Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

18 снежня беларускія каталіцкія скаўты даставілі Бэтлеемскае святло міру ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску. Як паведамляецца на сайце дабрачыннай каталіцкай місіі Добрага Самараніна, святая Імша Чацвёртай нядзелі Адвэнту ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра распачалася з унясення лампады, запаленай ад агню на месцы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме. Гэты агонь штогод дастаўляецца ў Аўстрыю, а адтуль скаўты перадаюць яго ў розныя краіны свету ў межах акцыі Бэтлеемскае святло міру. Каталіцкія скаўты Беларусі даставілі агонь у Хрысціянскі сацыяльны  цэнтр і  перадалі  ў  рукі арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, які ўнёс яго ў капліцу, дзе ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы. А 19 снежня Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, прыбыў у катэдральную базыліку святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, прадстаўнікі польскага згуртавання скаўтаў урачыста перадалі агонь біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу. Звяртаючыся да ўсіх прысутных у гро-дзенскай катэдры, пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, між іншым, адзначыў: «Гэты агонь нагадвае, што ўжо хутка мы будзем адзначаць поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння». Іерарх падкрэсліў, што з гэтага святла, якое сімвалізуе Езуса Хрыста, «мы хочам чэрпаць святло для саміх сябе, для кожнай і кожнага з нас». Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Воскресенье, 25 декабря 2022 08:52

Поздравления с Рождеством Христовым

Шаноўныя землякі! Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння! Гэты святы для ўсіх хрысціян дзень напаўняе наша жыццё асаблівым сэнсам. Ён нясе людзям святло любові, умацоўвае веру ў лепшае, вучыць міласэрнасці і спагадзе. Прыемна, што ў рэлігійных супольнасцях Капыльшчыны актыўна адраджаюцца традыцыі царкоўнай дабрачыннасці, развіваецца міжканфесійны дыялог. Дарагія сябры! У гэты светлы дзень ад усёй душы жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць радасць, любоў і згода! Людміла НІЖЭВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах   Паважаныя вернікі, дарагія сябры! Шчырыя віншаванні ўсім тым, хто ў гэтыя дні святкуе Нараджэнне Хрыстова. У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцей, што ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны вернікаў, хрысціян. На працягу дваццаці стагоддзяў чароўнае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, дорыць шчасце і цяпло дамашняга ачага нашым сем’ям, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні. Ад усяго сэрца жадаем усім цярпення, узважанасці і мудрасці, спакою, сямейнага шчасця, а самае галоўнае – моцнага здароўя! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў
Умілаваныя браты і сёстры, шаноўныя капыляне! У бліжэйшыя дні Божага Нараджэння нас чакае духоўная пілігрымка да Бэтлеемскіх ясляў, дзе разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй, св. Юзафам і пастухамі – аб’яднацца ў пакланенні Слову, якое сталася целам і пасялілася сярод нас (пар. Ян 1, 14). Сярод дароў, якія Бог прыносіць у свет, каб адарыць нас, ёсць таксама дар супакою. Пра Яго гавораць анёлы, калі праслаўляюць Бога словамі: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі» (Лк. 2, 14). Гэты Божы супакой, сапраўдны спакой сэрца, патрэбны нам у штодзённым жыцці, у нашых дамах і сем’ях. Гэты мір патрэбны ўсяму свету. Жадаю, каб Езус, народжаны ў Бэтлееме, адарыў усіх нас сваім супакоем, багаццем сваіх ласкаў і ўсімі духоўнымі дабротамі, каб мы маглі кожны дзень выконваць Яго волю і сведчыць аб Ім і Яго Евангеллі таксама ў бліжэйшым 2023 годзе. Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі
Адмысловым перыядам у літургічным годзе Касцёла з’яўляецца адвэнт (прыйсце) – час радаснага чакання на нараджэнне Езуса Хрыста Вельмі добра сэнс Адвэнту раскрывае літургія гэтага перыяду. Першая займае 2/3 часу (каля 3 тыдняў) і канцэнтруецца на таямніцы другога прыйсця Хрыста. Другая частка (апошні тыдзень: 17–24 снежня) – гэта ўспамін падрыхтоўкі выбранага народа да першага прыйсця Божага Сына. З гэтага вынікае, што мэта Адвэнту – нагадаць нам пра рэальнасць і непазбежнасць другога прыйсця Хрыста ў гэты свет. Яшчэ больш важная неабходнасць быць падрыхтаваным да сустрэчы з Ім у любы момант. Ад нашай гатоўнасці да сустрэчы з Божым Сынам, калі Ён паўторна прыйдзе, залежыць наша збаўленне. У Адвэнце мы закліканыя адмовіцца ад граху і аднавіцца ў любові, бо нас чакае шчасце. Бо Бог надыходзіць, каб прынесці паўнату шчасця. Таму з радасцю бярэмся за ўсе аскетычныя практыкі, каб вызваліцца ад усяго, што нам яшчэ перашкаджае быць чыстымі, вольнымі, па-сапраўднаму любячымі. Бо гэты час мае іншае значэнне, чым Вялікі пост, хоць вельмі падобны ў практычным аскетычным вымярэнні (больш інтэнсіўная праца над сабой, устрыманне ад шумных святочных мерапрыемстваў, посныя практыкі, рэкалекцыі, больш часу на роздум, малітву, перамену жыцця). Радасць Адвэнту – гэта не проста весялосць з падрыхтоўкі да святаў, а перадусім радасць вызвалення, чування, гатоўнасці да рэальнага і чаканага другога прыйсця любімага і любячага Збавіцеля. РАРАТНАЯ СВЯТАЯ ІМША Рараты – гэта вельмі папулярнае адвэнтавае набажэнства. Так называецца ватыўная святая Імша на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі ў перыяд Адвэнту. Ватыўная Імша азначае, што яна цэлебруецца  з  выкарыстаннем асаблівых малітваў і літургічнага  адзення, адрозных ад прадпісаных на гэты дзень. Гэта дазваляецца рабіць з важнай нагоды або дзеля пабожнасці вернікаў. На Раратнай святой Імшы ўжываюцца малітвы пра Маці Божую, літургічнае адзенне белага колеру, а таксама спяваецца гімн «Хвала на вышынях Богу», паколькі гэтая цэлебрацыя носіць урачысты характар. Гэтая Імша традыцыйна цэлебруецца вельмі рана на світанні. Зазвычай Рараты распачынаюцца пры выключаным святле. Святыня асвятляецца толькі агеньчыкамі свечак, якія таксама прыносяць з сабою вернікі. У многіх парафіях дзеці з дапамогаю бацькоў і катэхетаў рыхтуюць ліхтарыкі, з якімі прыходзяць раніцай на Раратную Імшу. Калісьці гэтыя ліхтары асвятлялі людзям дарогу да касцёла на досвітку доўгай зімовай ночы. У перыяд Адвэнту варта зрабіць высілак і пастарацца прынамсі час ад часу браць удзел у Раратных Імшах, лепш за ўсё менавіта раніцай. Гэта дапаможа напоўніць перыяд Адвэнту духам чування і малітвы, каб праз заступніцтва Панны Марыі – Маці адвэнтавага чакання – годна падрыхтавацца да сустрэчы Збаўцы ў святкаванні Божага Нараджэння. ВІГІНІНЫ СТОЛ З даўніх часоў у Касцёле існуе звычай: дзень перад вялікай урачыстасцю вернікі захоўваюць строгі пост і ўсю ноч чакаюць гэтага свята, молячыся разам. Выключна рэлігійны характар мае і вігілійная вячэра ў сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. Варта перажыць гэты вечар найбольш духоўна, бо разам з Хрыстом у нас нараджаецца надзея, адраджаемся духоўна мы самі... У цэнтры памяшкання ўстанаўліваюцца (калі гэта магчыма) яселькі з Дзіцяткам Езусам. На стале рассцілаецца крыху сена – як напамін аб убостве бэтлеемскага грота, дзе Марыя паклала нованароджанага Хрыста на сена ў яслі. Стол засцілаецца белым абрусам. Можна ўпрыгожыць яго яловымі лапкамі са свечкамі. У цэнтры стала на талерку, пакрытую сурвэткай, кладзецца аплатка і разгорнутая кніга Евангелля. На стол падаюцца посныя стравы і безалкагольныя напоі. Калі загарыцца першая зорка на небе – сімвал Бэтлеемскай зоркі – сям’я збіраецца пры вігілійным стале. Па даўняй славянскай традыцыі адно месца за сталом застаецца вольнае – як памяць аб памерлых і аб падарожных, якія неспадзявана могуць пастукаць у дзверы.
Формы, способы и методы формирования духовно-нравственных традиционных ценностей в семье у школьников обсудили на семинаре, который прошел на базе СШ №2 г. Копыля для педагогов района. Организовали его отдел по вопросам семьи, защиты материнства и детства Слуцкой епархии и приход храма святителя Николая Чудотворца г. Солигорска. Модератором семинара выступил Антон Гапанович, теолог-религиовед, педагог, аспирант кафедры педагогики Белорусского государственного университета культуры и искусств, помощник настоятеля по работе с молодежью, образованию и катехизации прихода храма святителя Николая Чудотворца г. Солигорска. О духовно-просветительской деятельности священнослужителей и мирян Копыльского церковного округа рассказал иерей Андрей Евшель, благочинный Копыльского церковного округа, пресс-секретарь, руководитель информационного отдела Слуцкой епархии, судья Епархиального суда. Как отметил священник, сегодня церковь беспрепятственно вхожа в учреждения образования района, где преподаются основы православной культуры. Священнослужители Копыльского благочиния – частые гости классных часов, родительских собраний. В сентябре этого года Соглашение о сотрудничестве объединило Слуцкую епархию и Копыльский райисполком, разработана программа мер по выполнению договоренностей. Ребята всех школ посещают храмы Копыльщины, где проводятся своеобразные уроки. Большую роль играет духовно-нравственное воспитание в Воскресных школах. Настоятель отметил плодотворную работу с РО «Белорусский республиканский союз молодежи», вместе с которой участвуют в благотворительных акциях, заседаниях круглых столов, слетах и др. [caption id="attachment_122829" align="alignnone" width="840"] Иерей Антоний Ефименко вручил Благодарность педагогу из СШ №2 г. Копыля Оксане Максимене [/caption] Руководитель областного ресурсного центра по духовно-нравственному воспитанию, заместитель директора по воспитательной работе СШ №6 г. Слуцка Светлана Бартошик познакомила с деятельностью центра по духовно-нравственному воспитанию на основе традиций и ценностей белорусского народа. О реализации программы «Соль семьи» прихода храма святителя Николая Чудотворца г. Солигорска в учреждениях образования и культуры Солигорщины рассказал Антон Гапанович. Основой проекта являются встречи молодежной лекторской группы с детской и молодежной аудиторией по принципу «Равный обучает равного». И в процессе через диалог слушателям дается ориентир на создание традиционной белорусской духовно здоровой семьи, на ценность жизни и плодотворное созидание будущего нашей страны. На секционных занятиях, которые провела лектор, волонтер центра поддержки семьи и материнства «Матуля» г. Минска Татьяна Станкевич, изучалась методика реализации программы «Семейное воспитание». Педагогам Копыльщины руководитель отдела по вопросам семьи, защите материнства и детства Слуцкой епархии Антоний Ефименко вручил Благодарности за должное духовно-нравственное воспитание подрастающего поколения. В завершение встречи ее участники сошлись во мнении, что мероприятие очень нужное и интересное. Как отмечает педагог из Жилиховской СШ Жанна Уласович, которая уже не первый год проводит занятия по интересам «Основы православной культуры», было познавательно встретиться с коллегами, пообщаться, обменяться опытом. Педагог-психолог Социально-педагогического центра Копыльского района Виктория Кашуба также благодарила за организацию мероприятия. За то, что в очередной раз напомнили о ценностях, которые прививаются в семье, школе. Как человек верующий, она и своих детей воспитывает в таком же духе. Сергей КОЗЕЛ
Страница 1363 из 4921