Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны наведаў ДУА «Слабадакучынская СШ». Ён правёў інфармацыйную гадзіну «Дабро і зло», куды сабраліся педагогі, навучэнцы і жыхары вёскі. Загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала выставу царкоўнай літаратуры. IMG_5344 У даступнай форме айцец Сергій расказаў аб хрысціянскіх адносінах да бацькоў, настаўнікаў і вучобы. Ён звярнуў увагу на важную рысу — паслухмянасць, якая павінна адыгрываць адметную ролю ў адносінах паміж дзецьмі і бацькамі. Былі прыведзены прыклады таго, як распадаецца сем’я, калі няма ўзаемнай любові і разумення. Цікава было даведацца аб узаемаадносінах членаў сям’і, аб тым, што бацькі павінны быць прыкладам для сваіх дзяцей, унікаць у дзіцячыя праблемы, вучыцца слухаць і чуць падрастаючае пакаленне. У час гутаркі выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі Святлана Астрэйка. — У нашай сям’і заўсёды адзначаліся рэлігійныя святы, выконваліся пасты. Дзеці без дазволу не маглі паспытаць ежу. На ўсе справы было бацькоўскае благаславенне, — адзначыла Святлана Іванаўна. У канцы мерапрыемства протаіерэй Сергій адказаў на пытанні і пажадаў усім прысутным міру, радасці і дабрыні: — Чалавек на зямлі пасля сябе павінен пакінуць нешта добрае. І заўсёды чалавека ўспамінаюць за добрыя справы. Мы павінны быць міралюбнымі, міласэрнымі, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго. З вялікай цікавасцю азнаёміўся госць з выставай «Ад мінулага да сучаснага», якая арганізавана ў сельскай бібліятэцы-клубе. IMG_5367 Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Воскресенье, 25 ноября 2018 12:00

Рождественский пост: уйти от грехов

28 ноября 2018 года — начало Рождественского поста, или, как его еще называют, «Филиппова поста». 7611-600x3641 Это последний из четырех самых долгих постов за год. Его придерживаются православные верующие, стараясь очистить душу и тело перед праздником Рождества Христова. Пост заканчивается 6 января в сочельник Рождества Христова, самый строгий день воздержания. Особенности поста. В Рождественском посту — 40 дней. И это не просто так, ведь число это часто упоминается в библейских писаниях. Например, Моисей водил «рабский» народ по пустыне 40 лет; Иисус перед тем, как явить Себя миру, 40 дней и 40 ночей постился в пустыне; 40 дней Иисус являл Себя миру перед Своим Вознесением. В течение сорокадневного поста не просто ограничиваются определенные продукты и увеселения. Именно в это время наше сознание готовится встретить родившегося Христа. Именно в этот пост человек проходит путь возвращения к свободе, уходя из рабства грехов и страстей, — к Богу. Каковы запреты в пище… Главная цель поста — вернуться к Богу и воспитать в себе любовь к ближнему. Придерживаться поста — не значит «сидеть на диете». Это распространенное заблуждение среди людей. Пост — это способ подчинить свое телесное естество духовному. Одним из самых строгих воздержаний является «сухоедение» — отказ от вареной пищи по понедельникам, средам и пятницам, а вот во вторник и четверг можно употреблять вареную пищу даже с растительным маслом. В субботу и воскресенье, а также по церковным праздникам разрешается употреблять рыбу, но со 2 и по 6 января, т.е в последнюю неделю Рождественского поста, — рыба запрещена совсем. Последний день поста, 6 января, — самый строгий день, когда разрешается есть блюдо из зерен пшеницы — «сочиво», и то только «после первой звезды». …И в жизни. Помимо пищевых ограничений, пост запрещает просмотр увеселительных передач. Также в связи с широким распространением социальных сетей в последние годы принято выходить из них на время поста. В пост очень важна молитва, т.к. без нее все бессмысленно: покаянное чувство, чувство немощности, проявление любви к вашим ближним, добрые дела, помощь нуждающимся. Глубокий смысл поста не в том, чтобы просто ограничить пищевое поведение или плотские утехи (это лишь средство для достижения главной цели), а именно в возвращении нас из повседневной жизни, мирских забот к нашему творцу — к Богу. Принимая решение соблюдать пост, помните, что его нельзя навязывать другим, а также хвастаться этим. Пост — это изменение нашего «центра» жизни, поэтому акцент надо делать не на услаждении себя в плане телесности, а на духовном состоянии, т.е. попытаться вернуться к истокам духовным, обращающимся к Богу. Пост — это трудный, тяжелый путь. В течение сорока дней воздержаться от мирских утех без помощи Божьей невозможно. Поэтому очень важно участие в богослужении, в Причащении, Исповеди, Молитве. Подготовила Диана ТКАЧЕНКО
На календаре ноябрь, а торговые точки Копыльского райпо уже предлагают покупателям приобрести «волшебную атмосферу». [caption id="attachment_72093" align="aligncenter" width="560"]■ Семья Абцешко - Виталий, Анастасия и Мария Александровна ■ Семья Абцешко - Виталий, Анастасия и Мария Александровна[/caption] Первые праздничные прилавки появились в отделе «Канцтовары и игрушки» магазина «Промтовары» № 1. Очень красиво и заманчиво украшен вход в него. — Традиционный уголок с продажей новогодних товаров открылся еще в начале ноября, — делится заведующая отделом Алла Мозгунова. — Первые покупатели уже есть, но пока их немного. Обычно к середине декабря спрос увеличивается. В отделе предложен различный праздничный декор от столичных торговых предприятий «Белкоопвнешторг» и «Облкоопторг». Без главного новогоднего атрибута покупатели уж точно не останутся. Искусственные ели обойдутся от 8 до 82 рублей: цена зависит от высоты, цвета, материала пушистой красавицы. Выбираем украшения для новогоднего деревца. В магазине продемонстрированы светодиодные гирлянды, мишура, разноцветный дождик, а также модели стеклянных и пластмассовых шариков различных цветов и оттенков, от разнообразия которых глаза разбегаются. Если решите переодеть своих детей в сказочных персонажей, здесь же найдете костюм Елочки. Как заверила заведующая отделом,  в ближайшее время будут новые поступления. Конечно, не обойтись на Новый год без новогодних масок. В отделе встречаем семью Корбут. Супруги были в универмаге и не смогли пройти мимо новогоднего уголка. — Хотя до Нового года еще больше месяца, но к празднику наша семья готовится заранее, — делится покупательница. Оценить, какие новогодние товары предлагают магазины Копыльского райпо, пришла и еще одна покупательница Мария Абцешко из д. Новоселки вместе с детьми. Виталий и Анастасия Новый год ждут уже с середины ноября. И каждый год семья старается покупать какие-то новые игрушки, красивые и интересные. И делают они это заблаговременно, спокойно и без суеты, ведь ближе к празднику у стеллажей традиционно скопятся очереди покупателей. IMG_7371 Татьяна БОХАН
Вацлаў Антонавіч і Ніна Паўлаўна Жук з Капыля — звычайная сям’я. Ва ўсялякім разе, яны самі сябе так характарызуюць. Аднак гэта не зусім так, бо ўсё — пачынаючы з абставін іх вяселля амаль паўстагоддзя таму і заканчваючы неверагоднай цеплынёй у адносінах, якую яны захавалі да цяперашняга часу, — сведчыць аб неардынарнасці гэтай пары. [caption id="attachment_72089" align="aligncenter" width="560"]■ Ніна Паўлаўна і Вацлаў Антонавіч Жук, 2018 г. ■ Ніна Паўлаўна і Вацлаў Антонавіч Жук, 2018 г.[/caption] Упершыню сустрэліся маладыя людзі ў далёкім 1968 годзе ў Архангельску падчас удзелу ў савецкай маладзёжнай ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца». Яна — студэнтка, камсамолка, актывістка, і ён — статны салдат з блакітнымі вачыма, якія назаўсёды пакарылі сэрца дзяўчыны. MyCollages Тады іх шчасце залежала ад выніку… шахматнай партыі, якую Вацлаву прапанаваў згуляць прыхільнік прыгажуні, студэнт медыцынскага інстытута і, дарэчы, кандыдат у майстры спорту па шахматах. Калі хлопцы садзіліся за стол, яны нават і падумаць не маглі, што Ніна нечакана вырашыла для сябе: «Хто пераможа, той і будзе мой!» Фартуне трэба было стаць на бок Вацлава, які выйграў партыю ў моцнага саперніка дзякуючы таму, што той падышоў да справы нядбайна: то размаўляў, то гартаў часопісы. Вынікам гэтай лёсавызначальнай падзеі сталі працяглыя адносіны на адлегласці: Вацлаў вярнуўся ў вайсковую часць і маладыя людзі чатыры гады ўмацоўваліся ў сваіх пачуццях, дасылаючы адзін аднаму лісты. Незвычайнымі былі і абставіны стварэння маладой сям’і. Так, ім прыйшлося згуляць два вяселлі: першае — у лютым 1972 года ў расійскім Архангельску, дзе жыла нявеста, а другое, у жніўні таго ж года, — на радзіме жаніха, у вёсцы Кудзінавічы Капыльскага раёна. [caption id="attachment_72084" align="aligncenter" width="350"]■ Падчас вяселля ў Архангельску, 1972 г. ■ Падчас вяселля ў Архангельску, 1972 г.[/caption] Ніна Паўлаўна рызыкнула — пакінула родную Расію і, ужо тады адчуваючы моцнае і надзейнае плячо, цалкам даверылася маладому мужу. І не прагадала, трапіла ў вельмі добрую і спагадлівую сям’ю. Многаму, канешне, прыйшлося з цягам часу навучыцца гарадской дзяўчыне, аднак заўсёды прыходзіла на выручку свякроў, ды і Вацлаў Антонавіч як толькі мог аберагаў сваю другую палавінку, ва ўсім падтрымліваў яе, дапамагаў, ніколі асобна не вылучаючы так званыя жаночыя хатнія абавязкі. Неаднаразова праверку на трываласць праходзілі пачуцці Жукоў падчас шматлікіх пераездаў і змены месц працы. Перш чым канчаткова асталявацца ў нашым райцэнтры, жылі на Магілёўшчыне, затым — у Капыльскім раёне. Вацлаў Антонавіч некаторы час працаваў на розных пасадах у сельскай гаспадарцы, больш за дзесяць гадоў паспяхова кіраваў калгасам «Іскра Леніна». Апошнім жа ў яго працоўнай біяграфіі стаў пост начальніка падатковай інспекцыі Капыльскага раёна. Вацлаў Жук стаяў ля вытокаў стварэння гэтай значнай дзяржаўнай структуры і за два дзясяткі гадоў, калі ён яе ўзначальваў, сваімі прыстойнасцю, кампетэнтнасцю, эрудзіраванасцю набыў важкі аўтарытэт. Пачатак кар’еры Ніны Паўлаўны, дыпламаванага педагога, быў пакладзены ў Магілёўскай вобласці, дзе яна працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Пасля пераезду на Капыльшчыну выкладала гэтыя ж прадметы ў Цімкавіцкай, Ванелевіцкай і Смаліцкой сярэдніх школах. У апошняй некоторы час давялося займаць пасаду дырэктара, пазней была назначана метадыстам аддзела народнай адукацыі, затым — намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама. Пасля выхаду на пенсію доўга дома не засядзелася — узначаліла раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа, дзе і да гэтага часу разам з такімі ж, як і сама, неабыякавымі людзьмі дорыць свае цяпло і дабрыню тым, каму яны неабходны. Падчас працы на розных пасадах Вацлаў Антонавіч і Ніна Паўлаўна заўсёды прытрымліваліся немудрагелістага прынцыпу: не наслядзіць, а пакінуць след. Бадай, менавіта гэтая акалічнасць дазволіла ім замацаваць за сабой рэпутацыю добрых людзей — набыць такую даволі рэдкую і каштоўную ў наш час характарыстыку. Аднак галоўным дасягненнем Жукоў, безумоўна, з’яўляецца іх дружная сям’я. У атмасферы ўзаемапавагі, добразычлівасці, пяшчоты і спагады Вацлаў Антонавіч і Ніна Паўлаўна выгадавалі траіх дзяцей. [caption id="attachment_72087" align="aligncenter" width="560"]■ Дзеці Антон, Уладзіслаў і Наталля, 1987 г. ■ Дзеці Антон, Уладзіслаў і Наталля, 1987 г.[/caption] Уладзіслаў, Наталля і Антон ужо і самі сталі бацькамі, падарылі бязмерную радасць — унукаў. Старэйшыя Кацярына і Уладзіслаў — студэнты. Малодшая Ульяна, якой усяго пяць гадоў, — сапраўдная аддушына для дзядулі и бабулі. Актыўная жыццёвая пазіцыя гэтай пары не дазваляе ім заседжвацца перад тэлевізарам. Пакуль жанчына займаецца арганізацыяй дапамогі тым, хто трапіў у цяжкую сітуацыю, яе муж таксама не марнуе дарма час. Раніца Вацлава Антонавіча ў любую пару года нязменна пачынаецца з зарадкі і аблівання халоднай вадой. Магчыма, гэтыя звычкі даюць энергію, якой хапае на безліч спраў: ён і пчалярнічае, і паляваннем займаецца, і ва ўласным доме парадак падтрымлівае, і ў бацькоўскім, што ў Кудзінавічах, плённа працуе. Так, напрыклад, апошнім часам там з’явілася алея з дрэў грэцкага арэха, у планах жа — пасадка вялікага вішнёвага саду. Прадстаўнікі трох пакаленняў Жукоў любяць і ў будні, і ў святы збірацца разам. Асаблівай для іх заўсёды заставалася дата вяселля Вацлава Антонавіча і Ніны Паўлаўны. Ці не сапраўднае гэта шчасце: нягледзячы на жыццёвыя перашкоды, праблемы, непрыемнасці (у каго ж іх няма), пранесці праз дзясяткі гадоў пачуцці, якія перапаўнялі сэрца ў маладосці, захаваць тыя адносіны і стаўленне адзін да аднаго, якія дазваляюць крочыць поруч па жыцці і адчуваць пры гэтым неверагодную цеплыню і падтрымку блізкага чалавека? Ці не шчасце такая, здавалася б, простая рэч — букецік палявых кветак — як напамін аб каханні, як падзяка за сумеснае жыццё? А між іншым, Вацлаў Антонавіч ужо амаль пяцьдзясят гадоў радуе сваю другую палавінку рознакаляровымі кампазіцыямі, створанымі ўласнымі рукамі. Хіба ж многа трэба, каб парадаваць любімую жанчыну? Рамонкі, валошкі, званочкі, макі, якія лёгка камбінуюцца з галінкамі, лісцем... Быў нават букет з суніц. З чаго заўгодна можна стварыць такі сюрпрыз! Галоўныя ж кампаненты застаюцца нязменнымі — шчырыя пачуцці і жаданне ўбачыць узаемнасць і падзяку ў вачах дарагога чалавека. Матэрыял падрыхтавала Аксана Міхайлоўская
Александра Кукреш, ученица 11 класса Сш № 2 г. Копыля им. Тишки Гартного, удостоена Диплома I степени по итогам областного этапа республиканской олимпиады по финансовой грамотности среди учащихся учреждений, реализующих программу общего среднего образования. 7493 — Для меня этот результат был немного неожиданным, — делится впечатлениями Александра. — В прошлом году на областном этапе олимпиады я получила Диплом III степени, поэтому материалом владела в достаточной степени. Поучаствовав единожды, я поняла, что финансы — это интересно и актуально. Готовиться к участию мне помогла учитель обществоведения из нашей школы Наталья Николаевна Мацкевич. И если в прошлом году мы обращались к банковским работникам, то сейчас обошлись собственными силами. Тем более на сайте Национального банка Республики Беларусь есть полезные ссылки, благодаря которым можно повышать уровень знаний. На этот раз задания были немного легче. Думаю, организаторы немного адаптировали их к возрасту участников. Олимпиадные задания были разделены на тематические блоки: семейный (личный) бюджет; наличные деньги; сбережения, вклады (депозиты); заимствования; цифровой банкинг; деятельность Национального банка, монетарная политика; страхование; налоги и сборы; инвестиции, ценные бумаги; финансовая математика. Кстати, как отмечают организаторы, средний балл, набранный участниками при выполнении заданий, в сравнении с прошлым годом увеличился. Всего в первых двух этапах олимпиады в этом году попробовали свои силы более 4 тысяч учащихся Минской области. В областном этапе принял участие 71 учащийся. Работы учащихся проверяло жюри, в состав которого вошли представители Национального банка Республики Беларусь и сотрудники Минского областного института развития образования. Председатель жюри — начальник отдела экономики МОИРО Ирина Николаевна Ветеорец. Александра Кукреш в составе команды Минской области примет участие на заключительном этапе республиканской олимпиады по финансовой грамотности среди учащихся учреждений общего среднего образования, который пройдет в Национальном банке Республики Беларусь 14 декабря 2018 года. Диана ТКАЧЕНКО
Страница 3324 из 4846