Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

89

Рядом с земляками

21.07.2016
Галіну Ганчарык у вёсцы Праснакі добра ведаюць усе жыхары. Галіна Леанідаўна ўжо другое скліканне з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета. А яшчэ яна 19 гадоў працуе сацыяльным работнікам, таму ў пажылых  людзей  да яе асабліва цёплыя адносіны. [caption id="attachment_50013" align="aligncenter" width="580"]Галіна Ганчарык (справа) гутарыць з вяскоўцамі Галіна Ганчарык (справа) гутарыць з вяскоўцамі[/caption] — Мая асноўная і грамадская работа быццам пераплятаюцца, — гаворыць Галіна Леанідаўна. — Я пастаянна побач з землякамі. З пытаннямі многія заходзяць да мяне дадому, а са сваімі падапечнымі сустракаюся амаль штодзень. Таму ведаю ўсе праблемы і па меры магчымасці стараюся іх вырашаць. Вядома ж, не без дапамогі мясцовай улады. Як дэпутат Галіна Ганчарык разам са старшынёй сельвыканкама Жаннай Скрыган дабілася таго, каб рэйсавы аўтобус даходзіў да мясцовага клуба, падтрымала ініцыятыву і сабрала грошы з аднавяскоўцаў на ўстаноўку агароджы на могілках, таксама разам з мужам і суседам устанавілі крыж у сваім населеным пункце. Калі трэба добраўпарадкаваць тэрыторыю ў вясенне-летне-асенні перыяд — арганізоўвае суботнікі. Жанчына лічыць, што няма дрэнных людзей, проста да кожнага патрэбны падыход. Галіна Ганчарык — чалавек неабыякавы да чужой бяды. Энергічная, гаваркая. Любая справа ладзіцца ў яе руках. Як сацыяльны работнік даглядае дзевяць чалавек пажылога ўзросту. Усе яны ўдзячны ёй за дабрыню і чуласць. Яна заўсёды пацікавіцца, як падапечныя сябе адчуваюць, ці патрэбна якая-небудзь дапамога. У адказ атрымлівае толькі цёплыя водгукі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей