Алиция Завора с внуком Ильей[/caption]
Вышивает Алиция Ивановна на рамочных пяльцах, а тематика картин различная — хотя в основном предпочитает изображать на своих полотнах природу и цветы. Среди ее произведений есть и иконы. Сюжеты берутся из специальных журналов, которые она выписывает — по схемам с рисунками выходят красивые картины. Также любит вязать, ухаживать за огородом и заниматься другими делами, чтобы и дома, и во дворе все было чисто и ухоженно.
Как рассказала хозяйка, вышивать умеют ее дочь Наташа и внучка Алеся. Надеется, что в будущем они переймут опыт мамы и бабушки.
Павел ШЕИН
Фото автора
Дзмітрый Барысавец (справа) з вучнем Алегам Макаедам[/caption]
— Пчалярствам я займаюся звыш 50 гадоў, — падкрэсліў Дзмітрый Раманавіч. — А вывядзеннем пчоламатак — звыш трыццаці. У маёй племянной гаспадарцы не проста тыражуюцца пчоламаткі, але вядзецца мэтанакіраваная селекцыйная работа. Пчоламаткі ў тыраж выходзяць толькі ад сем’яў, якія вылучаюцца высокай прадукцыйнасцю, міралюбнасцю, зімаўстойлівасцю.
У міралюбнасці пчол мы змаглі пераканацца асабіста, назіраючы, як майстар дэманстраваў заселенасць вулляў, працу з матчынымі сем’ямі і пры гэтым не карыстаўся ахоўным касцюмам і сеткай.
Дасканалая падрыхтоўка, веды, цярплівасць, напружаная праца і любоў да абранай спецыяльнасці — усё гэта ёсць у Дзмітрыя Барысаўца. Сваімі практычнымі навыкамі ён дзеліцца падчас семінараў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускія пчаляры», са студэнтамі, а таксама са сваімі дзецьмі і ўнукамі.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Алег Грабоўскі[/caption]
— Людзі ў нас добрыя, — гаворыць старэйшына, — калі трэба што, то ўсё робім гуртам. Ды і сельсавет дапамагае. Вось і агароджу на могілках паставілі (па спісе грошы сабралі). Дадам, што не толькі мясцовыя адгукаліся на просьбу, але і з іншых гарадоў землякі, у якіх тут пахаваны родныя, прывозілі ці перадавалі сродкі.
У гаспадарцы Алега Фёдаравіча ёсць на-дзейны памочнік — конь, які служыць не толькі для ўласных патрэб, але і аднавяскоўцам прыходзіць на дапамогу. Гаспадар яго ні для каго не шкадуе, усіх выручае. Ёсць таксама і трактар, але на ім ужо больш зяць упраўляецца. Не можа развітацца гаспадар і з матацыклам, з якім пасябраваў яшчэ тады, калі працаваў лесніком у Старыцкім лясніцтве, якому аддаў 32 гады.
Не забываюцца пра чалавека паважанага ўзросту яго дзеці і ўнукі: прыязджаюць кожныя выхадныя, дапамагаюць бацьку і дзядулю.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Галіна Ганчарык (справа) гутарыць з вяскоўцамі[/caption]
— Мая асноўная і грамадская работа быццам пераплятаюцца, — гаворыць Галіна Леанідаўна. — Я пастаянна побач з землякамі. З пытаннямі многія заходзяць да мяне дадому, а са сваімі падапечнымі сустракаюся амаль штодзень. Таму ведаю ўсе праблемы і па меры магчымасці стараюся іх вырашаць. Вядома ж, не без дапамогі мясцовай улады.
Як дэпутат Галіна Ганчарык разам са старшынёй сельвыканкама Жаннай Скрыган дабілася таго, каб рэйсавы аўтобус даходзіў да мясцовага клуба, падтрымала ініцыятыву і сабрала грошы з аднавяскоўцаў на ўстаноўку агароджы на могілках, таксама разам з мужам і суседам устанавілі крыж у сваім населеным пункце.
Калі трэба добраўпарадкаваць тэрыторыю ў вясенне-летне-асенні перыяд — арганізоўвае суботнікі. Жанчына лічыць, што няма дрэнных людзей, проста да кожнага патрэбны падыход.
Галіна Ганчарык — чалавек неабыякавы да чужой бяды. Энергічная, гаваркая. Любая справа ладзіцца ў яе руках. Як сацыяльны работнік даглядае дзевяць чалавек пажылога ўзросту. Усе яны ўдзячны ёй за дабрыню і чуласць. Яна заўсёды пацікавіцца, як падапечныя сябе адчуваюць, ці патрэбна якая-небудзь дапамога. У адказ атрымлівае толькі цёплыя водгукі.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА