Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Бэтлеемскае святло міру было дастаўлена у Мінск і Гродна

24.12.2022
18 снежня беларускія каталіцкія скаўты даставілі Бэтлеемскае святло міру ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску. Як паведамляецца на сайце дабрачыннай каталіцкай місіі Добрага Самараніна, святая Імша Чацвёртай нядзелі Адвэнту ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра распачалася з унясення лампады, запаленай ад агню на месцы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме. Гэты агонь штогод дастаўляецца ў Аўстрыю, а адтуль скаўты перадаюць яго ў розныя краіны свету ў межах акцыі Бэтлеемскае святло міру. Каталіцкія скаўты Беларусі даставілі агонь у Хрысціянскі сацыяльны  цэнтр і  перадалі  ў  рукі арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, які ўнёс яго ў капліцу, дзе ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы. А 19 снежня Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, прыбыў у катэдральную базыліку святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, прадстаўнікі польскага згуртавання скаўтаў урачыста перадалі агонь біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу. Звяртаючыся да ўсіх прысутных у гро-дзенскай катэдры, пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, між іншым, адзначыў: «Гэты агонь нагадвае, што ўжо хутка мы будзем адзначаць поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння». Іерарх падкрэсліў, што з гэтага святла, якое сімвалізуе Езуса Хрыста, «мы хочам чэрпаць святло для саміх сябе, для кожнай і кожнага з нас». Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей