Прывітанне - ветэрану В. І. Ермалковічу[/caption]
Вёска Мацкевічы таксама вядома тым, што тут нарадзіўся і рос воін-інтэрнацыяналіст Генадзь Міхалковіч. Удзячнасць за сына яго бацькам — Васілю Пятровічу і Соф’і Іванаўне — была выказана падчас урачыстасці. А памяць усіх, хто загінуў у вой-нах, была ўшанавана хвілінай маўчання.
[caption id="attachment_42518" align="aligncenter" width="580"]
Выступаюць самадзейныя артысты Быстрыцкага СДК[/caption]
Яшчэ адным са старэйшых жыхароў вёскі з’яўляецца Соф’я Васільеўна Чырко, якая сёлета адзначае сваё 80-годдзе, а самым юным стаў Мацвей Максіменя. Таксама цёплыя словы гучалі ў адрас мнагадзетнай маці Яўгеніі Рыгораўны Сямашка, самай старэйшай сямейнай пары Мікалая Фёдаравіча і Марыі Мікалаеўны Варвашэняў, рукадзельніцы Веры Андрэеўны Сямашка (яе вырабы былі прадстаўлены на імправізаванай выставе).
[caption id="attachment_42517" align="aligncenter" width="580"]
С. І. Міхалковіч і С. В. Чырко[/caption]
Вядома ж, на такім свяце нельга было не адзначыць і самага актыўнага жыхара вёскі, яе старэйшыну — Алену Аляксееўну Сямашка. Як падзялілася Алена Аляксееўна, раней яна працавала брыгадзірам у мясцовай гаспадарцы, магчыма яшчэ з тых часоў пайшла звычка дапамагаць сваім землякам. Яна — надзейны памочнік і мясцовай улады.
Адразу ў дзвюх намінацыях — самая маладая сям’я і лепшая сядзіба — была адзначана сям’я Васіля і Вікторыі Васілеўскіх. Сапраўды, іх двор патанае ў кветках, а малыя архітэктурныя формы вырабляе сваімі рукамі гаспадар. Любяць прыгажосць і іх дочкі Паліна і Аліна.
[caption id="attachment_42516" align="aligncenter" width="580"]
Віншаванні ад старшыні сельвыканкама Л. Чарніковіча[/caption]
Яшчэ прыкладам узорнага ўтрымання сядзібы стала Таісія Мінаўна Куцэйка, якая пражывае ў вёсцы сезонна.
Удзячнасць за шчырую працу ветэранам і цяперашнім працаўнікам гучала ў выступленнях старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, старшыні Блеўчыцкага сельвыканкама Леаніда Чарніковіча, дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Аляксандра Турбана. Дарэчы, падарункі, якія ўручаліся віноўнікам урачыстасці падчас свята, былі прадстаўлены мясцовым сельгаспрадпрыемствам. І яно не атрымалася б такім яркім і запамінальным, калі б не гучалі музычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў Быстрыцкага СДК.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Фото на память[/caption]
Как и принято, на торжество пришли почетные гости — заместитель министра лесного хозяйства Республики Беларусь, уроженец Копыльщины Александр Корбут, генеральный директор Минского ГПЛХО Сергей Матюшевский, председатель Копыльского райисполкома Анатолий Жданеня, председатель райсовета депутатов Ирина Кисляк, коллеги из Клецкого и Борисовского районов, представители различных служб и организаций. Копыльский лесхоз и сегодня в лесохозяйственной деятельности занимает лидирующие позиции, перевыполняя доведенные задания. Но главное для работников леса — сохранить и приумножить имеющиеся богатства. И в этом копыльские работники преуспели: с момента основания к имеющимся площадям добавились еще более 5000 га лесных угодий. Немаловажным стал и тот факт, что ГЛХУ «Копыльский лесхоз» в этом году — одно из немногих отраслевых предприятий, где в засушливую погоду не допущено ни одного пожара. Это особо подчеркнули в своих речах выступающие. Поэтому закономерно, что успехи лесоводов были отмечены различными грамотами и благодарностями министра лесного хозяйства, Минского ГПЛХО, Копыльского рай-исполкома, лесхоза.
Отличное настроение работникам леса поддерживали копыльские самодеятельные артисты. А завершил торжество концерт белорусского исполнителя, автора и композитора Сергея Славянского.
Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Фото автора
Участак у Бабарэкаў займае 47 сотак. Калі выйдуць на заслужаны адпачынак, плануюць сюды пераехаць на пастаяннае жыхарства. Для будучай жыўнасці мяркуюць пабудаваць хлевушок (між іншым, фундамент пад яго ўжо заліты). А пакуль жа тут вырошчваюць бульбу, іншую агародніну для сям’і. Размясціўся і сад, у якім растуць яблыні, грушы, абрыкосы, са Стаўраполля прывезены саджанец шаўкоўніцы. Увогуле на гэтым падвор’і любяць разводзіць разнастайныя экзоты. Напрыклад, калі цюльпаны ці туі, то абавязкова рэдкіх сартоў. Тут жа сустрэнеш дэкаратыўнае проса, воцатнае дрэва, вулічную юку, кучаравую іву, дэкаратыўныя суніцы (якія вельмі апетытна выглядаюць, але, на жаль, іх нельга есці) і многае іншае. А яшчэ на падвор’і — пчальнік, лазня, самаробная сажалка з рыбай і шмат чаго іншага для прыемнага адпачынку.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Асаблівай адметнасцю аграсядзібы можна назваць тое, што гаспадар усё стварае сваімі рукамі. А матэрыяламі для яго работы пераважна становяцца дрэва і камень. Яўген ужо вырабіў стол, табурэткі, барную стойку, лесвіцу на другі паверх, зараз працуе над аздабленнем печкі. Галоўнае, што ад усяго гэтага малады гаспадар атрымлівае надзвычайную асалоду. Яшчэ адна адметнасць — усе матэрыялы і работы выконваюцца за ўласныя сродкі, дакладней, па меры іх паступлення, без выкарыстання крэдытаў. Як запэўнівае Яўген, у наступным годзе сядзіба паўнацэнна зможа прымаць наведвальнікаў. А пакуль жа тут гасцямі бываюць родныя і сябры. Папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца арэлі, гульнёвыя пляцоўкі, вадаём. Дарослыя ж аддаюць перавагу лазні са спецыяльна нарыхтаванымі венікамі, з сапраўднай парай з лекавымі раслінамі і духмянай гарбатай з самавара. Таксама ў перспектыве — добраўпарадкаванне тэрыторыі насупраць сядзібы, дзе паблізу сажалка, на якой можна парыбачыць, поле і луг, дзе можна выкарыстоўваць квадрацыклы. Адным словам, ёсць усё для аказання шырокага спектра паслуг.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
— Работы па навядзенні парадку ў Пнівадзе распачаліся ў жніўні 2014 года, — дадае старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко. — І вось на працягу года сельвыканкамам з дапамогай старэйшыны і старажылаў в. Кудзінавічы, што размешчана непадалёку, знойдзены магчымыя нашчадкі нават да трэцяга-чацвёртага калена. У адпаведнасці з Законам праведзены ўсе неабходныя працэдуры, каб прызнаць домаўладанні безгаспадарнымі.
Для дапамогі ў навядзенні парадку ў пустуючым населеным пункце ў райвыканкаме было вырашана размеркаваць тэрыторыю паміж гарадскімі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Зараз яна падзелена на адзінаццаць сектараў. Плануецца, што першы этап работ будзе праведзены на працягу месяца.
У дзень нашага наведвання заканчвалі расчышчаць свой надзел работнікі лесанарыхтоўчай брыгады КУП «Капыльская ЖКГ». Як падкрэсліў майстар участка Уладзімір Мітрафанаў, два вальшчыкі і шэсць лесарубаў брыгады літаральна за чатыры дні справіліся з даведзеным заданнем. Яны разбіралі закінутыя будынкі, высякалі кустоўе. Паралельна вялася і нарыхтоўка дроў для кацельні Пацейкаўскай СШ.
Пасля таго, як тэрыторыя будзе прыбрана, спецыялізаваная тэхніка выкарчуе пні, захавае фундаменты. Усе землі будуць заараны і пушчаны ў палі сева-звароту ААТ «Прагрэс 2010». А пра былую вёску будуць нагадваць толькі могілкі і памятны знак.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА