Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Аттестованный пчеловод

21.07.2016
Дзмітрый Барысавец з аграгарадка Грозава — адзіны атэставаны ў Рэспубліцы Беларусь пчаляр-маткавод. Далёка не кожны, нават дасведчаны пчаляр, здольны прысвяціць сябе гэтай важнейшай для галіны справе, якая патрабуе поўнай аддачы сіл, гатоўнасці працаваць у цвёрдым часавым рэжыме, які дыктуе тэхналогія маткаводства. Асновы ведаў пра пчол і пчалярства Дзмітрый Барысавец атрымаў у Смілавіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, які скончыў у канцы шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя (тады ж пабудаваў і першы вулей, які знаходзіцца ў дзеянні да гэтага часу). Тонкасці справы спасцігаў падчас практыкі ў знакамітым Краснапалянскім пчолагадавальніку на Каўказе. [caption id="attachment_50014" align="aligncenter" width="580"]Дзмітрый Барысавец (справа) з вучнем Алегам Макаедам Дзмітрый Барысавец (справа) з вучнем Алегам Макаедам[/caption] — Пчалярствам я займаюся звыш 50 гадоў, — падкрэсліў Дзмітрый Раманавіч. — А вывядзеннем пчоламатак — звыш трыццаці. У маёй племянной гаспадарцы не проста тыражуюцца пчоламаткі, але вядзецца мэтанакіраваная селекцыйная работа. Пчоламаткі ў тыраж выходзяць толькі ад сем’яў, якія вылучаюцца высокай прадукцыйнасцю, міралюбнасцю, зімаўстойлівасцю. У міралюбнасці пчол мы змаглі пераканацца асабіста, назіраючы, як майстар дэманстраваў заселенасць вулляў, працу з матчынымі сем’ямі і пры гэтым не карыстаўся ахоўным касцюмам і сеткай. Дасканалая падрыхтоўка, веды, цярплівасць, напружаная праца і любоў да абранай спецыяльнасці — усё гэта ёсць у Дзмітрыя Барысаўца. Сваімі практычнымі навыкамі ён дзеліцца падчас семінараў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускія пчаляры», са студэнтамі, а таксама са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей