Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вторник, 23 июня 2015 13:32

Сохранение наследия

Напярэдадні святкавання 70-й гадавіны Вялікай Перамогі ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» прайшоў раённы агляд-конкурс на лепшы гісторыка-краязнаўчы музей установы адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённы Савет ветэранаў. Члены журы наведалі 12 устаноў адукацыі, якія падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе. У выніку лепшымі былі прызнаны гісторыка-краязнаўчыя музеі ДУА «Каменскі ВПК д/с-СШ» і ДУА «Камсамольскі ВПК д/с-СШ», якім уручаны Дыпломы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму, а іх кіраўнікам – грашовыя прэміі ад раённага Савета ветэранаў. Другое месца прысуджана музею ДУА «Песачанская СШ імя С. А. Умрэйкі», трэцяе – ДУА «СШ № 3 г. Капыля» і ДУА «Быстрыцкая СШ» (яны атрымалі адпаведныя ўзнагароды). [caption id="attachment_41138" align="aligncenter" width="580"]IMG_4911 Ідзе экскурсія ў Каменскай СШ[/caption] Як расказала старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, пры вызначэнні пераможцаў ацэньваліся арыгінальнасць і змястоўнасць выстаў, выкарыстанне інавацыйных падыходаў да раскрыцця тэматыкі, эфектыўнасць ужывання музейных экспанатаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе, падрыхтоўка юных экскурсаводаў, узаемадзеянне з раённым краязнаўчым музеем і іншымі арганізацыямі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі ў рамках Года моладзі і святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.  Казіміра Мікалаеўна выказала засмучэнне, што не ўсе ўстановы адукацыі аказаліся гатовымі да ўдзелу ў такім конкурсе. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
Вторник, 23 июня 2015 13:28

Строятся фермы

picture-300h У ААТ «Піянер-Агра», «Прагрэс 2010», «Скабін», РСУП «Бабоўня», філіялах «Лакнея», «Вялікая Раёўка», СГФ «Руднае» працягваецца будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб’ектаў. Для вырашэння пытанняў, што ўзнікаюць, праводзяцца рабочыя нарады з удзелам кіраўніцтва раёна, заказчыкаў (сельгаспрадпрыемстваў) і падрадчыкаў (ПМК-194, ПМК-11, РБУ). Сяргей КОЗЕЛ
2_prodam-nezhiloe-zdanie-pod-razborkuНа працягу гэтага года на тэрыторыі сельсаветаў раёна неабходна захаваць 175 безгаспадарных старых пабудоў. Па стане на 12 чэрвеня, як паведамілі ў райсавеце дэпутатаў, знесена 38 пустуючых дамоў і 45 фундаментаў. Найбольш актыўна гэтыя работы вядуцца на тэрыторыі Цімкавіцкага, Капыльскага і Бабаўнянскага сельсаветаў. Сяргей КОЗЕЛ
Понедельник, 22 июня 2015 19:31

Советовались профсоюзы

001098_00000696434 Асноўным пытаннем, вынесеным на парадак дня пасяджэння Капыльскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, стаў разгляд вынікаў работы VІІ З’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Разам з гэтым аднагалосна Ірына Сцяпура ўведзена на пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК і абрана намеснікам старшыні Капыльскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Акрамя гэтага разгледжаны пытанні летняга аздараўлення дзяцей і корманарыхтоўчай кампаніі. Святлана АПАНАСЧЫК
Понедельник, 22 июня 2015 19:20

Рассмотрели актуальные вопросы

proverka_1 На пасяджэннях сельскіх выканаўчых камітэтаў разгледжваюцца актуальныя пытанні. Так, у Бабаўнянскім, Доктаравіцкім, Пацейкаўскім сельвыканкамах абмяркоўваюцца меры па ўзмацненні супрацьпажарнай бяспекі. Аналізуецца стан злачыннасці і работа па папярэджанні п’янства і алкагалізму на тэрыторыях Бучацінскага, Капыльскага і Семежаўскага сельсаветаў. Таксама размова ідзе пра сумесную работу Сл.-Кучынскага сельвыканкама і ДУ «Капыльскі ТЦСАН» з сацыяльна неабароненай катэгорыяй грамадзян, пра паляпшэнне культурна-масавай работы на тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета, пра работу гандлёвых прадпрыемстваў Грозаўскага сельсавета. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 4775 из 4920