Павіншаваць першага ў раёне тысячніка прыехалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар УП «ПІК-Лясное» Леанід Буцевіч.
[caption id="attachment_68494" align="aligncenter" width="560"]

■ Віктар Янушка[/caption]
Для Віктара Дзмітрыевіча гэта юбілейнае — трыццатае — жніво. Пасля заканчэння школы ён па накіраванні райваенкамата закончыў курсы вадзіцеляў, адслужыў ва Узброеных Сілах і ўладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. І з таго часу не здраджваў любімай справе.
На пытанне аб адчуваннях з нагоды сваёй працоўнай перамогі адказаў, што для яго быць першым у раёне тысячнікам — не навіна. Гады тры таму Віктар Янушка ўжо лідзіраваў на жніве, і ўвогуле падчас такой важнай кампаніі, як уборачная, стараецца працаваць вельмі старанна.
— Сёлетняе жніво вельмі складанае, — дзеліцца думкамі перадавы вадзіцель. — Надвор’е нібы жартуе з земляробаў: то засушыла, а цяпер дажджы збіваюць наладжаны рытм працы. Учора даводзілася тры разы работу спыняць. І цяпер чакаем, каб крыху збажына прасохла. З раніцы я ўжо паспеў развезці кармы па фермах, а гадзін у 10, калі камбайны пойдуць у поле, паедзем на адвозку зерня.
Шчыра віншавалі Віктара Янушку з высокім дасягненнем усе афіцыйныя асобы. Яму былі ўручаны «маланка»-падзяка ад імя раённага выканаўчага камітэта, падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад РК прафсаюза работнікаў АПК. Для яго гучала песня ў выкананні Аляксандра Карповіча.
На 31 ліпеня ва УП «ПІК-Лясное» ўбрана 50% запланаваных плошчаў.
— Ураджайнасць культур не вельмі радуе, аднак трэба ўбіраць тое, што вырасла, — адзначыў дырэктар гаспадаркі Леанід Буцевіч. — Кожны дзень прастою — гэта страчанае зерне. Таму выкарыстоўваем любую пагодную хвіліну.
У гаспадарцы працуе 17 камбайнавых экіпажаў. У іх скла-дзе не толькі прафесіянальныя механізатары, але, напрыклад, маладыя інжынеры, якія працуюць у гаспадарцы, студэнты профільных навучальных устаноў і інш. Дзейнічаюць два сучасныя збожжасушыльныя комплексы (у Бабоўні і Лясным). Для працаўнікоў, занятых на ўборачнай, арганізавана двухразовае гарачае харчаванне.
Старшыня прафкама гаспадаркі Любоў Цыбульская паказала нам сталовую, якая летась была капітальна адрамантавана прадпрыемствам-інвестарам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». За яго сродкі было набыта сучаснае абсталяванне. Усяго на сёння тут гатуюцца абеды і падвячоркі для 170 чалавек. На чатырох спецыяльна абсталяваных аўтамабілях іх развозяць туды, дзе кіпіць работа. Усе занятыя на жніве забяспечваюцца таксама мінеральнай і пітной вадой.
[caption id="attachment_68496" align="aligncenter" width="560"]

■ Алена Верамейчык, Валянціна Міхед (кухонная рабочая), Зоя Зянькевіч[/caption]
[caption id="attachment_68495" align="aligncenter" width="560"]

■ Будынак сталовай[/caption]
Гатуе абеды разам са сваімі памочнікамі повар 6-га разраду Зоя Зянькевіч. Вопыт у жанчыны багаты: у 1982 годзе скончыла сталічнае кулінарнае вучылішча і з таго часу толькі набіраецца майстэрства. Заўсёды побач і гатова аказаць любую дапамогу загадчык сталовай Алена Верамейчык.
— Мы стараемся, каб нашы камбайнеры і ўсе, хто ў гэтую гарачую пару заняты на ўборцы ўраджаю, адчувалі нашу падтрымку і клопат, — гаворыць Любоў Цыбульская. — Ад гэтага таксама залежыць агульны рэзультат.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии