Вяртаемся на "Дажынкі" ў Вялікую Раёўку...
Асаблівы каларыт святу надае выстава снапоў. Велічныя, прыгожыя, яны красуюцца перад гасцямі, дэманструючы ўменні майстрыц-гаспадынь
Яшчэ на падыходзе да сцэны гасцей ахутвае цэлы віхор водараў і гукаў. Працуюць пункты грамадскага харчавання, гандлёвыя кропкі, інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны.