Home
Вторник 17.06.2025 00:51

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Воскресенье, 17 октября 2010 03:49

Поздравляем свою мамочку

Чувство родительского дома появляется в детстве и крепнет год от года. Конечно, это в первую очередь связано с мамой. Маленькими и беспомощными мы приходим в этот мир и сразу окунаемся в тепло материнских ладоней, слышим ее заботливый голос. Из этого складывается детская память.

Накануне праздника Дня Матери редакция «СП» получила много детских писем, адресованных своим любимым мамочкам, в которых ребята рассказывают о них, поздравляют с праздником.

Катя ЛОБАН (г. Копыль) считает, что имя Елена очень подходит ее маме «...потому что она очень красивая. Работает продавцом в магазине, а дома мама — настоящая хозяйка. Она приводит в порядок квартиру, готовит вкусную еду, помогает нам с братом делать уроки. Я очень люблю летом отдыхать с мамой на природе, а долгими зимними вечерами мы смотрим телевизор и разговариваем по душам. Иногда мне кажется, что мы с мамой ровесницы, потому что у нас бывают одинаковые мысли. Я очень хочу, чтобы моя мама была счастлива, и постараюсь ее никогда не огорчать».

Полина ВАБИЩЕВИЧ (г. Копыль) написала нам не только о маме: «Я счастлива, что у меня есть мама, которая подарила мне жизнь, и две бабушки. Маму зовут Виктория, что в переводе с греческого означает «победа». У нее интересная работа в юридической консультации - оказывать людям помощь в оформлении документов. А дома моя мама самая нежная и самая добрая. Она помогает мне делать уроки, готовит мои любимые блюда, дает советы. Я хочу, чтобы моя мама всегда оставалась молодой и красивой, как сейчас.

А мои бабушки - солнышки земли. Бабушка Раиса живет в Копыле. Она любит заниматься овощеводством и очень много знает о различных растениях. А бабушка Светлана — минчанка. Я люблю ездить к ней в гости. Она мне всегда рассказывает много интересных историй. Я хочу пожелать своим бабушкам крепкого здоровья на долгие годы и не стареть».

Из письма Оксаны Юхо (г. Копыль) мы узнали, что «...самым дорогим для меня человеком является мама, мой первый учитель и воспитатель. А еще она хорошая хозяйка: прекрасно готовит, вышивает, вяжет и шьет.

У нее творческая профессия - кондитер. В цехе, где она работает, в день производят до одной тонны выпечки, а в канун праздников и того больше.  Я горжусь своей мамой и хочу быть похожей на нее».

Авторы писем рассказывали о своих родных не только в прозе, но и в стихотворной форме.

Наталья Рыбак из д. Старица дарит такие слова:

- Мама, - говорю я,

когда засыпаю,

Утром, когда я встаю.

Дороже этого слова

не знаю,

Маме родной

свою песню пою.

А Ольга КАМЕНКА из д. Лесное в своем поздравлении обещает:

За тебя буду Бога

я вечно просить

О здоровье на вечные годы.

И в лицо чтоб твое

никогда-никогда

Не прокрались

морщинки-невзгоды.

Евгения Лях из д. Мажа считает, что «…быть мамой – бесценный дар, которым Бог наделяет каждую женщину:

Из сотни тысяч

я тебя узнаю,

Прости за глупости,

что совершала я.

Тобой одной живу,

всегда скучаю.

И ведь улыбка у меня твоя».

Мама есть мама. Она показывает нам своим примером, что нужно быть ответственным за тех, кто рядом. Жить без мамы очень сложно.

Любовь ПЕТРОВА

Воскресенье, 17 октября 2010 03:44

Мой самый близкий родной человек

Хорошо, когда у тебя есть много друзей, с которыми можно поговорить, посоветоваться и замечательно провести время! Мне повезло: у меня их много как среди девчонок, так и среди парней. Но есть у меня один друг – самый верный и преданный – моя мама. У меня с ней такие теплые и доверительные отношения, о каких можно только мечтать! Я всегда могу поговорить с мамой на любую тему. Она внимательно выслушает и даст нужный совет. Трудные задачи мы решаем вместе. Мама всегда рядом со мной. Я знаю, что она радуется за меня от чистого сердца, что мои успехи – это ее успехи. Она никому не даст меня в обиду и сделает все для того, чтобы я была счастлива. Для меня мама – самый любимый, дорогой человек. Я всегда брала с нее пример. Мама меня многому учит и всегда авторитет во всем. Я очень уважаю ее. Мама может посоветоваться со мной и даже прислушаться к моему мнению. Это очень приятно. Но порой наши точки зрения расходятся. И если это происходит, мама не навязывает свое мнение. Иногда ей удается меня переубедить, хотя сделать это бывает сложно. Моя мама – целеустремленный и сильный человек. У нее действительно большая сила воли. Она строгая, но не злая. У нее добрые голубые глаза, золотые руки. Я хочу, чтобы моя мама была счастлива. Я говорю ей спасибо за то, что дала мне жизнь, что терпелива и добра ко мне. Виктория ГОРНОСТАЙ, член кружка «Живое слово» УО «Лесновская ГОСШ»
Воскресенье, 17 октября 2010 03:36

Встретили по-домашнему

Напярэдадні Дня Маці адбылося шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага цудоўнага асенняга свята. Адна з такіх сустрэч прайшлаў мінулую пятніцу, гераінямі яе  сталі маладыя матулі, што выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да аднаго года. Спецыялісты Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама стварылі максімальна камфортныя ўмовы для жанчын, іх дачушак і сынуляў, з кубачкам гарачага чаю і рознымі салодкасцямі. Дырэктар цэнтра Святлана Маліноўская і начальнік аддзела па справах моладзі Валянціна Балажынская выказалі шмат сардэчных слоў у адрас матуль за іх высакародную місію, а таксама ўручылі падарункі ад узначальваемых структур. Працягам сустрэчы стаў канцэрт, які для маладых матуль падрыхтавалі юныя выхаванцы сярэдняй школы №2 разам з музычным кіраўніком Таццянай Ермаловіч. У іх выкананні прагучалі вакальныя кампазіцыі ў народным, папулярным і джазавым жанрах. Канцэрт, дарэчы, спадабаўся не толькі жанчынам, але і маленькім гарэзам, якія ліха прытанцоўвалі на каленях у матуль. А напрыканцы сустрэчы Святлана Маліноўская запрасіла гасцей у клуб “Паміж намі, мамачкамі”, што створаны ў тэрытарыяльным цэнтры, каб больш цікава і плённа праводзіць з дзецьмі свой вольны час. НА ЗДЫМКАХ:  1.  Т.  Ермаловіч з юнымі спевакамі; 2. Падчас сустрэчы ў тэрытарыяльным цэнтры. Тэкст і фота  Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Воскресенье, 17 октября 2010 03:20

Хотите быть в форме?

Каб быць у добрай фізічнай форме, неабходна толькі жаданне. Сакрэт здароўя – заняткі плаваннем. З надыходам ацяпляльнага сезона вялікі і малы басейны ФАКу ўжо чакаюць сваіх наведвальнікаў. Калі першы наведваюць людзі, якія добра ўмеюць плаваць, то малы больш падыходзіць для навучання плаванню і новага павеву - аквааэробікі. Для аматараў пары - заўсёды гарачая саўна. Тут папацець можна, як кажуць, ад душы. Калі вы захапляецеся больш класічнымі спосабамі набыць прывабную фігуру, то выбірайце сухапутныя гімнастычныя віды. Вопытныя інструктары па шэйпінгу і аэробіцы падбяруць аптымальны комплекс практыкаванняў менавіта для вас. Ёсць групы як для навічкоў, так і для дасведчаных аматараў актыўнага адпачынку. Скарэкціраваць сваю фігуру можна таксама ў трэнажорнай зале, дзе маецца набор самага сучаснага абсталявання. Калі вам даспадобы рухомыя гульні – ваша месца ў спартыўнай зале, дзе можна пагуляць у валейбол ці міні-футбол. Пакуль снег не зацерушыў зямлю, зрабіць круг-другі па стадыёне на ролікавых каньках змогуць усе жадаючыя пры ўмове, што для іх знойдзецца патрэбны памер. Самыя маленькія, не раздумваючы, праехалі б і на электрамабілях. Ёсць групы здароўя і для людзей паважанага ўзросту, дзе яны змогуць знайсці не толькі шлях для прадаўжэння паўнацэннага жыцця, але і новых сяброў. Вы яшчэ сядзіце на канапе? Спытайце сябе, ці хочаце быць заўсёды ў форме? Калі так, то фізкультурна-аздараўленчы комплекс чакае  менавіта вас. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Воскресенье, 17 октября 2010 03:16

Профсоюзы, на старт!

З 8 па 10 кастрычніка ў горадзе Капылі на фізкультурна-аздараўленчым комплексе праходзіла IX міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў Мінскай вобласці, заяўкі на ўдзел у якой падалі 13 каманд. На працягу трох дзён аматары здаровага ладу жыцця высвятлялі, якая галіна больш увагі надае заняткам спортам. У агульнакамандны залік ішлі ачкі за такія віды спорту, як настольны тэніс, гіравы спорт, стральба кулявая, плаванне, шматбор’е «Здароўе»  (бег  на  60  м і 1000 м, скачок у даўжыню з месца, падцягванне - у мужчын і адцісканне - у жанчын), валейбол. Таксама сярод кіраўнікоў дэлегацый праводзіліся незаліковыя спаборніцтвы па дартсе. У мнагаборстве «Зда-роўе» ўдала выступіў квартэт прафсаюза хімічнай прамысловасці. На другім радку выніковага пратакола апынуліся аграрыі. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграў капылянін Дзмітрый Була, які ў асабістым заліку заняў другое месца. Яго апярэдзіў зноў жа наш зямляк Сяргей Місючэнка. Сяргей выступаў за каманду Мінскага гаркама работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прад-прыемстваў. Трэцяе каманднае месца занялі працаўнікі сувязі РУП «Белтэлекам». Тэнісісты з каманды работнікаў гандлю, не прайграўшы ніводнай партыі, падняліся на першую прыступку п’едэстала гонару. Другую занялі працаўнікі АПК, трэцімі сталі медыкі. Відовішчным і захапляльным стаў чыста мужчынскі від спорту - падніманне гіры, дзе ўдзельнікі былі падзелены на дзве вагавыя катэгорыі - да 90 і звыш 90 кілаграмаў. У першай групе з вынікам 190 падыманняў перамог Валерый Рамадзін (АПК). Другі (180) і трэці(165) вынікі  паказалі капыляне Андрэй Давідовіч - прадстаўнік прафсаюза медыкаў,  работнік  лесу Валерый Лазарэвіч (165). У групе звыш 90 кілаграмаў, выканаўшы 190 падыманняў, пераможцам стаў чэмпіён свету 2006 года Сяргей Напрэенка (дзяржустановы). Другім быў аграрый Ігар Газізаў (168), а Аляксандр Лабынцаў, работнік лясной гаспадаркі,  трэцім (154). У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае - аграрыі, другое - дзяржустановы, трэцяе - лясная гаспадарка. Віталь Барташэвіч і Кацярына Луніна прынеслі камандзе прафсаюза культуры перамогу ў плаванні. Другі радок занялі працаўнікі хімічнай прамысловасці, а трэцяе - адукацыі і навукі. Дарэчы, на спаборніцтвах за абласны прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі ў многіх відах спорту выступаў  наш раённы аддзел адукацыі. Спаборніцтвы па кулявой стральбе прынеслі перамогу прафсаюзу працаўнікоў культуры. Другое месца дасталася энергетыкам, а трэцяе - камандзе адукацыі і навукі. Снайперскія здольнасці тут прадэманстравалі Мікалай Валністы і Аляксей Абросімаў. За трохдзённым «марафонам» валейбалістаў сачылі ўсе без выключэння. Кожная гульня прыносіла мора прыемных, відовішчных момантаў. Але шматлікія матчы не выматалі фіналістаў, і ня-дзельныя сустрэчы прайшлі ва ўпартай барацьбе за перамогу. Больш сіл засталося ў каманды прафсаюза хімічнай прамысловасці. Яны, атрымаўшы дзве «вікторыі», заваявалі першае месца. Другімі да фінішу дайшлі працаўнікі мясцовай прамысловасці. А медыкі, выйграўшы дзве партыі ў каманды энергетыкаў, сталі трэцімі. У агульнакамандным заліку пераможцам IX міжгаліновай спартакіяды стаў прафсаюз хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці. «Серабро» спаборніцтваў дасталася прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу, а «бронзу» прымералі працаўнікі культуры. Ад арганізатараў свята здароўя пераможцы і прызёры ўсіх відаў атрымалі дыпломы і памятныя прызы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На  здымках: 1. Парад      каманд-удзельніц;  2. Бег на 60 метраў удзельніц мнагаборства «Здароўе»; 3. На падняцці гіры - Андрэй Давідовіч. 4. Узнагароды пераможцам мнагаборства ўручае старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Бода;  5. Упартая барацьба на валейбольнай пляцоўцы.
Страница 89 из 228