Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

[caption id="attachment_50010" align="alignleft" width="300"]Жанна Скрыган Жанна Скрыган[/caption] Работа Грозаўскага сельскага Савета дэпутатаў, сельвыканкама накіравана на вырашэнне эканамічных, палітычных і культурных пытанняў мясцовага значэння, забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі, пытанняў  жыццезабес-пячэння насельніцтва, пытанняў добраўпарадкавання, землекарыстання і аховы прыроды. Развіццё населеных пунктаў — даволі шырокая сфера, ключавыя рашэнні ў якой прымаюцца не толькі мясцовай выканаўчай уладай, але і вышэйшымі арганізацыямі. Візітная картка Грозаўскі сельсавет утвораны ў 1917 годзе. Агульная плошча тэрыторыі складае 16 295 га (пасля  далучэння  ў 2013 го-дзе земляў Камсамольскага сельсавета). Мяжуе з Капыльскім, Слабада-Кучынскім і Доктаравіцкім сельсаветамі. На яго тэрыторыі знаходзяцца КСУП «Грозава-агра», філіял «Лакнея» УП «Прыортрансагра», ААТ «Суворава-Агра» і «Праснакі». У склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты, у якіх пражываюць 2462 чалавекі. Самымі буйнымі з іх з’яўляюцца  аграгарадкі Грозава і Камень, вёскі Камсамольская і Праснакі (цэнтры сельгаспрадпрыемстваў). Сістэма адукацыі прадстаўлена Грозаўскай СШ, Каменскім і Камсамольскім ВПК дзіцячы сад-СШ, Грозаўскім і Праснакоўскім дзіцячымі садамі. Сярод медыцынскіх устаноў — Грозаўская ўрачэбная амбулаторыя (дзённы стацыянар) на 10 ложкаў, Каменскі і Камсамольскі фельчарска-акушэрскія пункты. Таксама на тэрыторыі сельсавета размешчаны УАЗ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» (в. Канюхі) і аптэка ў аграгарадку Грозава. Магазіны працуюць у аграгарадках Грозава (два), Камень, вёсках Канюхі, Праснакі, Камсамольская, Сунаі, Труханавічы, аддаленыя населеныя пункты абслугоўваюць аўтамагазіны. Паштовая сувязь прадстаўлена аддзяленнямі ў цэнтрах сельгаспрадпрыемстваў. Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць Грозаўскі СДК, Камсамольскі сельскі клуб, Канюхоўская бібліятэка-клуб, Грозаўская і Камсамольская сельскія бібліятэкі.
Парадак –  справа агульная Сельскi Савет дэпутатаў ажыццяўляе сваю работу ў скла-дзе 15 дэпутатаў сельскага Савета дэпутатаў 27 склікання, тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне ажыццяўляе аднаасобны орган у складзе 23 старэйшын. Захаванне зямлі, населеных пунктаў у чысціні і парадку — агульная і галоўная задача. Таму не выпадкова, што і ў рабоце сельскіх Саветаў дэпутатаў прыярытэтным з’яўляецца дадзены напрамак. Для таго, каб сельвыканкаму справіцца з усімі пытаннямі і праблемамі на дадзенай тэрыторыі, патрабуецца зладжаная і добрасумленная работа ўсяго актыву сельскага Савета, дэпутатаў, старэйшын, вельмі важна мець цесную сувязь паміж сельвыканкамам і арганізацыямі, установамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. — Чысціня і добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў — агульная справа ўсіх, — гаворыць старшыня Грозаўскага сельвыканкама Жанна Скрыган. — Таму работа сельвыканкама штогод пачынаецца з нагадвання грамадзянам аб захаванні патрабаванняў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі на сходах грамадзян, шляхам подворнага абходу. Грама-дзянам, якія парушаюць Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, выдаюцца прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў ва ўстаноўленыя тэрміны. З пачатку года сельвыканкамам выдадзены 129 прадпісанняў і складзены 2 пратаколы. Самыя распаўсюджаныя парушэнні — складзіраванне пяску і іншых будматэрыялаў побач з домаўладаннямі і несвоечасовае скошванне пустазелля. За гэты ж час на тэрыторыі сельсавета ліквідавана 48 стыхійных сметнікаў, знесена 9 безгаспадарных будынкаў, 2 фундаменты, спілаваны 224 аварыйныя дрэвы. На працягу года пастаянна праводзяцца работы па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў, якія замацаваны за ўстановамі і арганізацыямі. На тэрыторыі сельсавета 25 грамадзянскіх могілак. У цяперашні час праводзяцца работы па бягучым іх добраўпарадкаванні ў в. Асавец. Вядзецца работа па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100 ад 23 лютага 2012 года «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». На тэрыторыі сельсавета падрыхтаваны дакументы на 15 дамоў па ўнясенні іх у рэгістр пустуючых, па чатырох ёсць дазвол спадчыннікаў на знос. Шмат сілы накіравана на барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага, у якой удзельнічаюць і сельгаспрадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета. Па прыкладных падліках  ён  займае  плошчу каля 6,6 га. Мерапрыемствы па яго знішчэнні механічным і хімічным спосабам праведзены на 98% ад неабходнага. — Такім чынам, па развіцці тэрыторыі зроблена многае, аднак мы бачым свае перспектывы: чым больш працуем, тым больш нам трэба будзе зрабіць, — падвяла вынік Жанна Скрыган.
Четверг, 21 июля 2016 12:00

Прямая линия (CMigrator copy 75)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 22 июля 2016 года состоится прямая линия с директором УО «Копыльский государственный колледж» Анатолием Францевичем ПЕТКЕВИЧЕМ по вопросам приемной кампании 2016/2017 учебного года. Звонить с 10.00 до 12.00 по телефону 21-1-82.
Четверг, 21 июля 2016 11:59

Прием граждан (CMigrator copy 66)

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 22 июля в кабинете № 33 Копыльского райисполкома с 11.00 до 12.00 проведет прием граждан и юридических лиц и.о. начальника управления  образования  Минского  областного  исполнительного  комитета Татьяна Валентиновна АПРАНИЧ. Предварительная запись на прием проводится 21 июля 2016 года по телефону 55-5-66.
Четверг, 21 июля 2016 11:40

Прямая линия (CMigrator copy 74)

v_kgk_sozdany_telefonnye_linii_dlya_abiturientov_p_000 В четверг, 21 июля, с 10.00 до 12.00 состоится прямая линия с начальником  отдела  ЗАГС  Копыльского  райисполкома  Аллой Игоревной АВСЮК. Свои вопросы в обозначенное время вы сможете задать по телефону 50-1-14.
Четверг, 21 июля 2016 11:35

Прямая линия (CMigrator copy 73)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 23 июля 2016 года: Анатолий Михайлович ЛОДЫГА, первый заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета начальник управления райсельхозпрода, по телефону 55-1-83.
Страница 5076 из 5620