
Парадак – справа агульная Сельскi Савет дэпутатаў ажыццяўляе сваю работу ў скла-дзе 15 дэпутатаў сельскага Савета дэпутатаў 27 склікання, тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне ажыццяўляе аднаасобны орган у складзе 23 старэйшын. Захаванне зямлі, населеных пунктаў у чысціні і парадку — агульная і галоўная задача. Таму не выпадкова, што і ў рабоце сельскіх Саветаў дэпутатаў прыярытэтным з’яўляецца дадзены напрамак. Для таго, каб сельвыканкаму справіцца з усімі пытаннямі і праблемамі на дадзенай тэрыторыі, патрабуецца зладжаная і добрасумленная работа ўсяго актыву сельскага Савета, дэпутатаў, старэйшын, вельмі важна мець цесную сувязь паміж сельвыканкамам і арганізацыямі, установамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. — Чысціня і добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў — агульная справа ўсіх, — гаворыць старшыня Грозаўскага сельвыканкама Жанна Скрыган. — Таму работа сельвыканкама штогод пачынаецца з нагадвання грамадзянам аб захаванні патрабаванняў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі на сходах грамадзян, шляхам подворнага абходу. Грама-дзянам, якія парушаюць Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, выдаюцца прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў ва ўстаноўленыя тэрміны. З пачатку года сельвыканкамам выдадзены 129 прадпісанняў і складзены 2 пратаколы. Самыя распаўсюджаныя парушэнні — складзіраванне пяску і іншых будматэрыялаў побач з домаўладаннямі і несвоечасовае скошванне пустазелля. За гэты ж час на тэрыторыі сельсавета ліквідавана 48 стыхійных сметнікаў, знесена 9 безгаспадарных будынкаў, 2 фундаменты, спілаваны 224 аварыйныя дрэвы. На працягу года пастаянна праводзяцца работы па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў, якія замацаваны за ўстановамі і арганізацыямі. На тэрыторыі сельсавета 25 грамадзянскіх могілак. У цяперашні час праводзяцца работы па бягучым іх добраўпарадкаванні ў в. Асавец. Вядзецца работа па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100 ад 23 лютага 2012 года «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». На тэрыторыі сельсавета падрыхтаваны дакументы на 15 дамоў па ўнясенні іх у рэгістр пустуючых, па чатырох ёсць дазвол спадчыннікаў на знос. Шмат сілы накіравана на барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага, у якой удзельнічаюць і сельгаспрадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета. Па прыкладных падліках ён займае плошчу каля 6,6 га. Мерапрыемствы па яго знішчэнні механічным і хімічным спосабам праведзены на 98% ад неабходнага. — Такім чынам, па развіцці тэрыторыі зроблена многае, аднак мы бачым свае перспектывы: чым больш працуем, тым больш нам трэба будзе зрабіць, — падвяла вынік Жанна Скрыган.
Комментарии