
Вторник, 28 февраля 2017 10:26

На высоте исторического Олимпа

Чалавек, які захоўвае сувязь паміж мінулым і будучыняй. Менавіта так можна ахарактарызаваць сутнасць дзейнасці дырэктара Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціны Шураковай. IMG_9401 І ўдакладніць: яе жыццёвае крэда — працаваць з душой і поўнай самааддачай. Толькі так  можна дасягнуць адметных вынікаў, заслужыць важкі аўтарытэт як у жыхароў раёна, так і далёка за яго межамі. Дзякуючы няўрымслівасці Валянціны Леанідаўны, пра Капыльшчыну ведаюць далёка за яе межамі. Да нас  на экскурсіі едуць не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі, Германіі, Швецыі, Ізраіля, Злучаных Штатаў Амерыкі... Літаральна днямі па выніках Мінскага абласнога конкурсу «Творчы алімп Міншчыны» Капыльскі раённы краязнаўчы музей стаў пераможцам у намінацыі «Музейная справа». І гэта зусім невыпадкова: для ўдзелу ў конкурсе быў прадстаўлены праект «Гісторыя яўрэйскай культуры», рэалізацыя якога праходзіць ужо на працягу амаль сямі гадоў. Мінулы год наогул для супрацоўнікаў музея быў яскравым на падзеі. Самым важным вынікам напружанай краязнаўчай працы можна лічыць той факт, што наш горад стаў старэйшым. Новы ўзрост Капыля, у сваю чаргу, даў штуршок для развіцця некалькіх даўніх ідэй кіраўніцтва раёна: набыццё новага выгляду Замкавай гары, развіццё турыстычнай інфраструктуры. Дарэчы, ажыццяўленне задуманага будзе праходзіць з актыўным удзелам работнікаў музея пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і навукоўцаў. …Каб адразу правільна расставіць прыярытэты, яшчэ будучы маладым кіраўніком Валянціна Шуракова вызначыла асноўныя прынцыпы ў рабоце, якія ўзяла ад цудоўных настаўнікаў. Прыкладам вядзення спраў для яе сталі выдатны краязнаўца, навуковы супрацоўнік музея Фёдар Канстанцінавіч Абрамчык, былыя загадчыкі аддзела культуры. Але за 32 гады работы на пасадзе дырэктара Валянціна Леанідаўна выпрацавала і свае правілы, якімі сёння кіруюцца і яна сама, і яе маладыя калегі. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Понедельник, 27 февраля 2017 12:24

Спорт - это нелегкий труд

Нямногія вучні старэйшых класаў на пытанне «Кім ты хочаш быць?» упэўнена дадуць дакладны адказ. А вось выхаванец аддзялення «лыжныя гонкі» Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву Руслан Гарнастай ўжо ў малодшых класах ведаў, што абавязкова будзе спартсменам. IMG_2308 Першыя перамогі і станоўчыя эмоцыі прыйшлі на раённых спаборніцтвах па кросе, калі юнак яшчэ навучаўся ў Лясноўскай сярэдняй школе. Настаўнік фізічнай культуры ўстановы адукацыі Віталь Позняк зразумеў адразу: будзе з хлопца добры спартсмен. Рухавы, спрытны, дысцыплінаваны, Руслан больш чым на «выдатна» выконваў усе нарматывы па фізпадрыхтоўцы. На адным са спаборніцтваў талент юнака заўважыў і трэнер ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК Дзмітрый Була. Менавіта ён і прапанаваў перавесціся вучыцца ў гімназію № 1 г. Капыля, каб займацца спортам на больш высокім узроўні. Падчас навучання ў гарадской установе адукацыі Руслан захапіўся лыжамі. Але выступаць за гонар гімназіі, сваёй дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, Капыльскага раёна і нават Мінскай вобласці даводзілася па розных відах спорту. Апошнім часам (яшчэ да школы-вучылішча алімпійскага рэзерву) Руслан Гарнастай браў старт больш чым на дзясятку буйных рэспубліканскіх спаборніцтвах. Ён станавіўся пераможцам і прызёрам  Нацыянальнага фестывалю бегу «Языльская дзясятка», XXXII Міждзяржаўнага марафону «Адкрыццё сезона»  ў Асіповічах, рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер», рэспубліканскай спартакіяды спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы і многіх іншых. Адным з адметных поспехаў можна лічыць сёлетняе адкрытае першынство Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках, дзе Гарнастай выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту. З верасня 2016 года Руслан навучаецца ў Плешчаніцах. Як адзначыў юнак у размове, у вучылішчы даводзіцца шмат трэніравацца і, пры гэтым, не забываць пра вучэбную праграму. Таму лічыць, што спорт — даволі цяжкая праца. Але, калі прытрымлівацца пэўнай мэты ў жыцці, тады пераадольваць усе цяжкасці становіцца значна лягчэй. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Понедельник, 27 февраля 2017 12:19

К клиентам - с уважением

За 17 гадоў працы аператарам сувязі аддзялення паштовай сувязі Капыль-2 Ніла Дворак стала для наведвальнікаў па-сапраўднаму блізкім ці нават родным чалавекам. IMG_6295 Заўсёды ветлівая, яна ўмее знайсці падыход да кожнага: усё цярпліва растлумачыць, хутка абслужыць і абавязкова падорыць усмешку. Кліенты яе любяць і паважаюць — а яна шчаслівая, што сваёй работай робіць жыццё людзей больш зручным і камфортным. Нарадзілася Ніла Люцыянаўна ў Аножках, што непадалёку ад Капыля. Пасля заканчэння 8 класаў паехала да дзядзькі ў далёкі Мурманск, дзе паступіла ў педагагічнае вучылішча. На працягу 16 гадоў адпрацавала там жа выхавальнікам дзіцячага сада сударамонтнага завода «Нерпа». У 1998 годзе вярнулася на сваю радзіму, дзе спачатку таксама два гады аддала педагагічнай ніве. Аднак так склаліся абставіны, што давялося змяніць поле дзейнасці. І ў 2000 годзе яна прыйшла ў сферу паштовай сувязі: тры гады дастаўляла карэспандэнцыю ў гарадскім аддзяленні, а са жніўня 2003 года працуе аператарам. За перыяд працы Ніла Люцыянаўна ўжо добра ведае некаторых сваіх кліентаў, вывучыла іх характары і да кожнага знайшла індывідуальны падыход. — Аддзяленне паштовай сувязі Капыль-2 стала для мяне амаль другім домам, — гаворыць Ніла Люцыянаўна. — Я люблю справу, якой займаюся. Нават калі пенсію якой-небудзь бабулі выплаціш і бачыш, як яна радуецца — самой становіцца прыемна. Вельмі падабаецца асвойваць што-небудзь новае, часта прымаю ўдзел у дапрацоўцы некаторых камп’ютарных праграм. Калі з’яўляецца якая-небудзь навінка, то ў мяне быццам крылы вырастаюць. Хочацца як мага хутчэй вывучыць і працаваць. Кіраўніцтва аддзялення сувязі характарызуе Нілу Люцыянаўну як працавітага, добрасумленнага і выканаўчага работніка, які адказна адносіцца да сваіх службовых абавязкаў. У яе адрас няма скаргаў ад кліентаў, яна забяспечвае захаванасць грашовых сум і паштовых адпраўленняў. Лепшым адпачынкам пасля працоўнага дня жанчына лічыць вязанне. Па яе словах, гэта з’яўляецца добрым сродкам для зняцця стомленасці. А ў вясенне-летне-асенні перыяд на веласіпедзе спяшаецца ў Аножкі да сваёй матулі, дзе любіць заняцца агародніцтвам. Прыемнымі момантамі напаўняецца жыццё, калі ў госці прыязджаюць дачка і два сыны, а дом запаланяе смех унукаў. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
Страница 4117 из 4893