Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты разам са старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк правёў прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме.
Да сенатара паступіў адзін зварот — ад навучэнкі гімназіі № 1 г. Капыля, старшыні маладзёжнага парламента, які працуе пры раённым Савеце дэпутатаў, Настассі Карповіч (на здымку). Дзяўчынку вельмі хвалявала абнаўленне камп’ютарнага класа ў навучальнай установе, дзе яна вучыцца. Таму што тыя разумныя машыны, якія ёсць у карыстанні, падтрымліваюць не ўсе праграмы. Іван Іванавіч абавязкова звяжацца з адміністрацыяй гімназіі, вывучыць пытанне і па меры магчымасці акажа дапамогу ў замене камп’ютараў на больш сучасныя. Таксама Настасся выказала просьбы наконт арганізацыі адпачынку капыльскіх школьнікаў у аздараўленчым лагеры «Дубрава» ААТ «Беларуськалій», экскурсіі на калійны камбінат і сустрэч паміж маладзёжнымі парламентамі Капыльскага і Салігорскага раёнаў. Усе яны будуць абавязкова разгледжаны і зроблены захады для іх выканання.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии