Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Республиканское государственно-общественное объединение «Белорусское общество охотников и рыболовов» выделило средства на зарыбление двухлетним карпом пруда Богуши. Была привезена рыба на сумму около 50 млн рублей. Три цистерны с молодым карпом были доставлены из ОАО «Рыбокомбинат «Любань». На берегу пруда присутствовали представители комиссии, которая подписывает акт о зарыблении, проведенном в соответствии с правилами рыболовного хозяйства и рыболовства. В водоем было запущено более 13 тыс. особей карпа общим весом в одну тонну. 2ё12ё12 По  словам директора Копыльской РОС РГОО «БООР» Владимира Римашевского, общество старается пополнять водоем различными видами рыб. В 2013 году пруд Богуши был зарыблен одной тонной карпа и 200 килограммами белого амура. Поддержка осуществлялась за счет собственных средств и спонсорской помощи. [caption id="attachment_41061" align="aligncenter" width="580"]Владимир Римашевский (справа) наблюдает за процессом зарыбления пруда Владимир Римашевский (справа) наблюдает за процессом зарыбления пруда[/caption] После зарыбления карпом в этом году Копыльская РОС РГОО «БООР» запрещает  ловлю  на  поплавочную  удочку,  пока  рыбки не вырастут. Запрет действует около трех месяцев. Павел ШЕИН Фото автора
Сёлета па традыцыі капыльская раённая газета «Слава працы» прэзентавала сябе на ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі». Прысвячалася яна 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і прайшла пад дэвізам: «Слова на службе міру». У юбілейны год Вялікай Перамогі нельга было не ўзгадаць пра тое, які ўклад зрабіла наша газета ў набліжэнне гэтай падзеі. Раёнка-баец, раёнка-партызанка. Так па праве называлі ў цяжкія гады Вялікай Айчыннай газету. Выдавалася яна са жніўня 1943-га і да вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтага больш за паўгода выходзіла міжраённая газета «Патрыёт Радзімы». Усяго выпушчана ва ўмовах акупацыі 63 нумары «Калгасніка Капыльшчыны», 34 тысячы экзэмпляраў. У партызанскай друкарні надрукавана каля 100 розных лістовак, якія даводзілі да насельніцтва паведамленні Саўінфармбюро, звароты падпольных райкамаў партыі і камсамола да жыхароў раёна. Газеты і лістоўкі сувязныя разносілі па вёсках і скрытна раздавалі іх жыхарам. Кожнае друкаванае слова абуджала веру людзей у перамогу над заклятым ворагам, уздымала іх на актыўную барацьбу з фашыстамі. Партызанскую газету як у атрадах народных мсціўцаў, так і ў вёсках чакалі з нецярпеннем і цікавасцю, бо яна несла людзям праўду. [caption id="attachment_41058" align="aligncenter" width="580"]Начальнік аддзела па рабоце са СМІ Ніна Грамузава з капылянамі — удзельнікамі прэзентацыі Начальнік аддзела па рабоце са СМІ Ніна Грамузава з капылянамі — удзельнікамі прэзентацыі[/caption] Асаблівым гонарам рэдакцыі газеты «Слава працы» з’яўляецца яе былы рэдактар Віктар Адамавіч Семянкевіч, якому таксама давялося прайсці слаўны шлях праз Вялікую Айчынную вайну. Менавіта ў яго гонар была падрыхтавана адна са старонак прэзентацыі. Акунуцца ў атмасферу тых гераічных ваенных падзей гледачам — наведвальнікам выставы — дапамагалі юныя артысты. Нікога не пакінулі раўнадушнымі песні ў выкананні выхаванак гурткоў эстраднага вакалу пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна і СШ №2 г. Капыля Ганны Засімовіч, Марыі Брылеўскай, Віялеты Туравец, Дзіяны Зіновенка. З захапленнем усе слухалі і самую юную «зорачку», чатырохгадовую Вікторыю Жогаль (дарэчы, мама Вікі працуе загадчыкам аграпрамысловага аддзела нашай газеты). Кіруе гурткамі юных вакалістаў педагог Таццяна Ермаловіч. А вось весці прэзентацыйную праграму дапамагала мне член гуртка «Проба пяра» пры рэдакцыі газеты «Слава працы», дэпутат Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў Настасся Гардзіевіч. Увогуле ж, прафесійная выстава «СМІ ў Беларусі» за гады сваёй работы стала не толькі неад’емнай часткай жыцця медыясупольнасці Беларусі, але і набыла статус форуму электронных і друкаваных СМІ міжнароднага ўзроўню. Традыцыйна ў выставе акрамя беларускіх СМІ прымалі ўдзел сродкі масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі, іншых краін СНД, Саюзнай дзяржавы, Кітая, Венесуэлы, Кубы і інш. Сяргей КОЗЕЛ Фота Крысціны ЖОГАЛЬ
Четверг, 18 июня 2015 14:01

Сплошная романтика

жоголь Мечта стать журналистом у меня возникла еще в восьмом классе, а с годами лишь крепла. Уже тогда казалось, что это самая лучшая в мире профессия, ведь быть в центре событий — всегда интересно! Теперь я убеждена, что журналистами не становятся, ими рождаются. И таких людей (для меня они счастливчики) судьба непременно выводит на нужную тропу. Так и моя тропинка пролегла через Институт журналистики Белорусского государственного университета. Каждый год производственную практику проходила в районной газете «Слава працы». Со всем энтузиазмом за мое обучение взялась заведующая агропромышленным отделом Мария Владимировна Шеина, которая, в общем-то, и дала мне «путевку» в профессию. Бывало, напишу текст, она его внимательно прочитает и вердикт вынесет: «Хорошо написала, легко читается». Я облегченно выдохну, а как оказывалось, расслабляться-то ох как рано! Ведь впереди доскональный разбор каждого предложения. А это, прямо скажем, тайфуну подобно. Рекомендации я в блокнот записывала, а когда не успевала, на диктофон. Благодаря Марии Владимировне работать в родную редакцию пришла, уже изрядно почувствовав, что такое журналистика, так скажем, изнутри. И совсем скоро Мария Владимировна, которая на тот момент была уже главным редактором, предложила занять должность заведующего агропромышленным отделом. Решение принять предложение далось мне с трудом, ведь хорошо писать о сельском хозяйстве можно лишь тогда, когда разбираешься в сути вопроса. Никогда не забуду слова редактора, что сельское хозяйство — это романтика, сплошная романтика! Я же  упорно не могла найти ничего романтического в коровах и тракторах. А ведь на самом деле это оказалось действительно интересно, хоть и сложно. Одни марки тракторов и агрегатов, да сорта зерновых правильно написать чего стоит. А ведь еще есть и технические тонкости. Признаюсь, друзья, порой даже плакать от бессилия хочется, когда слова в предложения не складываются так, как нужно, из-за нехватки знаний в агропромышленной области и опыта. Хорошо, что есть специалисты, которые умеют просто и доходчиво рассказать о всех тонкостях развития АПК. Например, первый заместитель председателя райисполкома начальник управления райсельхозпрода Анатолий Лодыга, его первый заместитель Виталий Ракевич, заместитель директора по растениеводству ОАО «Семежево» Юрий Зенькович, главный агроном ОАО «Скабин» Иван Грибок и многие другие. Но все же больше всех приходится общаться с начальником отдела производства управления райсельхозпрода Натальей Ведень. Иногда едем вдвоем, на… УАЗике. Ну куда же без него! Могу с уверенностью сказать: тот, кто работает в сельском хозяйстве и ни разу не проехал на этом советском «внедорожнике», всех прелестей полевой жизни явно не узнал. УАЗик — это, как бы выразились представители моего поколения, прикольно. Особенно в нашем случае. Значит, Наталья за рулем, а я с фотоаппаратом сбоку. Особенно удивленным взглядом нашу машину провожают мужчины в городе, им, наверное, в диковинку сочетание женщин и УАЗика. Пришлось немножко забуксовать однажды, однако этот досадный факт не сломил нашего боевого настроя. Грязь разлеталась в разные стороны, но с проблемой мы справились быстро. Так и ездим вместе, изучая подводные камни каждый в своей профессии. Думаю, интерес к агропромышленной отрасли никогда не иссякнет, ведь эта сфера настолько обширная, что познать все просто невозможно. Не зря ведь говорят, век живи, век учись. Теперь я немножко начинаю понимать, почему Мария Владимировна говорила: «Сельское хозяйство — романтика…» И верю, что когда-нибудь строчки на бумагу будут ложиться с легкостью, и путь через тернии к звездам все же будет преодолен. Кристина ЖОГОЛЬ, заведующий агропромышленным отделом газеты "Слава працы"  
Четверг, 18 июня 2015 13:59

Оценку ставит читатель

ткаченко Мне падабаецца ствараць праекты. Калі працуеш над кожным з іх — «Па старых вуліцах Капыля», «На прасторах выхавання», «АРТПРАСПЕКТ», «Сям’я», «Глыбінка», «Галерэя лёсаў» — спазнаеш гісторыю і звычаі роднага краю, сустракаешся з цікавымі людзьмі. У працэсе супрацоўніцтва ты адкрываеш новы цудоўны свет — імя якому Чалавек. Ты адзначаеш найбольш цікавыя рысы характараў, якія дапамаглі дасягнуць пэўных вынікаў: разуменне і мудрасць — у айца Сергія Чарнага, мэтанакіраванасць — ва Уладзіміра Іванавіча Майсейчыка, неверагодная жыццёвая сіла — у Кацярыны Яфімаўны Дзятловіч. Гэты спіс можна працягваць. Менавіта за радасць знаёмства з цікавымі людзьмі, за магчымасць даследвання свайго роднага краю я асабліва ўдзячна прафесіі журналіста. Аднак у кожнага з нас — свой шлях у прафесію, і не заўсёды атрымліваецца знайсці яго з першага разу. Але, лічу, усё ў жыцці здараецца своечасова… Першыя журналісцкія крокі я пачала рабіць недзе ў 6 ці 7 класе, калі стала наведваць гурток юных радыёкарэспандэнтаў «Верасок», створаны пры раённай газеце «Слава працы». Памятаю, як упершыню разам з сяброўкай пайшлі браць інтэрв’ю да Чуеўскага Сцяпана, вялікага знатака і аматара прыроды. Паважаны чалавек расказваў нам пра галубоў, вераб’ёў і іншых птушак на працягу трох ці чатырох гадзін. За гэты час мы даведаліся не толькі пра звычкі крылатых сяброў, але і пералічылі, колькі кніжак стаіць на паліцах, якога колеру кветачкі на шпалерах і фіранках. І ўвесь гэты расказ запісваўся на бабінны магнітафон, які, дарэчы, быў даволі цяжкі і несці яго было не так і проста. Якім жа вялікім было наша расчараванне, калі на раённым радыё прагучала толькі хвіліна ці дзве з усяго інтэрв’ю! А матэрыял, размешчаны ў газеце, займаў мо ўсяго 10 ці 15 радкоў! Гэта ўжо потым, калі я пачала працаваць у рэдакцыі, зразумела, што ў артыкуле застаецца толькі самае галоўнае і цікавае. …Далей былі вучоба ў педуніверсітэце і праца на педагагічнай ніве. У журналістыку я трапіла толькі ў кастрычніку 2012 года. Гэтыя няпоўныя тры гады сталі вельмі добрай школай. І ў адрозненні ад настаўніцкай працы, дзе адзнаку вучню ставіш ты, у газеце гэтую адзнаку ставяць чытачы табе. Таму, каб атрымаць высокія балы ад чытачоў, трэба працаваць, працаваць, працаваць... Работа ў рэдакцыі пайшла на карысць: цяпер я шукаю памылкі не толькі ў газетах, кнігах, але і фільмах, на шыльдах і этыкетках. Адным словам, усюды. І яшчэ. Пасля таго, як пачала працаваць у рэдакцыі, я стала больш беражліва ставіцца да ўсіх друкаваных выданняў, бо цяпер ведаю, наколькі цяжкая і карпатлівая праца стаіць за стварэннем кожнага нумара. Дзіяна ТКАЧЭНКА, адказны сакратар газеты "Слава працы"  
Четверг, 18 июня 2015 13:56

Любопытство журналиста

сакович Жыццё журналіста, які працуе ў раёнцы, адлічваецца выхадам газетных нумароў: сёння ты яшчэ працуеш над суботнім, а заўтра ўжо трэба рыхтаваць нумар на сераду. I магчымасці неяк расслабіцца няма: падштурхоўвае думка, што твая лянота або спробы адкласці работу на заўтра, стануць прычынай затрымкі ўсяго калектыву. Мне здаецца, што галоўная якасць характару журналіста — цікаўнасць. Калі вам не ўсё роўна, то ўсё астатняе прыкладзецца: вы будзеце працаваць над сабой, над уласным стылем. Захочаце рэалізаваць сябе ў журналістыцы — знойдзеце разумныя кніжкі, адпаведную прэсу і гэтак далей. Калі ж цікаўнасці няма, то, як бы вы выдатна ні валодалі словам, гэта вам папросту не дапаможа. Менавіта раёнка, на мой погляд, выхоўвае ў характары супрацоўніка газеты здольнасць быць лёгкім на пад’ём, уменне сканцэнтравацца на пастаўленай мэце, ставіць на першы план вытворчыя задачы. Мы абавязаны быць пісьменнымі, камунікабельнымі, адказнымі і не маем права быць простымі наглядальнікамі ў любой сітуацыі. Рэдакцыя — месца публічнае. У любы час дня сюды ідуць людзі са сваімі патрэбамі і клопатамі, журботамі і радасцямі. Гэта нармальна, і гэтаму мы рады. I ўсе, хто працуе ў газеце, — людзі публічныя. Таму кожнае наша слова, наша меркаванне, выказанае на старонках раёнкі і ў прыватным жыцці, заўсёды мае вагу. I мы павінны памятаць аб адказнасці за гэта сваё слова. Калі станоўчы матэрыял — адзначаеш поспехі, дасягненні — тут усё ясна — людзям прыемна і хочацца працаваць яшчэ лепш. А калі матэрыял крытычны — тут трэба галаву ламаць, каб крытыка была канструктыўнай, каб людзям захацелася выправіць свае недахопы. Трэба аддаць належнае, што «Слава працы» ніколі не скочвалася да ўзроўню  «жоўтай  прэсы»: заўсёды спакойна, грунтоўна, з веданнем справы асвятляла падзеі і ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы, і ў грамадскім жыцці раёна. I гэта, напэўна, было закладзена яшчэ рэдактарам В. А. Семянкевічам, а затым працягнута I. I. Пракарынам, Т. М. Раіцкай, М. У. Шэінай. Бо раёнка — гэта тая ж трыбуна, толькі значна большага маштабу — раней з тыражом да 11 тысяч экзэмпляраў, цяпер — звыш 5000. Тут не толькі радок, але і кожнае слова можа мець важную ролю. I вельмі прыемна, што раённая газета з’яўляецца не толькі фіксатарам жыцця і падзей, якія адбываюцца ў раёне, вобласці, краіне, яна прымае самы непасрэдны ўдзел у тым, каб наш капыльскі край станавіўся больш прыгожым, прывабным, камфортным для жыцця. Газета — надзейны памочнік органаў улады і грамадскасці ў арганізацыі розных добрых спраў. Я прытрымліваюся думкі, што ў жыцці журналіста праца павінна быць ці ледзь не самым галоўным, што служыць трэба ёй трэба старанна, фанатычна, з поўнай самааддачай, не шкадуючы сіл, часу, здароўя. Тады і ў газеты, і ў журналістаў, якія ў ёй працуюць, будзе заслужаны аўтарытэт. Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты "Слава працы"
Страница 4779 из 4920