Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Депутат парламента Людмила Нижевич провела прием граждан в Лесновской СШ Копыльского района

27.11.2018
Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч падчас прыёму ў Лясноўскай СШ паступіла пяць зваротаў пераважна з адным і тым жа пытаннем. IMG_8738 Жыхароў завулкаў Лясных першага і другога, Новага, вуліцы Новай і іншых аграгарадка Лясное вельмі непакоіць стан дарог ля дамоў, дзе яны пражываюць. Праблема будзе вывучана спецыялістамі і прынята адпаведнае рашэнне па яе ўхіленні. Ёсць пытанні і з вулічным асвятленнем. Не ўсюды яно падключана ў сувязі з недахопам фінансавых сродкаў. Як выхад з сітуацыі Людміла Іванаўна прапанавала распрацаваць новыя падыходы з магчымым устанаўленнем датчыкаў руху на вясковых вуліцах. Жыхарка Ляснога Раіса Сяргееўна як патрыётка сваёй малой радзімы прапанавала аднавіць адну з алей, якую яна разам са сваімі таварышамі высаджвала ў гады маладосці. Некалькі гадоў таму дрэвы былі спілаваны. Дэпутат парламента разам з кіраўніккамі райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк і мясцовага сельвыканкама Ірынай Запольскай (на здымку) запэўніла, што пасадка новых дрэў абавязкова будзе праведзена да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але не паабапал дарогі, а ў адноўленым парку ў Цялядавічах ці іншым месцы. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей