«Піянер» трымае марку. І гэта не проста прыгожыя словы. Вось ужо на працягу многіх гадоў менавіта механізатары з ААТ «Піянер-Агра» становяцца першымі тысячнікамі па намалоце збажыны на Капыльшчыне.
А дакладней — экіпаж камбайна «Лексіён-530» у складзе Аляксандра Іваноўскага і Сяргея Лазюка, які па стане на 30 ліпеня ўбраў 339 га і намалаціў 1066,2 тоны.
[caption id="attachment_68500" align="aligncenter" width="560"]

■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Сяргей Лазюк, Аляксандр Іваноўскі, Аляксандр Ліпніцкі, Валерый Казлоўскі[/caption]
— Мы імкнёмся добра працаваць, — не стрымліваючы радаснай усмешкі пераможцы, расказвае Аляксандр Іванавіч. — Стараемся для сваёй гаспадаркі. А наогул наша сям’я — сапраўдная дынастыя. Працаваць на камбайне мяне навучыў бацька, калі я яшчэ вучыўся ў 8 класе. А самастойна працую ўжо 13 гадоў…
— …І амаль увесь час у лідарах, — дадае яго калега Сяргей Лазюк.
Павіншаваць першы экіпаж тысячнікаў прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, в.а. дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Валерый Казлоўскі. Каб падтрымаць бадзёры настрой працаўнікоў, артысты мастацкай самадзейнасці Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў выканалі цудоўныя песні.
[caption id="attachment_68501" align="aligncenter" width="350"]

■ Для лідараў уборачнай спяваюць Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў[/caption]
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии