Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 14 октября 2017 13:09

Прашу я прабачэння…

Muttertag Алена Острыкава Мне не забыць твой вобраз                                                       мілы, Пагляд тваіх задумлівых вачэй. На ўсё ў цябе хапала сілы, Сама ж недасыпала ты начэй.   Маленькім нам спявала                                           калыханку І ад хвароб усякіх берагла. Уставала рана-спазаранку: Паліла ў печы і аладкі нам пякла.   Пасля ў школу нас ты                                        адпраўляла, Сама ж ішла на працу ў калгас. Цяплом сваім усіх нас сагравала, Хвіліну кожную ты думала пра                                                       нас.   Прасіла ў Бога ўсім ты нам                                               здароўя, І шчасця каб Гасподзь падараваў, Каб доляй адарыў усіх пароўну, І гора каб з нас кожны не спазнаў.   Ніколі крыўды ты на нас                                               не мела, Хоць крыўдзілі цябе не раз. У цяжкі час сабою засланяла, І душу ты магла аддаць за нас.   А мы  таго не заўважалі, Што галаву тваю збяліла                                                 сівізна, Маршчынкі твар твой                                           пакрывалі, Ад працы прысагнулася спіна.   Як хочацца абняць цябе                                             за плечы, Адчуць цяпло тваіх пяшчотных                                                        рук, Убачыць постаць мілую                                              ля печы, Усмешку ў кутках прыгожых губ.   Пачуць бы голас твой ласкавы І ў памяці твой вобраз захаваць. Адклаўшы ўбок усе свае                                           турботы, Да сэрца прытуліць і хоць разок                                   яшчэ абняць…   Даруй мне, мая любімая, За тое, што цябе не зберагла. У цяжкую хвіліну ракавую Дапамагчы табе я не змагла.   Звяртаюся да ўсіх дзяцей                                             на свеце: Прашу, каб бераглі сваіх матуль, Пакуль жывуць яны… Паверце: Ніхто з іх не вярнуўся к нам                                               адтуль.
Суббота, 14 октября 2017 12:20

И звучат поздравления

Неделя Матери, которая проходит на Копыльщине с 9 по 15 октября, прекрасная возможность выразить свою любовь к самому дорогому человеку маме. 8dd5f763a112e4086b26474b6e055d48 В Копыльском ТЦСОН состоялось заседание круглого стола представителей заинтересованных структур с семьями, которые в 2016 году приобрели статус многодетных. Сотрудники этого учреждения посетили матерей, находящихся в отпуске по уходу за ребенком в возрасте до 3-х лет, из числа детей-сирот, выпускников интернатных  учреждений и детей, оставшихся без попечения родителей. Волонтеры, посещающие ОДПП, поздравили женщин-долгожителей, а на аллее Материнской славы высажены рябины.  Продолжает работу выставка творчества молодых инвалидов, посещающих ОДПИ, «Самая милая, добрая, нежная». Молодые инвалиды также приняли участие  в мероприятии «Неиссякаемый источник чудес». В Центре творчества детей и молодежи Копыльского района прошли творческая мастерская «Сюрприз любимой мамочке», выставки поделок и рисунков «Подарок маме». Вместе со своими детьми мамы смогут собраться на конкурсно-игровой программе «Самая родная». Разнообразные и творческие мероприятия организованы детьми и учителями во всех учреждениях образования нашего района. Поздравить своих мам ребята смогли во время акций «Все на земле начинается с матери»,  «Десятка для мамы», «SMS для мамы» и «Цветы для мам». Узнать о духовно-нравственной стороне праздника можно было во время проведения информационного часа «Покров Пресвятой Богородицы» и встречи со священнослужителем «Пресвятая Богородица — Мать и Заступница всех людей». Изготовили подарки для своих мам мальчики и девочки во время проведения мастерской добрых дел «Все лучшее — маме», «Падарунак для мамы» и т.д. Ребята писали сочинения о маме, представляли фотоснимки для выставки, выпускали школьные газеты, участвовали в праздничных концертах, читали стихи, рисовали тематические плакаты. Интересными стали и беседы, во время которых шла речь о профессиях мам и бабушек, и заседания круглых столов, один из которых назывался «Па старонках сямейнага альбома…». Активно включились в празднование и работники учреждений культуры Копыльщины. Порадоваться вместе с дорогими людьми можно сегодня на развлекательной программе «Для всех матерей», которая пройдет в РЦК. Праздничная выставка, литературно-музыкальная композиция, литературный альманах, театрализованное представление, литературное ассорти — вот далеко не полный список жанрового разнообразия мероприятий, прошедших в домах культуры и библиотеках Копыльщины.  В каждом учреждении культуры состоялись концертные и развлекательные программы, прошло чествование многодетных матерей, были представлены выставки детских рисунков.
Ордэн Маці напярэдадні свята ў ліку 40 жанчын Міншчыны атрымала і жыхарка аграгарадка Старыца Наталля Кнышэвіч, якая разам з мужам Іванам гадуе пяцярых дзетак. IMG_3482-1 Людзі кажуць: што ў чалавека на сэрцы, тое адлюстравана і ў фотаздымках, якія размешчаны вакол яго. У Наталлі і Івана Кнышэвічаў з аграгарадка Старыца на першым месцы іх пяцёра дзетак. І яскравае таму пацвярджэнне — фотагалерэя, па якой можна прасачыць, як падрастаюць трое сыночкаў і дзве дачушкі. [caption id="attachment_61236" align="aligncenter" width="400"]■ Маленькая Ксюша вельмі любіць быць на руках у мамы Наталлі ■ Маленькая Ксюша вельмі любіць быць на руках у мамы Наталлі[/caption] Характар кожнага Наталля, як любячая матуля, ведае вельмі добра. Старэйшы, васьмігадовы Вячаслаў, — шус-тры, цікаўны да ўсяго, што адбываецца ў свеце наогул і ў аграгарадку ў прыватнасці. Сямігадовы Уладзік — больш гаспадарлівы: і жывёлу дагледзіць, і двор прыбраць дапаможа. Стасік, якому споўнілася шэсць гадкоў, з задавальненнем наведвае дзіцячы садок і сочыць, каб у хатняга гадаванца папугая Кешы заўсёды былі свежыя зярняткі і вадзічка. Пасля таго, як дапаможа маме памыць посуд (ой, колькі ж вады навокал паразлівана!), вельмі любіць пагуляць з коцікам Дымком чатырохгадовая Даша. І асабліва цікава назіраць, калі да гэтай забавы далучаецца самая маленькая — паўтарагадовая Ксюша. А сабраўшыся надвячоркам разам ва ўтульнай кухні, вельмі любяць малыя разам з мамай гатаваць сухарыкі: спецыяльнымі формачкамі з ахвотай вырэзваюць з цеста фігуркі. У такога печыва — надзвычай прыемны смак і водар! 3464 На жаль, бацька не заўсёды мае час далучыцца да жонкі з дзеткамі: праца вадзіцелем у мясцовай гаспадарцы забірае шмат часу. Але, калі выдаецца магчымасць, бярэ з сабой у лес старэйшага Вячаслава. А той потым з бляскам у вачах расказвае малодшым, як ён збіраў грыбы, што цікавага бачыў. Ды і наогул, пракаціцца з татам на яго малакавозе — мара любога з малых Кнышэвічаў.
Да ведама Ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей. Узнагароджанне ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцем узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай мацi. Шматдзетным маці, узнагароджаным ордэнам Маці, робіцца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. На Капыльшчыне пражываюць 32 жанчыны, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці. Агульная колькасць  шматдзетных сем’яў складае 362, у іх гадуецца 1219 непаўналетніх. За 9 месяцаў 2017 года нарадзілася 179 дзетак, з іх 108 хлопчыкаў і 71 дзяўчынка.
Ставяцца да дзетак бацькі аднолькава: хто нашкодзіў, той і вінаваты. А калі пакрыўдзілі, матуля абавязкова пашкадуе і абдыме. Мацярынскай пяшчоты і бацькоўскага цяпла хапае ўсім пяцярым. Вельмі любяць малыя чытаць дзіцячыя часопісы, глядзець мульцікі пра прыгоды Машы і Мядзведзя. Тады ў хаце хоць на нейкі час уладкоўваецца цішыня. А пазнаёміліся Наталля і Іван у Старыцы на дыскатэцы. Ішоў 2007 год. Праз два гады, у лютым 2009-га, згулялі вяселле. З тае пары жывуць у ладзе і згодзе. Калі выходзіць якая-небудзь спрэчка, доўга не крыўдуюць адзін на аднаго — мірацца хутка. Ды і калі паказваць свой характар: дзеткам патрэбны ўвага і клопат. Да таго ж і гаспадарка немалая: куры, кабанчык, бычок, агарод — усё патрабуе догляду. І калі паспявае Наталля зрабіць усю хатнюю работу? — А пакладзеш дзетак спаць, і займаешся, чым трэба. Або яшчэ з раніцы, калі сыночкі і дачушачкі спяць, грады палоць ідзеш, — гаворыць маладая жанчына. — Мы вельмі хацелі дачушку, — нібы ўгадваючы пытанне пра рашэнне нарадзіць пяцярых дзетак, распавядае Наталля, — а калі з’явілася Дашка, спадабалася. Вось так і атрымалася, што наша сям’я — шматдзетная. Ды, бачыце, усе вельмі падобны на бацьку: такія ж рудзенькія з шэрымі вачыма. Дапамагае і свякроў Наталля Яўгеньеўна, з якой склаліся добрыя зносіны (мама самой Наталлі, выдаўшы дачку замуж, хутка памерла). Так і жывуць Кнышэвічы: ціха, спакойна ва ўтульнай хаце, якую хутка пасля вяселля дала гаспадарка. Пазней, калі дом прыватызавалі, выплачваць крэдыт стала дапамагаць дзяржава, бо падтрымка шматдзетных сем’яў — аснова дэмаграфічнай бяспекі нашай рэспублікі. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Великий праздник отмечает сегодня Русская Православная Церковь, прославляя Пресвятую Богородицу. Bogorodica_8918432794390818 В царствование византийского императора Льва VI в 910 году в один из дней город Константинополь (ныне Стамбул) был осажден варварами, с которыми тогда проходила война, и город не мог держать эту осаду. Жители Константинополя молились в храме и просили Господа Бога и Пресвятую Богородицу о спасении и помощи, чтобы враг отошел от них. 1 октября (по новому стилю 14), во время всенощного бдения, когда храм был переполнен молящимися, святой Андрей, Христа ради юродивый (память 15 октября), подняв глаза к небу, увидел идущую по воздуху Пресвятую Владычицу нашу Богородицу, озаренную небесным светом и окруженную Ангелами и сонмом святых. Святой Креститель Господень Иоанн и святой апостол Иоанн Богослов сопровождали Царицу Небесную. Преклонив колена, Пресвятая Дева начала со слезами молиться за христиан и долгое время пребывала в молитве, потом, подойдя к Престолу, продолжала Свою молитву, закончив которую, Она сняла со Своей головы покрывало и распростерла его над молящимися в храме людьми, защищая их от врагов видимых и невидимых. Пресвятая Владычица сияла небесной славой, а покров в руках Ее блистал «паче лучей солнечных». Святой Андрей с трепетом созерцал дивное видение и спросил стоявшего рядом с ним своего ученика, блаженного Епифания: «Видишь ли, брат, Царицу и Госпожу, молящуюся о всем мире?» Епифаний ответил: «Вижу, святый отче, и ужасаюсь». Преблагословенная Богородица просила Господа Иисуса Христа принять молитвы всех людей, призывающих Его Пресвятое Имя и прибегающих к Ее заступлению. Господь услышал Пресвятую Богородицу, и вскоре варвары были прогнаны от стен города Константинополя. Пресвятая Богородица все время и всюду со слезами молится за нас. И Ее Божественный Покров распростерся не только над людьми, которые были тогда во Влахернском храме, но и над всем миром. Сергий МАРХОТКО, настоятель Успенского храма д. Васильчицы
Закончылася галоўнае свята хлебаробаў вобласці — «Дажынкі-2017». 2468 Яго ўдзельнікі і госці раз’ехаліся дамоў. Засталіся толькі ўражанні. Імі дзеляцца ўдзельнікі свята. 4079-1 Уладзімір РУДАКОЎСКІ, дырэктар ААТ «Старыца-Агра»: — Вядома, уражанні ад абласнога свята працаўнікоў вёскі засталіся самыя незабыўныя. Нас перапаўняла пачуццё гонару за раён, вобласць. Удзел у «Дажынках» стаў своеасаблівым штуршком да больш стараннай працы. На фестывалі-кірмашы прысутнічалі звычайныя працаўнікі, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у сваёй рабоце, дзякуючы прафесіяналізму, працаздольнасці, мэтанакіраванасці. Асабіста мне ўручаны нагрудны знак «За заслугі» ад Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Адзначу, што паміж адміністрацыяй нашага сельгаспрадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыяй сапраўды наладжана цеснае супрацоўніцтва, што не засталося незаўважаным. А яшчэ падчас свята можна было наведаць гандлёвыя рады, горад майстроў, выставы, канцэрт-ныя пляцоўкі, было шмат музыкі, усмешак, добрых пажаданняў. Гаспадары свята вельмі гасцінныя і ветлівыя, іх цеплыню і клопат мы адчувалі ўвесь час. Торотько Павел ТАРОЦЬКА,  механізатар ААТ «Прагрэс 2010»: — Адзначу, што я прадстаўляў родную Капыльшчыну на такім мерапрыемстве, як абласныя «Дажынкі»,  невыпадкова. На раённых «Дажынках» я і мой напарнік Яўген Касцюк былі адзначаны ў ліку пераможцаў сярод маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. І ўражанні ад гэтага — толькі самыя яскравыя! Упэўнены, што капыльскі каравай быў самым лепшым на свяце. Хачу сказаць і тое, што арганізацыя мерапрыемства была на высокім узроўні, але ўпэўнены: калі б ладзілі «Дажынкі» ў Капылі, было б яшчэ лепей. Думаю, што калі-небудзь іх правядуць і ў нашым горадзе, бо працаўнікі Капыльшчыны вартыя такой пашаны. А для сябе я зрабіў высновы, што ў наступным годзе трэба працаваць яшчэ лепш. Уласовец Кацярына УЛАСАВЕЦ, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Капыльскі ТЦСАН»: — Свята, на якім мне і маёй калезе, кіраўніку гуртка Валянціне Мікалаені, пашчасціла прысутнічаць, вельмі спадабалася. Усё было арганізавана на высокім узроўні. Запомнілася шэсце ўсіх раёнаў вобласці, падчас якога кожны з іх прадстаўляў сябе цікава. Вельмі прадумана была расстаноўка гандлёвых і рамесніцкіх палатак: ніхто нікому не перашкаджаў. Канцэртныя праграмы адбываліся на розных пляцоўках, і людзі мелі магчымасць пабачыць разнастайныя нумары і паслухаць выканаўцаў. Для тых, хто завітаў на свята, былі арганізаваны цікавыя конкурсы. Сувенірная прадукцыя, якую вырабілі наведвальнікі Цэнтра, на мерапрыемстве карысталася попытам. Асабліва магніцікі і талеркі з маляўнічымі выявамі Капыля. Падрыхтавалі Сяргей КОЗЕЛ і Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3818 из 4845