Шаноўныя землякі!
Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння!
Гэты святы для ўсіх хрысціян дзень напаўняе наша жыццё асаблівым сэнсам. Ён нясе людзям святло любові, умацоўвае веру ў лепшае, вучыць міласэрнасці і спагадзе. Прыемна, што ў рэлігійных супольнасцях Капыльшчыны актыўна адраджаюцца традыцыі царкоўнай дабрачыннасці, развіваецца міжканфесійны дыялог.
Дарагія сябры! У гэты светлы дзень ад усёй душы жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць радасць, любоў і згода!
Людміла НІЖЭВІЧ,
старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах
Паважаныя вернікі, дарагія сябры!
Шчырыя віншаванні ўсім тым, хто ў гэтыя дні святкуе Нараджэнне Хрыстова.
У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца важнасць спрадвечных каштоўнасцей, што ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны вернікаў, хрысціян.
На працягу дваццаці стагоддзяў чароўнае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, дорыць шчасце і цяпло дамашняга ачага нашым сем’ям, прыносіць мір і згоду ў кожны дом, напаўняе нашы сэрцы дабрынёй і любоўю да родных і блізкіх, дапамагае споўніць запаветныя мары і жаданні.
Ад усяго сэрца жадаем усім цярпення, узважанасці і мудрасці, спакою, сямейнага шчасця, а самае галоўнае – моцнага здароўя!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии