■ Аляксандр Феафанавіч і Мальвіна Пятроўна Бельмачы[/caption]
Упершыню будучую жонку Саша ўбачыў на фотаздымку, які дзяўчына даслала ў армію сваяку. Так здарылася, што пасля шпіталя салдата Бельмача перавялі на больш лёгкую службу — разносіць карэспандэнцыю. І аднойчы, калі да яго знаёмага Фёдара Ляўданскага прыйшоў ліст, Саша звярнуў увагу:
— Глянь, які тоўсты канверт! Што цікавага пішуць?
Раскрыўшы пасланне, Фёдар сказаў:
— Ды так, нічога незвычайнага: пляменніца фотаздымак прыслала.
— Прыгожая, — адзначыў Саша і тут жа дадаў: — Пазнаём.
— Але! Яна ж маладая зусім, усё роўна пісаць не будзе! — адказаў таварыш.
[caption id="attachment_68473" align="alignleft" width="203"]
■ Той самы здымак Мальвіны[/caption]
Аднак Бельмач не супакоіўся: моцна запалі ў душу прыгожыя вочы дзяўчыны. Напісаў усё ж такі ёй. І затым на працягу двух гадоў дасылалі адзін аднаму лісты, расказвалі пра падзеі, якія адбываліся ў жыцці. Саша пісаў пра сябе: нарадзіўся ў Старыцы Капыльскага раёна, бацькі — звычайныя працаўнікі. Сам ужо паспеў папрацаваць у шахце на Данбасе, адтуль і пайшоў у армію. З лістоў ён жа і даведаўся, што дзяўчына з цікавым імем Мальвіна разам з мамай, татам, братамі і сёстрамі (а іх было ажно 10) спачатку жыла на Століншчыне, потым пераехала ў Мікашэвіцкі раён. Бацька памёр рана, пакінуўшы жонку з чатырма дзеткамі, з якой потым ажаніўся яго родны брат. Такое прыгожае імя маці дала нездарма: жанчына была каталічкай і дзяўчынку, адну з нямногіх, пахрысціла ў касцёле.
Так, у лістах адзін да аднаго, і прайшоў час армейскай службы. Нарэшце Аляксандр і Мальвіна вырашылі сустрэцца. Але як лепш гэта зрабіць? «Я бачыў цябе толькі на фотаздымках, таму, каб не памыліцца, стой на вакзале з газетай у руцэ», — напісаў хлопец выбранніцы. Цягнік прыбываў ажно ў тры гадзіны ночы, і каб не быць адной, дзяўчына прыйшла ў Мікашэвічы разам з сястрой. Першай сустрэчы з маладым чалавекам Мальвіна крыху саромелася, таму ніяк не магла ўзяць у рукі тую газету. «Давай яе сюды!» — бадзёра сказала сястра. Ды так і стаялі на пероне: Мальвіна і яе сястра з газетай у руках.
[caption id="attachment_68479" align="alignleft" width="197"]
■ Аляксандр у арміі.60-я гады ХХ ст.[/caption]
Хутка прыбыў цягнік. Адчыніліся дзверы вагона, і з’явіўся Аляксандр. Убачыў дзяўчат і адразу пазнаў сваю адзіную — добра памятаў фотаздымак. Пасля адбылося знаёмства з бацькамі. На календары было 28 красавіка 1968 года, а праз тры месяцы, 30 ліпеня, зарэгістравалі шлюб. Аднак вяселле гулялі праз пэўны час — 25 кастрычніка. Справа ў тым, што чакалі, пакуль з Сібіры, дзе зарабляў грошы для шматлікай сям’і, вернецца айчым Мальвіны. Тое вяселле ў вёсцы мясцовыя жыхары запомнілі надоўга! А што ж! Духавы аркестр з васьмі чалавек, які прывёз з сабой са Свідзічаў Аляксандр, быў у навінку ў тых месцах, і вяскоўцы доўгі час зусім не танцавалі, а проста стаялі ў клубе і слухалі музыку.
Пачыналі маладыя жыць у Салігорску, дзе Аляксандр уладкаваўся на працу вадзіцелем. Але вырашылі пераехаць у Старыцу: тут заставалася маці ды і ў калгасе прапанавалі добрую работу.
Хутка сям’я пачала папаўняцца: у 69-м на свет з’явіўся Аляксандр, праз два гады Віктар, і ў 76-м на радасць бацькам нарадзілася дачушка Наталля. Сёння ўсе яны — годныя самастойныя людзі. У кожнага ўжо свая сям’я, свае дзеткі. Да бацькоў прыязджаюць часта і абавязкова дапамагаюць.
Для Мальвіны Пятроўны Капыльшчына стала родным домам. Тут яна ўладкавалася на працу ў калгас «Новы свет», які потым стаў ААТ «Старыца-Агра». Паспела папрацаваць дыспетчарам на запраўцы, доўгі час узначальвала прафкам гаспадаркі. Добрым вадзіцелем да выхаду на заслужаны адпачынак быў Аляксандр Феафанавіч. Ды і дома асабліва адпачываць не прыходзілася: вядома ж, дзве кароўкі, свінні, конь, куры. Добра, што дапамагалі дзеці.
[caption id="attachment_68478" align="aligncenter" width="560"]
■ Вяселле Бельмачаў, 1968 г.[/caption]
— Асабліва і спрачацца не было калі, — нібы падагульняе Мальвіна Пятроўна і дадае: — Сям’я трымаецца на каханні, узаемапавазе і паразуменні. У жыцці ніколі не бывае гладка, трэба ўмець дараваць адзін аднаму і дапамагаць.
Сярод сямейных фотаздымкаў у альбоме ёсць і чорна-белая картачка, на якой мама, тата разам з маленькай Наташкай стаяць каля новага аўтамабіля: гэта «Запарожац», на які доўга збіралі грошы і нарэшце ў 1986 годзе купілі. Пазней машына перайшла ў спадчыну старэйшаму сыну, а ад яго — мужу Наталлі. Зараз на двары каля дома стаіць іншамарка, якую бацькам падарылі ўжо дзеці. Такі клопат і ёсць сведчанне: жыццё пражылі добра, выхавалі годных дзяцей. І залатое вяселле — добрая нагода яшчэ раз успомніць, як усё пачыналася.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
— Анализируя сложившуюся ситуацию, к сожалению, вынуждена отметить, что за указанный период количество заключенных браков уменьшилось. Если по итогам первого полугодия в 2016 году в нашем районе было зарегистрировано 65 молодых семей, в прошлом — 57, то по итогам первого полугодия текущего года — 43. Наибольшее количество (28) — в самом городе. Среди сельсоветов лидером является Блевчицкий, где было создано 4 семьи, на втором месте Тимковичский — 3 семьи. Распалось за это время 10 союзов.
Говоря о браках, хочу отметить, что самой молодой невесте исполнилось 18 лет, а жениху — 22 года. Также в роли молодоженов были мужчины и женщины, которым «стукнуло» за 60. Средний возраст брачующихся: мужчин — 32 года, женщин — 28 лет.
Если говорить о количестве родившихся, то за первое полугодие в нашем районе появилось на свет 112 малышей. И опять-таки больше всего зарегистрировано в городе — 57 человек. Далее следует Тимковичский сельисполком, где зарегистрировано 12 малышей, по шестеро деток зарегистрировано в Бучатинском, Грозовском, Копыльском, Семежевском и Слобода-Кучинском сельисполкомах. Средний возраст матери — 28 лет, отца — 31 год, т.е. это возраст самостоятельных состоявшихся людей. Мальчишек появилось на свет больше, нежели девочек: 60 против 52.
Всегда интересно узнавать об именах новорожденных. Так, наиболее часто родители выбирали имена для сыновей: Максим (6), Иван (4), Матвей (3). Для дочерей — София (6), Милана (4) и Ульяна (3). Из редких имен стоит назвать следующие: для мальчиков — Дамиан, Гордей, Савелий, для девочек — Юстина, Камилла, Элина.
Приятно отметить тот факт, что за указанный период уменьшилось количество умерших. Так, в прошлом году эта цифра была 308 человек, в этом — 282.
Диана ТКАЧЕНКО
Наш собеседник, психолог психиатрического кабинета Копыльской ЦРБ Елена СТАСЕВИЧ, помогает объяснить особенности мужского поведения и дает рекомендации.
— Елена Михайловна, причин для того, чтобы мужчина почувствовал себя неуверенным, более чем достаточно. Как действовать нам, женщинам?
— Знаете, иногда это даже на пользу — заставляет мужчин встрепенуться. Главное, чтобы паника не переросла в затяжной кризис. И помните: все зависит от типа мужчины.
— А какие типы существуют?
— Первый тип — добрый, спокойный. Он вырос в комфортной среде, где его всегда поддерживали родители, был достаток и все легко давалось. Такой мужчина вряд ли обладает качествами бойца. В кризисе поддерживать его нежно — запрещено. Главное — помогать верой. Слова надо подбирать «взрослые»: «С кем не бывает! Сейчас такая ситуация, что это может случиться с каждым. Я в тебя верю — у тебя все получится».
— Если подбадривание не действует?
— Переходите к другому этапу — начинайте слегка давить: «А не засиделся ли ты, дорогой, дома?» И тут же подсластите пилюлю: «Такие специалисты, как ты, сейчас очень нужны».
— Каков второй тип мужчин?
— Это бойцы. Они воспитывались в семье, где с самого детства учили, что если упал — надо тут же подняться. Обычно сила духа формируется за счет сильной критики со стороны авторитетных для него родителей, которые доказали свой успех делами. Они не слышат стонов и жалоб и реагируют только на победу ребенка. Поэтому скажите просто: «Наплевать, что так получилось! Наконец-то что-то тебя заставило зашевелиться и выйти из скучной зоны комфорта!» Эти мужчины — охотники, им нужно уходить из дому за победами.
— Какую ошибку чаще всего совершают женщины?
— Устраивают разборки. Сначала играют роль доброй самаритянки и создают мужчине максимально удобные условия, чтобы он не почувствовал кризиса и не вспоминал о том, что слетел с рельсов. А когда это надоедает, бросаются в другую крайность — начинают упрекать в том, что партнер сидит без дела. Устраивать «разборки» и становиться для мужчины дополнительным источником стресса и неуверенности — как минимум негуманно.
— Елена Михайловна, если мужчина объясняет свои неудачи внешними факторами, что следует предпринять?
— Любые события — очень удобная отговорка для мужчин, которые не хотят ничего делать. Сутками сидеть в интернете и изводить потом себя мыслями, как жить дальше, — это очень удобно. Появляется возможность объяснить свои бездействие и неудачи внешними факторами: войной, временем, погодой, чем угодно — кроме… самого себя. Но зрелая личность не пугается. Зрелый подход — выписать все проблемы и придумать план личных действий в каждой из них.
— Ключевое слово здесь — ДЕЙСТВИЕ. Как же надо действовать?
— Ваш мужчина переживает по поводу того, что мало сбережений на черный день? Значит, надо подумать, что можно продать, чтобы перевести деньги в валюту. Беспокоится о том, как дать хорошее образование детям? Пусть выискивает в сети не новости, а гранты на обучение. В любом случае его негативные эмоции надо перевести в дело. Но незаметно! Функция женщины — создать ту среду, в которой мужчина должен созреть для активных действий. Если она начнет подбрасывать ему идеи, он, скорее всего, грубо ее оборвет и не услышит. Если будете что-то предлагать, сами за него решать, то словно дадите ему понять, будто вы умнее него. Поэтому гораздо эффективнее вопросная форма: «Давай подумаем, что тебе было бы делать интересно, а семье — полезно?» Таким образом вы покажете своему мужчине, что уважаете его и считаетесь с его мнением.
— Влияет ли на выход из кризиса создание уюта?
— Его, кстати, надо уменьшать. Мужчина по своей природе — охотник, он должен накормить семью. К тому же доказано: потенциал выше у того, кто реализовывает себя в карьере. Если ваш мужчина надежно окопался на диване и не собирается оттуда слезать, создайте ему дома неуютные (но не дискомфортные) условия. Это его быстрее «вытолкнет» в то поле, где когда-то чувствовал себя хозяином, — на работу. Говорите ему: «Ты сильный. Ты справишься».
Подготовила Диана ТКАЧЕНКО
■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Сяргей Лазюк, Аляксандр Іваноўскі, Аляксандр Ліпніцкі, Валерый Казлоўскі[/caption]
— Мы імкнёмся добра працаваць, — не стрымліваючы радаснай усмешкі пераможцы, расказвае Аляксандр Іванавіч. — Стараемся для сваёй гаспадаркі. А наогул наша сям’я — сапраўдная дынастыя. Працаваць на камбайне мяне навучыў бацька, калі я яшчэ вучыўся ў 8 класе. А самастойна працую ўжо 13 гадоў…
— …І амаль увесь час у лідарах, — дадае яго калега Сяргей Лазюк.
Павіншаваць першы экіпаж тысячнікаў прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, в.а. дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Валерый Казлоўскі. Каб падтрымаць бадзёры настрой працаўнікоў, артысты мастацкай самадзейнасці Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў выканалі цудоўныя песні.
[caption id="attachment_68501" align="aligncenter" width="350"]
■ Для лідараў уборачнай спяваюць Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў[/caption]
Дзіяна ТКАЧЭНКА
■ Віктар Янушка[/caption]
Для Віктара Дзмітрыевіча гэта юбілейнае — трыццатае — жніво. Пасля заканчэння школы ён па накіраванні райваенкамата закончыў курсы вадзіцеляў, адслужыў ва Узброеных Сілах і ўладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. І з таго часу не здраджваў любімай справе.
На пытанне аб адчуваннях з нагоды сваёй працоўнай перамогі адказаў, што для яго быць першым у раёне тысячнікам — не навіна. Гады тры таму Віктар Янушка ўжо лідзіраваў на жніве, і ўвогуле падчас такой важнай кампаніі, як уборачная, стараецца працаваць вельмі старанна.
— Сёлетняе жніво вельмі складанае, — дзеліцца думкамі перадавы вадзіцель. — Надвор’е нібы жартуе з земляробаў: то засушыла, а цяпер дажджы збіваюць наладжаны рытм працы. Учора даводзілася тры разы работу спыняць. І цяпер чакаем, каб крыху збажына прасохла. З раніцы я ўжо паспеў развезці кармы па фермах, а гадзін у 10, калі камбайны пойдуць у поле, паедзем на адвозку зерня.
Шчыра віншавалі Віктара Янушку з высокім дасягненнем усе афіцыйныя асобы. Яму былі ўручаны «маланка»-падзяка ад імя раённага выканаўчага камітэта, падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад РК прафсаюза работнікаў АПК. Для яго гучала песня ў выкананні Аляксандра Карповіча.
На 31 ліпеня ва УП «ПІК-Лясное» ўбрана 50% запланаваных плошчаў.
— Ураджайнасць культур не вельмі радуе, аднак трэба ўбіраць тое, што вырасла, — адзначыў дырэктар гаспадаркі Леанід Буцевіч. — Кожны дзень прастою — гэта страчанае зерне. Таму выкарыстоўваем любую пагодную хвіліну.
У гаспадарцы працуе 17 камбайнавых экіпажаў. У іх скла-дзе не толькі прафесіянальныя механізатары, але, напрыклад, маладыя інжынеры, якія працуюць у гаспадарцы, студэнты профільных навучальных устаноў і інш. Дзейнічаюць два сучасныя збожжасушыльныя комплексы (у Бабоўні і Лясным). Для працаўнікоў, занятых на ўборачнай, арганізавана двухразовае гарачае харчаванне.
Старшыня прафкама гаспадаркі Любоў Цыбульская паказала нам сталовую, якая летась была капітальна адрамантавана прадпрыемствам-інвестарам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». За яго сродкі было набыта сучаснае абсталяванне. Усяго на сёння тут гатуюцца абеды і падвячоркі для 170 чалавек. На чатырох спецыяльна абсталяваных аўтамабілях іх развозяць туды, дзе кіпіць работа. Усе занятыя на жніве забяспечваюцца таксама мінеральнай і пітной вадой.
[caption id="attachment_68496" align="aligncenter" width="560"]
■ Алена Верамейчык, Валянціна Міхед (кухонная рабочая), Зоя Зянькевіч[/caption]
[caption id="attachment_68495" align="aligncenter" width="560"]
■ Будынак сталовай[/caption]
Гатуе абеды разам са сваімі памочнікамі повар 6-га разраду Зоя Зянькевіч. Вопыт у жанчыны багаты: у 1982 годзе скончыла сталічнае кулінарнае вучылішча і з таго часу толькі набіраецца майстэрства. Заўсёды побач і гатова аказаць любую дапамогу загадчык сталовай Алена Верамейчык.
— Мы стараемся, каб нашы камбайнеры і ўсе, хто ў гэтую гарачую пару заняты на ўборцы ўраджаю, адчувалі нашу падтрымку і клопат, — гаворыць Любоў Цыбульская. — Ад гэтага таксама залежыць агульны рэзультат.
Маргарыта САКОВІЧ