Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Вместе со своим народом

10.07.2024

Трыццаць гадоў таму беларусы прачнуліся ў новай краіне: 10 ліпеня 1994 года фармальна незалежная Беларусь дэ-факта стала прэзідэнцкай рэспублікай.

Апраўдаць давер

У гэты дзень беларускі народ зрабіў сапраўды лёсавызначальны выбар, абумовіўшы будучыню нашай краіны на шмат гадоў наперад: Аляксандр Лукашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, стаўшы першым Прэзідэнтам незалежнай Беларусі. Галасы за яго аддалі 80,3 працэнта прагаласаваўшых.

Трыццаць гадоў таму тады яшчэ кандыдат у Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка паабяцаў адвесці краіну ад прорвы і слова сваё стрымаў. Сёння Кіраўнік дзяржавы ўпэўнена вядзе Беларусь да новых мэт, таму што народ у яго верыць, а ён як сапраўдны лідэр верны свайму народу і сваім прынцыпам. Па‑іншаму проста не можа, пра што і сказаў 6 ліпеня падчас выступу на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»): «Не дай Бог вам, атрымаўшы ад кагосьці ўсё, што вы хацелі, потым не апраўдаць гэта давер. Найцяжкае для чалавека. І калі ў мяне нядаўна спытаў журналіст з Расіі, што самае цяжкае, я яму сказаў: апраўдаць давер людзей. Здавалася, за тры дзесяткі гадоў час ужо і неяк закасцянець, супакоіцца. Але нічога падобнага. І гэта ўсё адсюль, ад гэтай зямлі: шанаваць людзей, дарыць ім шчасце, рабіць усё для таго, каб яны пра цябе проста дрэнна не думалі».

Газетным радком

Зазірнуўшы ў рэдакцыйны архіў, успомнім, пра першыя выказванні прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, пра якія пісалі нашыя калегі. Ужо ў сераду, у №53 ад 14 ліпеня 1994 года, “Слава працы” пісала:  “Воля народа для мяне закон…” – так сказаў каменціруючы 11 ліпеня папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта, Старшыня Вярхоўнага Савета Мечаслаў Грыб. – Народ зрабіў свой выбар, і вельмі хочацца, каб ён у ім не памыліўся”. 

Яму паверылі, за ім пайшлі… У № 54 ад 16 ліпеня 1994 года была опублікавана Заява Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Народ зрабіў выбар”:  “10 ліпеня 1994 года народ зрабіў выбар, даверыўшы свой лёс на выбарах першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Для мяне асабіста гэта не толькі выражэнне народнага даверу, але і найвялікшая адказнасць перад грамадзянамі Беларусі. Дзякую выбаршчыкам і спадзяюся, што сваёй працай мне ўдасца апраўдаць іх давер...

Наперадзе – цяжкая і карпатлівая работа. Выконваць нам яе ўсім разам, а для гэтага ў Рэспубліцы Беларусь неабходна захаваць грамадзянскі мір і згоду. Цяжар пераадолення крызісу ляжа на кожнага з нас, і ноша Прэзідэнта будзе самай нялёгкай. Абяцаю сумленна выконваць свій абявязак перед Беларуссю і яе народам.

Аляксандр Лукашэнка 12 ліпеня 1994 года”. 

“Эйфарыя перамогі прайшла на працягу адной раніцы”

Сумненняў у тым, што менавіта зыход прэзідэнцкіх выбараў 30‑гадовай даўніны і вызначыў далейшы лёс Беларусі, яе станаўленне як суверэннай і незалежнай дзяржавы, адсунуў краіну ад прорвы, мабыць, ужо няма ні ў кога. Гэта сёння мы гаворым аб развіцці краіны, аб захаванні свету. Тады ж гаворка ішла аб тым, як накарміць людзей і як жыць далей. Аб гэтым таксама пісала раёнка ў № 55 ад 20 ліпеня ў артыкуле з інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі агенцтву Белінфарм – “Эйфарыя перамогі прайшла на працягу адной раніцы”. “Паводле прызнання першага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі”, эканамічныя праблемы рэспублікі ў апошні час пазбавілі яго і сну і спакою. А адбылося гэта пасля кансультацый з вядомымі эканамістамі рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, Сяргеем Лінгам, Станіславам Багданкевічам і Сцяпанам Янчуком. 

– Мне стала дрэнна, – сказаў шчыра Прэзідэнт. – У эканоміцы поўны абвал. Таму на першай жа сесіі Вярхоўнага Савета, дзе буду прымаць прысягу, прагучыць даклад аб рэальнай сітуацыі ў рэспубліцы… Я не пайду ні на адну непапулярную ў народзе меру, калі яна не будзе падтрымана выбаршчыкамі. І насуперак інфармацыі, што Прэзідэнт збіраецца павысіць цэны на хлеб і малако, я зноў заяўляю, што не будуабдзіраць свій народ. Асноўныя датаваныя прадукты харчавання – гэта, бадай, адзінае, што яшчэ даступна маламаёмым. Таму я не магу пайсці на такі крок. У выпадку крайняй неабходнасці, калі цэны на якую-небудзь групу тавараў будуць павышаны, то я гарантую, што людзі з нізкім дастаткам автрымаюць 100-працэнтную кампенсацыю”.

30 гадоў правільным шляхам

Час пацвердзіў, што наш Прэзідэнт пайшоў правільным шляхам. Зарабілі прадпрыемствы і арганізацыі, і сёння Беларусь - суверэнная краіна, якая развіваецца. І сёння мы заявілі аб сабе ў поўны голас і, напэўна, апошняя палітычная падзея - прыняцце Беларусі ў ШАС - кажа пра многае. Мы - незалежная прэзідэнцкая рэспубліка.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/33814-vmeste-so-svoim-narodom#sigProIdce8ec086b3
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей