Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Вторник, 27 ноября 2018 13:27

Прямая линия (CMigrator copy 325)

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 1 декабря 2018 года: Елена Николаевна ВАСИЛЕВСКАЯ, заместитель председателя Копыльского райисполкома, по телефону 55-5-66.
Пераважна жыццёвыя пытанні былі зададзены падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам. [caption id="attachment_72140" align="aligncenter" width="560"]■ Прыём вядзе Анатоль Ліневіч ■ Прыём вядзе Анатоль Ліневіч[/caption] Жыхарка в. Комсічы прасіла дапамагчы ў рамонце дома, у якім яна пражывае і які знаходзіцца на балансе ААТ «Капыльскае». Мясцовым сельгаспрадпрыемствам быў адрамантаваны дах, на чарзе — вокны. Кіраўнік раёна даручыў спецыялістам адпаведных службаў выехаць на месца і прыняць канчатковае рашэнне па бягучым рамонце дома. Жыхары вул. Пралетарскай шмат гадоў таму пракладвалі водаправод па сваёй вуліцы за ўласныя сродкі. Але зараз адбываюцца частыя парывы, таму яны просяць яго замены і перадачы на баланс ЖКГ. Пытанне прынята да ведама і павінна быць уключана ў праект па рамонце вуліцы. Жыхарка аграгарадка Пацейкі ўзняла праблему па ўцяпленні цепласеткі ад кацельні мясцовай школы да жылога дома № 32 па вул. Школьнай. Праблема будзе дэталёва вывучана. Вядома, што неабходна пераафармленне дакументацыі, якое патрабуе нямала часу. Сяргей КОЗЕЛ
Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч падчас прыёму ў Лясноўскай СШ паступіла пяць зваротаў пераважна з адным і тым жа пытаннем. IMG_8738 Жыхароў завулкаў Лясных першага і другога, Новага, вуліцы Новай і іншых аграгарадка Лясное вельмі непакоіць стан дарог ля дамоў, дзе яны пражываюць. Праблема будзе вывучана спецыялістамі і прынята адпаведнае рашэнне па яе ўхіленні. Ёсць пытанні і з вулічным асвятленнем. Не ўсюды яно падключана ў сувязі з недахопам фінансавых сродкаў. Як выхад з сітуацыі Людміла Іванаўна прапанавала распрацаваць новыя падыходы з магчымым устанаўленнем датчыкаў руху на вясковых вуліцах. Жыхарка Ляснога Раіса Сяргееўна як патрыётка сваёй малой радзімы прапанавала аднавіць адну з алей, якую яна разам са сваімі таварышамі высаджвала ў гады маладосці. Некалькі гадоў таму дрэвы былі спілаваны. Дэпутат парламента разам з кіраўніккамі райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк і мясцовага сельвыканкама Ірынай Запольскай (на здымку) запэўніла, што пасадка новых дрэў абавязкова будзе праведзена да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але не паабапал дарогі, а ў адноўленым парку ў Цялядавічах ці іншым месцы. Сяргей КОЗЕЛ
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты разам са старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк правёў прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме. IMG_8759 Да сенатара паступіў адзін зварот — ад навучэнкі гімназіі № 1 г. Капыля, старшыні маладзёжнага парламента, які працуе пры раённым Савеце дэпутатаў, Настассі Карповіч (на здымку). Дзяўчынку вельмі хвалявала абнаўленне камп’ютарнага класа ў навучальнай установе, дзе яна вучыцца. Таму што тыя разумныя машыны, якія ёсць у карыстанні, падтрымліваюць не ўсе праграмы. Іван Іванавіч абавязкова звяжацца з адміністрацыяй гімназіі, вывучыць пытанне і па меры магчымасці акажа дапамогу ў замене камп’ютараў на больш сучасныя. Таксама Настасся выказала просьбы наконт арганізацыі адпачынку капыльскіх школьнікаў у аздараўленчым лагеры «Дубрава» ААТ «Беларуськалій», экскурсіі на калійны камбінат і сустрэч паміж маладзёжнымі парламентамі Капыльскага і Салігорскага раёнаў. Усе яны будуць абавязкова разгледжаны  і зроблены захады для іх выканання. Сяргей КОЗЕЛ
Среда, 28 ноября 2018 00:15

27-11-2018

[embed]http://kopyl.by/audio/27.11.2018.mp3[/embed]
Страница 3322 из 4846