Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Впечатления участников главного праздника хлеборобов области «Дожинки-2017»

14.10.2017
Закончылася галоўнае свята хлебаробаў вобласці — «Дажынкі-2017». 2468 Яго ўдзельнікі і госці раз’ехаліся дамоў. Засталіся толькі ўражанні. Імі дзеляцца ўдзельнікі свята. 4079-1 Уладзімір РУДАКОЎСКІ, дырэктар ААТ «Старыца-Агра»: — Вядома, уражанні ад абласнога свята працаўнікоў вёскі засталіся самыя незабыўныя. Нас перапаўняла пачуццё гонару за раён, вобласць. Удзел у «Дажынках» стаў своеасаблівым штуршком да больш стараннай працы. На фестывалі-кірмашы прысутнічалі звычайныя працаўнікі, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у сваёй рабоце, дзякуючы прафесіяналізму, працаздольнасці, мэтанакіраванасці. Асабіста мне ўручаны нагрудны знак «За заслугі» ад Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Адзначу, што паміж адміністрацыяй нашага сельгаспрадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыяй сапраўды наладжана цеснае супрацоўніцтва, што не засталося незаўважаным. А яшчэ падчас свята можна было наведаць гандлёвыя рады, горад майстроў, выставы, канцэрт-ныя пляцоўкі, было шмат музыкі, усмешак, добрых пажаданняў. Гаспадары свята вельмі гасцінныя і ветлівыя, іх цеплыню і клопат мы адчувалі ўвесь час. Торотько Павел ТАРОЦЬКА,  механізатар ААТ «Прагрэс 2010»: — Адзначу, што я прадстаўляў родную Капыльшчыну на такім мерапрыемстве, як абласныя «Дажынкі»,  невыпадкова. На раённых «Дажынках» я і мой напарнік Яўген Касцюк былі адзначаны ў ліку пераможцаў сярод маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. І ўражанні ад гэтага — толькі самыя яскравыя! Упэўнены, што капыльскі каравай быў самым лепшым на свяце. Хачу сказаць і тое, што арганізацыя мерапрыемства была на высокім узроўні, але ўпэўнены: калі б ладзілі «Дажынкі» ў Капылі, было б яшчэ лепей. Думаю, што калі-небудзь іх правядуць і ў нашым горадзе, бо працаўнікі Капыльшчыны вартыя такой пашаны. А для сябе я зрабіў высновы, што ў наступным годзе трэба працаваць яшчэ лепш. Уласовец Кацярына УЛАСАВЕЦ, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Капыльскі ТЦСАН»: — Свята, на якім мне і маёй калезе, кіраўніку гуртка Валянціне Мікалаені, пашчасціла прысутнічаць, вельмі спадабалася. Усё было арганізавана на высокім узроўні. Запомнілася шэсце ўсіх раёнаў вобласці, падчас якога кожны з іх прадстаўляў сябе цікава. Вельмі прадумана была расстаноўка гандлёвых і рамесніцкіх палатак: ніхто нікому не перашкаджаў. Канцэртныя праграмы адбываліся на розных пляцоўках, і людзі мелі магчымасць пабачыць разнастайныя нумары і паслухаць выканаўцаў. Для тых, хто завітаў на свята, былі арганізаваны цікавыя конкурсы. Сувенірная прадукцыя, якую вырабілі наведвальнікі Цэнтра, на мерапрыемстве карысталася попытам. Асабліва магніцікі і талеркі з маляўнічымі выявамі Капыля. Падрыхтавалі Сяргей КОЗЕЛ і Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей