Напярэдадні святкавання 70-й гадавіны Вялікай Перамогі ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» прайшоў раённы агляд-конкурс на лепшы гісторыка-краязнаўчы музей установы адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённы Савет ветэранаў. Члены журы наведалі 12 устаноў адукацыі, якія падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе.
У выніку лепшымі былі прызнаны гісторыка-краязнаўчыя музеі ДУА «Каменскі ВПК д/с-СШ» і ДУА «Камсамольскі ВПК д/с-СШ», якім уручаны Дыпломы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму, а іх кіраўнікам – грашовыя прэміі ад раённага Савета ветэранаў. Другое месца прысуджана музею ДУА «Песачанская СШ імя С. А. Умрэйкі», трэцяе – ДУА «СШ № 3 г. Капыля» і ДУА «Быстрыцкая СШ» (яны атрымалі адпаведныя ўзнагароды).
[caption id="attachment_41138" align="aligncenter" width="580"]

Ідзе экскурсія ў Каменскай СШ[/caption]
Як расказала старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, пры вызначэнні пераможцаў ацэньваліся арыгінальнасць і змястоўнасць выстаў, выкарыстанне інавацыйных падыходаў да раскрыцця тэматыкі, эфектыўнасць ужывання музейных экспанатаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе, падрыхтоўка юных экскурсаводаў, узаемадзеянне з раённым краязнаўчым музеем і іншымі арганізацыямі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі ў рамках Года моладзі і святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Казіміра Мікалаеўна выказала засмучэнне, што не ўсе ўстановы адукацыі аказаліся гатовымі да ўдзелу ў такім конкурсе.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии