Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

75

Надежный партнер власти

21.07.2016
У вёску Асавец мы прыехалі да старэйшыны Алега Фёдаравіча Грабоўскага — надзейнага партнёра мясцовай улады, аўтарытэтнага, справядлівага і паважанага ўсімі чалавека. Калі гадоў шэсць таму паўстала пытанне пра тое, каму ўзначаліць сельскае самакіраванне, выбар упаў на яго. І ўвесь гэты час ён апраўдвае давер, адстойваючы інтарэсы аднавяскоўцаў і прымаючы непасрэдны ўдзел у вырашэнні надзённых пытанняў. Асавец — вёсачка невялікая, але асабліва ажывае ўлетку, калі сюды вяртаюцца з горада карэнныя жыхары і дачнікі. Са сваімі прапановамі і праблемамі заўсёды звяртаюцца да Алега Фёдаравіча. [caption id="attachment_50012" align="aligncenter" width="580"]IMG_3024 Алег Грабоўскі[/caption] — Людзі ў нас добрыя, — гаворыць старэйшына, — калі трэба што, то ўсё робім гуртам. Ды і сельсавет дапамагае. Вось і агароджу на могілках паставілі (па спісе грошы сабралі). Дадам, што не толькі мясцовыя адгукаліся на просьбу, але і з іншых гарадоў землякі, у якіх тут пахаваны родныя, прывозілі ці перадавалі сродкі. У гаспадарцы Алега Фёдаравіча ёсць на-дзейны памочнік — конь, які служыць не толькі для ўласных патрэб, але і аднавяскоўцам прыходзіць на дапамогу. Гаспадар яго ні для каго не шкадуе, усіх выручае. Ёсць таксама і трактар, але на ім ужо больш зяць упраўляецца. Не можа развітацца гаспадар і з матацыклам, з якім пасябраваў яшчэ тады, калі працаваў лесніком у Старыцкім лясніцтве, якому аддаў 32 гады. Не забываюцца пра чалавека паважанага ўзросту яго дзеці і ўнукі: прыязджаюць кожныя выхадныя, дапамагаюць бацьку і дзядулю. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей