Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

С жизненными вопросами: очередной прием граждан провел председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич

27.11.2018
Пераважна жыццёвыя пытанні былі зададзены падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам. [caption id="attachment_72140" align="aligncenter" width="560"]■ Прыём вядзе Анатоль Ліневіч ■ Прыём вядзе Анатоль Ліневіч[/caption] Жыхарка в. Комсічы прасіла дапамагчы ў рамонце дома, у якім яна пражывае і які знаходзіцца на балансе ААТ «Капыльскае». Мясцовым сельгаспрадпрыемствам быў адрамантаваны дах, на чарзе — вокны. Кіраўнік раёна даручыў спецыялістам адпаведных службаў выехаць на месца і прыняць канчатковае рашэнне па бягучым рамонце дома. Жыхары вул. Пралетарскай шмат гадоў таму пракладвалі водаправод па сваёй вуліцы за ўласныя сродкі. Але зараз адбываюцца частыя парывы, таму яны просяць яго замены і перадачы на баланс ЖКГ. Пытанне прынята да ведама і павінна быць уключана ў праект па рамонце вуліцы. Жыхарка аграгарадка Пацейкі ўзняла праблему па ўцяпленні цепласеткі ад кацельні мясцовай школы да жылога дома № 32 па вул. Школьнай. Праблема будзе дэталёва вывучана. Вядома, што неабходна пераафармленне дакументацыі, якое патрабуе нямала часу. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей