Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Сярод тых, хто і ў будні, і ў святочныя дні пры любым надвор'і стаіць на варце выканання закона — супрацоўнікі аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС. На іх плячах — не толькі кіцелі з пагонамі, а адказнасць за забеспячэнне бяспекі на дорогах; у руках — не проста жэзлы, а сродак, які пры пэўных абставінах здольны захаваць здароўе людзей, а часам — і іх жыццё. [caption id="attachment_74828" align="aligncenter" width="580"]▪ Міхаіл Мельнічэнка, Наталля Пратасевіч, Вадзім Мароцкі, Яўген Місючэнка, Арцём Лазоўскі ▪ Міхаіл Мельнічэнка, Наталля Пратасевіч, Вадзім Мароцкі, Яўген Місючэнка, Арцём Лазоўскі[/caption] Адной з галоўных задач супрацоўнікаў капыльскай дарожна-патрульнай службы было і застаецца павышэнне ўзроўню дарожнай бяспекі, у тым ліку і для зніжэння статыстычных паказчыкаў аварыйнасці. Бо за сухімі лічбамі — у лепшым выпадку пашкоджанне каштоўнай маёмасці, у горшым — чалавечыя жыцці і лёсы. Так, за мінулы год на тэрыторыі Капыльскага раёна зарэгістравана 10 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 чалавек загінуў і 9 (у тым ліку адно дзіця) атрымалі раненні рознай ступені цяжару. Варта адзначыць, што ў 2017 годзе на Капыльшчыне лік ДТЗ і колькасць загінуўшых у іх людзей былі значна большымі. Памяншэнне «нядобрых» лічбаў — вынік рэалізацыі супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС цэлага шэрагу практычных мер, а таксама правядзення шматлікіх агітацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў. Немалы фронт работы па падтрымцы належнага ўзроўню дарожнай бяспекі выконваюць усяго 9 супрацоўнікаў. Большасць з іх, у тым ліку і начальнік аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС маёр міліцыі Міхаіл Мельнічэнка, а таксама адзіная дзяўчына ў падраздзяленні Наталля Пратасевіч, далёка не першы год служаць у складзе органаў унутраных спраў, таму назапасілі вялікі практычны вопыт. Усе яны, нягледзячы на пасады ды званні, і днём, і ноччу нясуць службу, стараюцца забяспечыць парадак на дарогах Капыльшчыны. Як і ў любой іншай сферы, сярод супрацоўнікаў ДАІ знаходзяцца тыя, хто сваімі дысцыплінаванасцю і адказнасцю дасягаюць значных працоўных поспехаў. Так, па выніках 2018 года найлепшыя паказчыкі ў розных напрамках службовай дзейнасці ў старшага інспектара ДПС старшага лейтэнанта міліцыі Арцёма Лазоўскага і інспектара ДПС капітана міліцыі Ігара Вашэсціка. На рахунку капыльскіх супрацоўнікаў ДАІ дзясяткі штомесячна выяўляемых парушэнняў. Аднак, убачыўшы чалавека з ярка-салатавымі ўстаўкамі на форме, не варта ўспрымаць яго як таго, чыя мэта — пакараць. Бо пробліскавыя маячкі на аўтамабілі ДПС і ўзмах паласатага жазла могуць мець наступствы толькі для тых, хто не «сябруе» з законам і чые дзеянні па розных прычынах могуць быць небяспечнымі як для самога несвядомага ўдзельніка дарожнага руху, так і для тых, хто апынецца побач. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ Фота Паўла ШЭІНА
tyulpany-minsk-skidka-noviykislorod-4 Соответствующее распоряжение подписал председатель райисполкома Анатолий Линевич. Они будут проходить 5, 6, 7, 8 марта с 8.00 на малой торговой площади (напротив магазина «Зимняя вишня») с участием сельскохозяйственных организаций, фермерских хозяйств, организаций торговли и общественного питания, ремесленников, индивидуальных предпринимателей. Праздничная торговля организована с целью обеспечения населения товарами праздничного ассортимента: живыми цветами, кондитерскими изделиями, сувенирной и сельскохозяйственной продукцией. Кроме того, согласно названному распоряжению на рынке, расположенном по адресу: г. Копыль, ул. Заозерная 2-я, состоятся весенние районные ярмарки. Они запланированы на 23, 30 марта, 6, 13, 20, 27 апреля и 4 мая 2019 года. Начало в 8.00. Будут представлены продукция сельского хозяйства, мясоперерабатывающей отрасли, другие продовольственные товары, кулинарные и кондитерские изделия, промышленные товары, удобрения, семена и посадочный материал, сельскохозяйственный инвентарь, изделия мастеров народного  и детского творчества. Маргарита САКОВИЧ
Понедельник, 11 марта 2019 18:21

Война и мир Екатерины Дятлович

З чорна-белага фотаздымка, які беражліва захоўваецца ў асабістым архіве Кацярыны Яфімаўны Дзятловіч з аграгарадка Цімкавічы, пранізліва сумна глядзяць жанчыны ўсходняй нацыянальнасці. Побач з імі каля помніка салдатам, якія аддалі сваё жыццё пры вызваленні Капыльскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 44-га, — удзячныя мясцовыя жыхары. [caption id="attachment_74918" align="aligncenter" width="580"]■ У архіве Кацярыны Дзятловіч шмат цікавых фота ■ У архіве Кацярыны Дзятловіч шмат цікавых фота[/caption] У сярэдзіне 80-х гадоў ХХ стагоддзя ў Цімкавічы на магілу загінуўшага мужа і бацькі з далёкага Ашхабада прыехалі сваякі. Гасцей з сонечнай рэспублікі сустракала сакратар партарганізацыі саўгаса «Цімкавіцкі» Кацярына Дзятловіч, жанчына няўрымслівая і актыўная. Вельмі блізка да сэрца прыняла яна чужое гора, тым больш што падзеі Вялікай Айчыннай назаўсёды ўвайшлі і ў яе асабістае жыццё. Нават і зараз, праз больш чым 70 гадоў, на яе руцэ захаваўся нумар 61 899, пастаўлены фашысцкімі злыднямі ў Асвенцыме, куды яна трапіла трохгадовай дзяўчынкай. І той час дзяцінства, калі малыя радуюцца сонейку і мацярынскай пяшчоце, быў азмрочаны пакутамі і цяжкімі выпрабаваннямі. Там, у крэматорыі, спалілі маці і бабулю… Але сэрца Кацярыны Яфімаўны не зачарсцвела. Наадварот, яна лічыла і  лічыць, што павінна аддзякаваць людзям за тое дабро, якое адчувала на працягу свайго жыцця. І савецкім салдатам, якія ў лютым 45-га года вызвалілі Асвенцым, і настаўнікам, дзякуючы якім атрымала добрую адукацыю, і сваім калегам, якіх і зараз, праз шмат гадоў, называе самымі працавітымі і добрымі. Таму ўсё жыццё Кацярына Яфімаўна працавала шчыра і добрасумленна. [caption id="attachment_74917" align="aligncenter" width="580"]■ Кацярына Дзятловіч (другая злева) з дэлегацыяй з Ашхабада ■ Кацярына Дзятловіч (другая злева) з дэлегацыяй з Ашхабада[/caption] Пачынала ў 55-м годзе ў МТС «Цімкавіцкі». Потым працавала эканамістам у калгасе імя Калініна. За прафесійную кампетэнтнасць, прынцыповасць і павышаную цікавасць да чалавека ў пачатку 70-х гадоў камуністы гаспадаркі выбралі яе сваім лідарам. І не прагадалі. На працягу ўсяго часу сваёй партыйнай актыўнасці Кацярына Дзятловіч паспела шмат чаго зрабіць для тых, з кім працавала. Яскрава і цікава праходзілі дні вёсак. У кожнай брыгадзе былі свае клубы, і падчас святкаванняў там накрывалі шчодрыя сталы, запрашалі музыкантаў. Працаўнікі прыходзілі ра-зам з сем’ямі. Кожны месяц на фермах падводзілі вынікі і вызначалі месцы. Пераможцам уручалі прэміі. Зноў-такі збіраліся разам і віншавалі тых, хто сваёй працай дасягнуў высокіх вынікаў. Спявалі, жартавалі, танцавалі — словам, старанна працавалі і потым весела адпачывалі. Але, калі ўзнікала неабходнасць, разам вырашалі праблемы. Аднойчы, успамінае Кацярына Яфімаўна, так здарылася, што ферма «Чарнагубава», дзе ўтрымлівалася 140 кароў і 200 цялят, засталася без кармоў. Што рабіць, каб не загубіць жывёлу? Рашэнне прыйшло неяк само сабой. Дзятловіч разам з тагачасным старшынёй гаспадаркі пайшла па вёсцы. Просьба да вяскоўцаў была незвычайная: паздымаць салому з дахаў хлявоў ці іншых пабудоў і аддаць яе на ферму. Акрамя таго, жанчыны прыносілі бульбяныя лупіны, секлі салому, запарвалі яе, дадавалі тыя лупіны і такой вось сумессю кармілі кароў. Ніводнай жывёліны не загінула! Вытрымалі. А ці магла Кацярына Яфімаўна «абмінуць» вяселлі? Амаль для кожнай пары знаходзіліся добрыя словы і падарункі. Аднойчы прыйшлося віншаваць маладых у вёсцы Домантавічы. На сталах стаялі макатры (гліняныя збаны) з кіслым малаком, на патэльнях — запечаная тоўчаная бульба, дзе-нідзе ў якасці вялікага далікатэсу блішчалі кансервы з кількі. Але, нягледзячы на такую мякка кажучы сціпласць, вяселле прайшло весела і шчыра. [caption id="attachment_74916" align="aligncenter" width="580"]■ Святкуюць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. К. Дзятловіч - у цэнтры. Другая палова ХХ ст. ■ Святкуюць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. К. Дзятловіч - у цэнтры. Другая палова ХХ ст.[/caption] Заканчэнне пасяўной святкавалі ў Доўгім на возеры. Расстаўлялі лавачкі, узводзілі імправізаваную сцэну. З райспажыўтаварыства запрашалі гандляваць машыны. Прыемны  настрой ствараў духавы аркестр.  Жыхары Цімкавіч і зараз памятаюць, як падчас святкавання Зажынак па вуліцах вёскі велічна ішлі камбайны. На першым — камбайне пераможцаў — вісеў сцяг, за штурвалам сядзеў лідар. Тэхніка (усяго каля 12 адзінак) рухалася з майстэрняў на поле, дзе жанчыны зажыналі першыя снапы. Вяскоўцы не маглі стрымліваць слёзы радасці. Пасля таго, як быў перавязаны першы сноп, накрывалі абед. І затым пачыналася самае сапраўднае жніво. Пасля таго, як з палеткаў быў убраны апошні каласок, адзначалі Дажынкі. Абрусы рассцілалі прама на зямлі. На свята запрашалі ўсіх тых, хто старанна працаваў: камбайнераў і іх памочнікаў, загадчыкаў збожжасховішчаў, галоў-нага агранома, вадзіцеляў, якія шчыравалі на адвозцы збожжа. І таксама падводзілі вынікі, уручалі ўзнагароды. Святочныя агеньчыкі былі звычайнай з’явай: Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту, Міжнародны жаночы дзень, Новы год. Вяскоўцы збіраліся ў клубах, танцавалі, атрымлівалі падарункі ад гаспадаркі. Стравы гатавалі самі. Цікавыя лекцыі чыталі старшыня калгаса Колас Віктар Іванавіч, настаўнікі з мясцовай школы або сама Кацярына Яфімаўна. Канцэртную праграму рыхтавалі вучні і педагогі. І за кожнай падзеяй адчуваўся характар Кацярыны Яфімаўны, яе арганізатарскія здольнасці. Водгукі перажытага падчас Вялікай Айчыннай турбавалі Кацярыну Яфімаўну ўсё жыццё. У 1981 годзе, калі ёй, дэлегату ХХІХ з’езда КПБ, трэба было прымаць удзел у гэтым высокім сходзе, нечакана дала аб сабе ведаць хвароба. Антыбіётыкі не «працавалі», бо ў Асвенцыме на ёй, як і на тысячах іншых хлопчыкаў і дзяўчынак, ставіў страшэнныя вопыты «доктар смерць» Ёзэф Менгеле. Аднак, сабраўшы ў кулак волю і сілы, Кацярына Яфімаўна прыняла ўдзел у з’ездзе. Толькі пад наглядам амаль асабістага ўрача. Доказам людскога даверу з’яўляецца і той факт, што праз пяць гадоў, у студзені 1986-га, Кацярына Дзятловіч зноў становіцца дэлегатам з’езда кампартыі Беларусі — на гэты раз ХХХ. Усё жыццё Кацярына Дзятловіч не з’яўлялася толькі сузіральніцай па-дзей і лёсаў. Нягледзячы на паважаны ўзрост (а днямі споўнілася 80), яна заўсёды была і застаецца зараз асобай зацікаўленай і актыўнай. Летась яе запрасілі прыняць удзел у прысвечаным Дню Перамогі мерапрыемстве, якое праходзіла ў Уздзенскай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце. Кацярына Яфімаўна з ахвотай паехала, бо лічыла сваім абавязкам расказаць пра ваенныя жахі дзеткам, каб тыя добра разумелі, якое шчасце — жыць пад мірным небам. Напрыканцы сустрэчы хлопчык гадкоў дзесяці падбег да Кацярыны Яфімаўны, працягнуў да яе сваю хударлявую ручку, на якой ляжала… булачка. «Гэта Вам! Вы столькі перажылі!» — усхвалявана сказаў малы…    Дзіяна ТКАЧЭНКА
Чтобы оказывать услуги в области компьютерного программирования, консультационные и другие сопутствующие услуги без регистрации индивидуального предпринимателя, необходимо руководствоваться нормами Указа Президента Республики Беларусь № 337 от 19.09.2017 г. «О регулировании деятельности физических лиц». налог-800x445 Не регистрируя индивидуального предпринимателя, можно оказывать следующие услуги: — по разработке веб-сайтов, — по установке (настройке) компьютеров и программного обеспечения, — по восстановлению компьютеров после сбоя, — по ремонту, техническому обслуживанию компьютеров и периферийного оборудования, — по обучению работе на персональном компьютере. Оказывать вышеуказанные услуги без регистрации индивидуального предпринимателя можно при одновременном выполнении следующих условий: 1) вы не являетесь иностранцем, который временно проживает и временно пребывает в Беларуси; 2) осуществляете работы сами, не привлекая иных лиц по трудовым и (или) гражданско-правовым договорам; 3) выполняете работы для граждан, то есть, выполняя работы, удовлетворяете исключительно их личные, бытовые, семейные и иные нужды, не связанные с осуществлением предпринимательской деятельности; 4) уплачен единый налог. Ставки единого налога установлены решением Минского областного Совета депутатов № 230 от 17.10.2017 г. «О внесении изменений и дополнений в решение Минского областного Совета депутатов № 178 от 23.12.2016 г.», и для г. Слуцка она составляет 87,00 руб., а при осуществлении деятельности в г. Копыле, г. Старые Дороги,  Слуцком, Копыльском, Стародорожском районах — 57,00 руб. Налог уплачивается до начала оказания услуг в налоговом органе по месту жительства и только за те месяцы, в которых будет осуществляться деятельность. В налоговый орган необходимо написать уведомление с указанием видов деятельности, которые планируется осуществлять, периода осуществления деятельности, места ее осуществления. Уведомление также можно подать в электронном виде через личный кабинет плательщика, доступ к которому осуществлен с помощью учетной записи и пароля. В том случае, если будет установлено, что гражданин осуществлял деятельность без уплаты единого налога, его обяжут уплатить налог по действующей ставке. При совершении подобного нарушения повторно уплатить налог придется в пятикратном размере. Также при осуществлении деятельности, не относящейся к предпринимательской, на физических лиц не возлагается обязанность по ведению учета полученных доходов и представлению в налоговый орган налоговых деклараций (расчетов) в связи с осуществлением деятельности, по соблюдению установленного законодательством порядка приема наличных денежных средств. Не требуется обеспечивать наличие книги замечаний и предложений и книги проверок (ревизий). За более полной информацией, а также по возникающим вопросам налогообложения обращайтесь в инспекцию Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Слуцкому району (г. Слуцк, ул. Лацкова, 2, каб. 24, 1) или по телефонам 2-94-61, 5-63-40. Инспекция МНС Республики Беларусь по Слуцкому району
В рамках празднования 15-летия молодежного правоохранительного движения на базе ПАСЧ № 1 г. Копыля члены молодежного отряда охраны правопорядка провели «Один день с МЧС». 3193 В учебном кабинете пожарной части врач общей практики Копыльской центральной районной больницы Мария Рокач рассказала ребятам об оказании первой неотложной медпомощи пострадавшим. Все знания были закреплены на примере с участием бойцов молодежного отряда. И.о. начальника смены Роман Засимович еще раз напомнил всем собравшимся о пожарной безопасности, приведя примеры несчастных случаев, произошедших на боевых выездах. [caption id="attachment_74814" align="aligncenter" width="580"]■ Тушение искусственного очага возгорания ■ Тушение искусственного очага возгорания[/caption] Во время мероприятия были показаны инструменты и оборудование огнеборца. Интересным моментом стало тушение искусственного очага возгорания на территории ПАСЧ, где все желающие в спецкостюмах и с огнетушителем на мгновение могли почувствовать себя спасателем. Павел ШЕИН
Страница 3242 из 4891