Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Масленица-3 10 сакавіка 2019 года ў 12.00 на плошчы Леніна пачнецца раённае свята «Масленіца». 11.00 – 12.00 — радыёканцэрт; 11.00 – 15.00 — святочны гандаль і праца пунктаў грамадскага харчавання, гульнявыя атракцыёны, правядзенне спартыўных і дзіцячых гульняў; 12.00 – 15.00 — тэатралізаванае прадстаўленне «Масленічны фэст», канцэрт мастацкай самадзейнасці, дэгустацыя масленічных страў, выстава-продаж сувеніраў. У сувязі з правядзеннем раённага свята «Масленіца» 10 сакавіка будзе перакрыты рух транспарту з 8.00 да 16.00 на пл. Леніна ў Капылі.   Рух  будзе  арганізаваны  па  вуліцах  Жылуновіча і Пралетарскай.                                                                             
XV. Пуховичский район пуховичский район Пуховичский район, расположенный на юго-востоке Минской области, для Беларуси уникален: только его название не совпадает с наименованием административного центра. Район был образован 17 июля 1924 года с центром в местечке Пуховичи, однако через год администрацию перенесли в Марьину Горку — поселок с большим потенциалом и более выгодным географическим положением. Сама Марьина Горка известна с XVI века, в свое время принадлежала Радзивиллам, Бужинским, Ратынским, Крупским. горка Существует несколько версий происхождения названия города. По одной из них, он назван во имя Марии Богоматери, по второй — по названию Марьиной горы, по третьей — от растения марь. Район богат достопримечательностями. Например, здесь можно найти географический центр Беларуси — специальный знак установлен в деревне Антоново. Привлекает и живописная природа. Так, около 40% территории занимают леса, красивейшие пейзажи можно наблюдать на берегах рек Свислочь, Волма, Титовка, Птичь, Талька. ОАО «Машпищепрод» чипсы ОАО «Машпищепрод» уже более 35 лет работает на белорусском рынке, при этом продолжительное время является одним из крупнейших производителей картофеля и единственным производителем сухого картофельного пюре в Беларуси. Продукция под брендом «Мира» пользуется большим спросом. Также здесь производят картофель сушеный, чипсы, снеки и многое другое. Предприятие является лидирующим производителем нестандартного пищевого оборудования — им заинтересовались и гости из Китая. Также предприятие является крупнейшим производителем ржаного солода. СООО «Морозпродукт» морозпродукт Предприятие — лидер производства мороженого в Беларуси. Его продукция хорошо известна не только в стране, но и за ее пределами. В 2016 году «Морозпродукт» был внесен в реестр организаций Европейского союза, что позволило экспортировать продукцию в западноевропейский регион. В год завод выпускает до 18 тысяч тонн мороженого. На перспективу предприятие готовится запустить полноценное производство замороженных полуфабрикатов. Музейный комплекс «Дудутки» дудутки Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий «Дудутки» расположен рядом с рекою Птичь в полутора километрах от деревни Дудичи. Шляхецкое имение в Дудичах известно с 1600 года. Его развитию поспособствовал привилей на три ярмарки в год и на торги по понедельникам. Поэтому уже в XVIII веке Дудичи становятся известным центром ремесел и ярмарок. Торговали здесь не столько хлебом и скотом, сколько разными сельскохозяйственными продуктами, изделиями местных промыслов. С октября 1994 года музейный комплекс «Дудутки» принимает гостей. Сегодня здесь можно увидеть мельницу, дома завозника и бортника, сыроварню, птичий двор, мастерские деревообработки, соломоплетения, валяния, лозоплетения и ткачества. Посетителей приглашают зайти в кузницу, конюшню и зоосад, взглянуть на работу бровара, гончара и кожевенника. Церковь Святой Живоначальной Троицы храм Среди памятников архитектуры славится церковь Пресвятой Богородицы в деревне Блонь, построенная в 1826 году в стиле классицизм. По преданию, в начале XIX века жителя деревни Исидора Лядцева исцелила от болезни Богородица, которая пришла к нему во сне. Он в благодарность построил часовню и написал ее икону. Во время пожара в часовне в период Отечественной войны 1812 года образ чудом уцелел, а все французские солдаты, участвовавшие в поджоге, ослепли. Позже на этом месте была возведена красивая деревянная церковь во имя Пресвятой Богородицы, где поместили образ. Во время  Великой Отечественной войны деревню постигли разрушения, но православная святыня осталась нетронутой. В настоящее время церковь в Блони действующая. Особенность храма в том, что в православных церквях вход сделан с запада на восток, а в этой — с юга на север. «Дукорский маентак» дукора А в местечке Дукора находится аутентичный комплекс «Дукорский маентак». По мнению некоторых историков, на этом месте в IX веке появилось капище, в XV — усадьба. Поместьем владели Кежгайлы, Сапеги, Завиши, Огинские. От большого дворца ничего не осталось, однако в музее местечка можно прочувствовать всю роскошь и богатство наших предков, увидеть костюмы, которые носили в Беларуси в эпоху Ренессанса, оружие, музыкальные инструменты. На память от предков остались четыре мастерские: кузница, дом гончара, мастерские восковых свечей и ткачества. Посетителей также приглашают попробовать алкоголь местного приготовления, посмотреть спектакль в батлейке, пройтись по веревочному городку, покататься на бричке или санях, заглянуть в перевернутый дом, попробовать в корчме блюда белорусской кухни. Подготовил Павел ШЕИН
Дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава (на здымку) стала восьмым майстрам у раёне, які атрымаў ганаровае званне «Народны майстар Беларусі». IMG_2207 1 Рэдка бывае, што захапленні чалавека супадаюць з яго працоўнай дзейнасцю. Але сустракаюцца выпадкі, калі ўсё гэта — адзінае цэлае. І тады можна канстатаваць: чалавек знайшоў сваё месца ў жыцці. Так склалася і на жыццёвым шляху дырэктара раённага цэнтра ткацтва Таццяны Волкавай. З самага ранняга дзяцінства дзяўчынка стала праяўляць цікавасць да творчасці. Ад матулі вучылася вязаць на прутках, потым сама асвоіла вязанне шыдэлкам. Цікава было сачыць і за заняткам бабулі, як тая прала ніткі, таму Таццяна спрабавала і сама. Ад бабулі атрымала і першыя навыкі па вышыўцы: гэта дэкаратыўныя швы і вышыўка гладдзю. А яшчэ шыла і вязала цацкі, розныя прадметы гардэроба. Таму яе творчыя работы неаднаразова экспанаваліся на школьных і раённых выставах, а таксама на выставах да дня вёскі Цімкавічы. Працоўная дзейнасць пасля заканчэння Салігорскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачалася ў раённым цэнтры ткацтва аграгарадка Семежава Капыльскага раёна. Спачатку была майстрам-метадыстам, а з верасня 2012 года ўзначаліла гэту ўстанову культуры. Паколькі ткацтва — візітная картка нашага раёна, то ўся працоўная дзейнасць Таццяны Волкавай накіравана на паглыбленне цікавасці да яго адраджэння, захавання і развіцця. Спектр яе дзейнасці даволі шырокі: пошукавая, культурна-асветніцкая і прапагандысцкая работа па народным мастацкім ткацтве і вышыўцы, арганізацыя работы гурткоў па навучанні моладзі старажытнаму рамяству, выпуск сувенірнай прадукцыі, удзел у святах і конкурсах рознага кшталту. — Як беларуска, ганаруся званнем «Народны майстар Беларусі», — кажа Таццяна Мікалаеўна. — Гэта вельмі вялікая ўзнагарода для мяне, вынік маёй самаадданай працы. За тры гады асвоіла майстэрства ткацтва на кроснах: ад пачатковага этапа снавання да запраўкі асновы і непасрэдна ткання вырабу. Сваімі настаўнікамі лічу народных майстроў Валянціну Міхайлаўну Кіеню і Валянціну Кузьмінічну Гладкую. Менавіта яны вучылі сакрэтам і тонкасцям ткацкага рамяства на кроснах.  Што тычыцца вырабу паясоў, то пэўныя веды былі атрыманы ў 2013 годзе падчас правядзення семінараў-практыкумаў па ткацтве паясоў «на бердзечку», «на ніту» і «на дошчачках», якія праводзіла выкладчык установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў». Асартымент тканых вырабаў даволі шырокі: посцілкі, ручнікі, дарожкі, сурвэткі, дываны, паясы, закладкі для кніг, сумкі, лялькі. У сваім рамястве Таццяна абапіраецца на мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, многія ўзоры стварае сама. У час працы за кроснамі стараецца сумяшчаць традыцыі і сучасныя тэндэнцыі. На дыванах, вытканых «у матрушкі», плывуць лебедзі, імчаць коні, каля сваіх гнёздаў стаяць буслы, ідуць ільвы, буяюць кветкі. На ручніках — традыцыйная беларуская сімволіка, рассыпаныя па тканіне зоркі і кветкі, геаметрычныя матывы, палосы. — Пэўную частку творчасці займае ткацтва традыцыйных чырвона-белых закладных ручнікоў, якія ў 2010 годзе былі занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, — дзеліцца народны майстар. — Гэта вельмі ганарова для Капыльшчыны і разам з тым накладвае вялікія абавязкі па захаванні яго для нашчадкаў. Каб майстэрства, якое бярэ пачатак з глыбінь стагоддзяў, не перарвалася, а цягнулася ў будучае, пад кіраўніцтвам Таццяны Волкавай навыкі майстэрства ткацтва перадаюцца майстрам цэнтра і юным прыхільнікам народнага мастацтва — навучэнцам «Школы ткачоў». Для дзяцей, якія наведваюць заняткі, выкладаецца гісторыя ткацкага рамяства рэгіёну, яго адметнасці, асновы працы на станку. Са снежня 2016 года на базе цэнтра ткацтва пачала працаваць школьная бізнес-кампанія «Семежаўскія ўзоры», якая была створана і працуе для выхавання эканамічна адукаваных, падрыхтаваных да паспяховай працы ў розных галінах і сферах дзейнасці, ініцыятыўных, адказных, прадпрымальных, упэўненых у сабе і ў будучыні сваёй краіны маладых грамадзян. А яшчэ Таццяна Волкава — актыўная ўдзельніца народнага клуба майстроў «Скарбонка», а таксама рэспубліканскіх, абласных і раённых свят, фестываляў, кірмашоў народнай творчасці.  Каб пералічыць нават пераможныя вехі шляху, які народны майстар прайшла за гэтыя гады, спатрэбілася б не адна газетная паласа. Сярод іх — гран-пры абласнога свята-конкурсу «Матчыны кросны» ў г. Старыя Дарогі і свята-конкурсу дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» у г. Клецку, шматлікія дыпломы і ганаровыя граматы. Хочацца спадзявацца, што менавіта дзякуючы такім апантаным людзям, якія любяць сваю справу, па парывах душы самастойна займаюцца тымі відамі народнай творчасці, што перайшлі ім у спадчыну ад старэйшых пакаленняў, будучыня застанецца за традыцыйнай культурай. Так захоўваецца і перадаецца нашчадкам родная культура, спрыт працавітых залатых рук, якія шчыра паважае наш народ. Таццяна БОХАН
Кожную раніцу яна з задавальненнем адчыняе дзверы свайго кабінета. І асаблівага сакрэту тут няма: яе чакае любімая работа, чакаюць людзі, якім дрэннае здароўе не дазваляе весці паўнацэннае жыццё. Дапамагчы кожнаму — вось яе абавязак, яе праца. Аксана Пятроўна Мінчэня  (на здымку)— загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ — урач па прафесіі і па прызванні. Жанчына, якой прыйшлося на сваіх плячах вынесці не адно выпрабаванне. І зрабіла яна гэта з высокай чалавечай годнасцю. 3825 цв Святочнымі сакавіцкімі днямі павіншаваць матулю з Днём жанчын прыедуць з Салігорска, дзе жывуць і працуюць сыны Яўген і Аляксей. Гэта — ужо сямейная традыцыя. Аксана Пятроўна атрымае кветкі і падарункі, а ў адказ пачастуе дарагіх гасцей фірменнымі пельменямі, якія з задавальненнем гатуе сама. Вольнага часу ў яе не так і многа, але каб нарабіць мясных прысмакаў, якія так любяць яе дарагія «хлопчыкі», хопіць. Свет захапленняў Аксаны Пятроўны не вельмі вялікі, і адно з іх — вандроўкі. Славакія, Венгрыя, Аўстрыя, Турцыя, краіны Прыбалтыкі — месцы, якія ўжо пашчасціла наведаць. А яшчэ ўрач Мінчэня вельмі любіць у вольную хвілінку пачытаць паэтычныя творы. І не мае значэння, хто аўтар вершаваных радкоў, галоўнае, каб падыходзілі да асабістага настрою. Так лягчэй разумець жыццё і людзей. Бо працавць прыходзіцца з тымі, хто звярнуўся з праблемамі. А дапамагчы хочацца кожнаму. Добрае слова, каштоўную параду і, канешне, якаснае лячэнне ўрач-тэрапеўт Аксана Мінчэня заўсёды дасць таму, хто мае патрэбу. …Стаць урачом некалі марыла матуля Паляшчук Станіслава Адамаўна, але не атрымалася. І Аксана зразумела: яе абавязак — ажыццявіць маміна імкненне, тым больш што і сярэднюю школу № 1 г. Капыля скончыла з залатым медалём. Да выканання няпростых абавязкаў медыка прыступіла пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута ў 1984 годзе. І адразу — на адміністрацыйнай пасадзе. Ёй, маладому тэрапеўту, прыйшлося ўзначаліць Амгавіцкую ўчастковую бальніцу на Случчыне. І той вопыт, які атрымала падчас работы, вельмі спатрэбіўся пазней. Там, на Случчыне, выйшла замуж, нарадзіла сыночкаў. Рана застаўшыся ўдавой, адна падымала хлапчукоў, дала ім годную адукацыю і правільнае выхаванне. У Капыль прыехала ў жніўні 1997 года. Спачатку прымала хворых як урач-кардыёлаг, а ў 2002-м  узначаліла тэрапеўтычнае аддзяленне. Аксана Пятроўна адзначае, што на родную Капыльшчыну вярнулася з палёгкай і задавальненнем. Малая радзіма па-бацькоўску шчыра прыняла сваю дачку. Увайсці ў прафесійнае жыццё памаглі больш вопытныя калегі: Генадзь Пятровіч Рак, Міхаіл Віктаравіч Роўбуць, Станіслаў Іосіфавіч Міхнайць. А зараз ужо сама Аксана Мінчэня вучыць маладых. Сярод так званых вучняў-медыкаў, чыім майстэрствам можа ганарыцца, Аксана Пятроўна вызначае Віталя Лукшу і яго жонку Юлію, Ганну Івашку, Марыю Рокач, Юлію Уласовіч. Усім ім яна, высокапрафесійны медык, перадае веды, вопыт, іскрынкі чалавечай мудрасці. Майстар прадаўжаецца ў сваіх вучнях. Дзіяна ТКАЧЭНКА
У аператара па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы комплекса «Чарнічнае» Наталлі Давідоўскай ёсць адна асаблівасць, якая прыцягвае ўвагу з першых хвілін гутаркі з ёю, — у жанчыны неверагодна добрыя вочы. Позірк становіцца яшчэ больш пяшчотным, калі Наталля Віктараўна ўваходзіць у памяшканне, дзе ўтрымліваюцца яе падапечныя — цяляты ва ўзросце да паўгода. Асцярожныя з чужымі, жывёлы адразу ж пазнаюць мяккі голас іх даглядчыцы, ідуць на знаёмы пах яе рук. Клапатлівае стаўленне да маладняку і амаль пятнаццацігадовы вопыт у яго вырошчванні дае свой плён у выглядзе значных прываг — асноўнага паказчыка эфектыўнасці працы аператараў. [caption id="attachment_74851" align="aligncenter" width="580"]■ Наталля Давідоўская ■ Наталля Давідоўская[/caption] У жывёлагадоўлі Наталля ўжо даўно. 25 гадоў таму маладая дзяўчына, выпускніца вучылішча лёгкай прамысловасці, пасля вяселля пераехала на Капыльшчыну ў вёску Карзуны — на радзіму мужа Вадзіма. Гарадскую паненку не адштурхнулі ні нялёгкая праца на сель-гаспрадпрыемстве, куды яна пасля водпуску па доглядзе за дзіцём уладкавалася загадчыцай фермы, ні напоўненае штодзённымі клопатамі вясковае жыццё. Да таго ж своечасовая адчувальная падтрымка мужа і яго бацькоў дазволілі Наталлі лёгка ўліцца ў сельскі побыт. З цягам часу жанчына навучылася паспяваць і на працы вынікаў дасягаць, і з уласнай гаспадаркай спраўляцца. Выгадавалі ўжо і добрых памочнікаў. Малодшы сын Аляксандр — выпускнік, у гэтым годзе заканчвае Слабадакучынскую СШ. Старэйшы ж, Мікалай, хоць і жыве ў Капылі, кожны тыдзень прыязджае да бацькоў, ды яшчэ і з сям’ёй. Так, мінулым летам Наталля Віктараўна стала свякроўю, а два месяцы таму — яшчэ і бабуляй. У вірлівым кругавароце дзён Наталля стараецца знайсці хвілінку, каб пагартаць кніжныя старонкі. Пэўных пераваг тут няма — чытае тое, што знойдзе водгук у душы.  Дарэчы, аператару-кнігалюбу прыйшлася даспадобы і школьная праграма — даўно прызабытыя творы па рускай літаратуры ўспамінае поруч з сынам-старшакласнікам. Так, і чатыры тамы «Вайны і міру» Талстога, і «Злачынства і пакаранне» Дастаеўскага ад першай да апошняй літары праштудзіравала нядаўна. Такі, здавалася б, звычайны, але ўсё ж вельмі рэдкі для вясковых жыхароў занятак — захапленне кнігамі, бадай, як нішто іншае падыходзіць да характару гэтай спакойнай, сціплай жанчыны — аператара па вырошчванні маладняку з душою рамантыка. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Страница 3240 из 4891