■ Месца памяці спаленых вёсак[/caption]
Днямі адбылося ўрачыстае адкрыццё Месца памяці спаленых вёсак Капыльскага раёна і ахвяр фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якое па ініцыятыве кіраўніка філіяла «В. Раёўка» ААТ «Крыніца» Івана Дамашэвіча з’явілася на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі. Чырвоную стужку перад уваходам на мемарыял у прысутнасці мясцовых жыхароў і шматлікіх гасцей перарэзалі Іван Дамашэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава.
[caption id="attachment_78215" align="aligncenter" width="840"]
■ На кожнай таблічцы - назва спаленай вёскі...[/caption]
Як расказаў падчас мітынгу Іван Віктаравіч, аб’ект у першую чаргу адрасаваны маладому пакаленню, а таму ў яго аснову лягла сучасная канцэпцыя з арт-элементамі. І месца для яго было абрана не выпадкова. У цэнтры ўвагі — дот, які ўваходзіў у агульную сістэму савецкіх фартыфікацыйных умацаванняў — так званую «Лінію Сталіна». Цяпер жа ён ператварыўся ў арт-аб’ект, кожны з чатырох бакоў якога мае сваю інсталяцыю і даносіць да гледачоў пэўную ідэю.
[caption id="attachment_78213" align="aligncenter" width="840"]
■ Дот з элементамі інсталяцыі[/caption]
Не менш цікава выглядае і цэнтральная частка Месца памяці: уздоўж дарожкі, што вядзе да помніка, апаленыя ствалы дрэў з прымацаванымі да іх таблічкамі, на якіх — назвы вёсак Капыльскага раёна, спаленых фашыстамі ў гады вайны, і колькасць загінулых у акупацыі мірных жыхароў.
[caption id="attachment_78218" align="aligncenter" width="840"]
■ Кветкі да помніка[/caption]
Трэба адзначыць, што ўжо стала добрай традыцыяй штогод да Дня вёскі адкрываць у Вялікай Раёўцы новыя аб’екты. Жыхары і госці былі сведкамі таго, як наводзіўся парадак ля помніка ў цэнтральным скверы, праз год урачыста была перарэзана чырвоная стужка перад уваходам у «Аграхутар», сёлета — новая нагода для ўрачыстасці.
[caption id="attachment_78214" align="aligncenter" width="840"]
■ Чырвоную стужку пераразаюць Ірына Кісляк (справа), Іван Дамашэвіч, Алена Острыкава[/caption]
Святочныя мерапрыемствы ў гэты дзень прадоўжыліся менавіта ў «Аграхутары», дзе было шмат забаў як для дарослых, так і дзяцей. Апетытна пахла шашлыкамі, працавалі бяспройгрышная латарэя і выставы творчасці, з боку валейбольнай пляцоўкі даносіліся гучныя галасы балельшчыкаў, якія падтрымлівалі свае каманды (за званне лепшых майстроў мяча спрачаліся зборныя В. Раёўкі і Цімкавіч); узлятала ўгору шматкілаграмовая гіра ў моцных мужчынскіх руках. Можна было паназіраць за барацьбой аматараў гульні ў дартс, за перацягваннем каната — дарэчы, тут спаборнічалі не толькі мужчыны, але і жанчыны, а таксама дзеці. Словам, кожны знайшоў занятак па душы.
[caption id="attachment_78221" align="aligncenter" width="840"]
■ У перацягванні каната спаборнічалі нават дзеці[/caption]
[caption id="attachment_78217" align="aligncenter" width="840"]
■ Гатуюцца смачныя шашлыкі для ўдзельнікаў свята[/caption]
[caption id="attachment_78220" align="aligncenter" width="840"]
■ Юная ўдзельніца свята[/caption]
Пасля заканчэння конкурсных праграм былі ўручаны прызы пераможцам спаборніцтваў. Кіраўнік філіяла Іван Дамашэвіч адзначыў каштоўнымі падарункамі тых людзей і арганізацыі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у работах па ўзвядзенні Месца памяці або сталі спонсарамі. Сярод іх ТАА «ВоМагран», ІП Занкевіч, мастак Надзея Дземідовіч, сем’і Філіпенкаў, Караленкаў, а таксама работнікі філіяла Сяргей Шкода, Сяргей Гаўрыкаў, Юрый Козіч.
Для мясцовых жыхароў і гасцей свята выступіў фальклорны ансамбль «Гуляй, Бульбаш!».
Маргарыта САКОВІЧ
Мікалай Майсюк нарадзіўся ў в. Пясочнае ў 1961 годзе. Зараз працуе ў ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» настаўнікам матэматыкі. І хоць Мікалай Пятровіч большасць часу займаецца дакладнымі навукамі, сэрцам ён адданы напісанню вершаў. Як прызнаецца сам аўтар, вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе, калі хацеў зрабіць прыемнае дзяўчыне. Так і сталася, што творчасць і зараз не адпускае яго.
Неаднаразова друкаваўся ў «Слава працы», прымаў удзел у злётах і сустрэчах паэтаў Капыльшчыны. Мікалай Пятровіч піша вершы для сцэнарыяў мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў школах.
У яго творчасці разнастайныя тэмы – гэта і Радзіма, і каханне, і любоў. Аднак, як расказаў аўтар, ёсць некалькі святаў у годзе, якім прысвячае ён свае творы. Але ўсё ж такі самыя знакавыя даты для аўтара – Дзень перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Мае двух дзяцей – сына і дачку, пяцёра ўнукаў. Мікалай Пятровіч падзяліўся, што і дачка таксама захапілася напісаннем вершаў.
Прапаноўваем вам паэтычную падборку Мікалая Майсюка.
Алея герояў
Алея герояў – схіліце галовы,
За мужнасць і стойкасць аддайце паклон!
Нам памятаць трэба: жыццём і крывёю,
Хто ворагу лютаму ставіў заслон.
Красуцкі Яўген па-геройску
Ратную службу ў пяхоце прайшоў.
Фарсіраваў Днепр, не аднойчы паранен,
Стаяць да канца быў заўсёды гатоў.
З Якубавіч родам Адам наш Ляшчынскі,
Танкіст, які першым у атаку ішоў.
Да двух батальёнаў салдат-пехацінцаў
Злажыў ён у адным са шматлікіх баёў.
Вікенцій Драздовіч, хлапец з Навасёлак,
Адход партызан засланіў ён сабой…
Атрад смельчакоў – і быў спынены вораг:
Апошнім, смяротным стаў Лаўскі іх бой…
Адзін з цімкаўлян – Наржымскі Уладзімір –
Лётчык-знішчальнік, сапраўдны герой,
Фашыстаў крушыў ва Украіне і ў Крыме,
Каб мірнае неба было над зямлёй.
Балгавічы таксама далі нам Героя:
Аляксандр Радкевіч, маёр-інжынер.
Масты, пераправы ўзводзіў для бою,
Заўсёды апраўдваў высокі давер.
За мужнасць адзначаны і Максіменя
Іосіф – адзін са старынскіх мужчын.
І памяць аб ім пранясуць пакаленні
За тое, што храбра граміў белафін.
У нас ёсць герой Ленінградскай блакады –
Аляксандр Таўпека, што з Доктаравіч.
Хоць градам ляцелі на горад снарады,
«Трымацца і выжыць!» – гучаў яго кліч.
Дусаеўшчыну ўславіў Мікола Рамашка –
Палітрук і таварыш для нашых салдат…
Бярэзінскі мост, бой смяротны і страшны…
Цаною жыцця маёр здзейсніў загад.
Казлоўскі Ігнат, штурмавік-малайчына,
На ворага бомбы ён кідаў з нябёс.
Гарэлі саставы і танкі, машыны…
З Вялікіх ён Прусаў і вогненны лёс.
Вядома, што з Блеўчыц Арсенцій Нячаеў,
Дакрануўся і ён да рэйхстага сцяны.
На фронце не раз яго адзначалі –
Камандзіра разліку, бога вайны.
Грыб Аляксандр, Крывасёлкі, пяхота…
Пашчасціла хлопцу вярнуцца дамоў.
І Зорка Героя – яго ўзнагарода –
Як памяць аб тым, праз што ён прайшоў.
Капыльскі край
На карце Міншчыны, у цэнтры Беларусі,
Ёсць слаўны горад з гучнай назваю Капыль...
Найлепшы ў свеце ён, і тым я ганаруся,
Што мары тут ператвараюцца ў быль.
Дары лясоў зялёных, чыстае паветра,
Чароўны водар кветак з казачных лугоў;
Багаты скарбамі ў нас зямныя нетры,
I льецца шэраг рыбных рэчак-паясоў.
Капыльскі край, ты даў герояў нам нямала.
На ратны подзвіг землякоў вёў сэрца кліч,
Ты зведаў пекла так далёкага Афгана,
Мы помнім Лаўскі бой і слёзы Масявіч...
Узровень спорту дасягнуў высокай рэйкі,
Між хлебных ніў цячэ малочная рака...
Людзей яднаюць творы Чорнага, Астрэйкі,
I разам песні мы спяваем Русака.
Люблю цябе, Капыльскі край!
Заўжды табе я буду родным верным сынам!
I свеціць нам усім няхай
На мірным небе зорка нашае Радзімы!
Падборку падрыхтаваў Павел ШЭІН
Уже второй год постоянными посетителями копыльского физкультурно-оздоровительного комплекса являются жители соседнего города Узда.
Идейным вдохновителем создавшейся группы здоровья стала Тамара Николаевна Ходосок (на снимке), которая находится сейчас на заслуженном отдыхе.
«Любовь к спорту и здоровому образу жизни появилась еще во время учебы в университете. Увлекалась баскетболом и волейболом. Позже, работая в структуре Миноблисполкома, чтобы быть в хорошей физической форме постоянно делала зарядку по утрам, — рассказывает Тамара Николаевна. — Выйдя на заслуженный отдых, решила, что нечего лежать на диване. Хочу плавать! Бассейна в Узде нет. Посмотрели близлежащие города, и нам понравился Копыль».
Тамара Ходосок к здоровому образу жизни активно привлекает не только своих ровесников. Вслед за старшим поколением подтянулась и молодежь. Сейчас постоянными посетителями стали уже около четырех десятков человек разного возраста. Поначалу, посещая бассейн, многие из них с интересом наблюдали за занятиями по аквааэробике. По признанию Тамары Ходосок, у них достаточно быстро сформировалась группа из 15 человек, которая с удовольствием приезжает и занимается водной гимнастикой.
«Работники физкультурно-оздоровительного комплекса всегда принимают нас тепло, с уважением. Мы очень довольны. К тому же, здесь у вас очень доступные цены, — отмечает ветеран труда. — По правде говоря, мы очень удивлены, что, имея возможность посещать бассейн, еще не все копыляне ею воспользовались. Ведь если есть какие-то проблемы или же у кого-то нет настроения, то вода все снимает. Из нашей группы, которая посещала ФОК в прошлом году, практически никто не заболел. Мы были очень удивлены, что никакие хвори нас не брали. Комплекс — это действительно богатство для здоровья человека!»
Следует отметить, что гостей нашего города не пугают ни расстояние, ни то, что приходится организовывать транспорт, оплачивать его, да покупать абонемент на услуги физкультурно-оздоровительного комплекса. Здоровье, считают жители г. Узда, дороже!
Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Фото автора
— Уже не первый год существует группа женщин, которые приходят на занятия постоянно. Какие нагрузки Вы предлагаете для них?
— Начальные занятия по аквааэробике проходили вначале в малом бассейне, где глубина очень маленькая. От уровня воды в принципе зависит сложность выполняемых упражнений. Поскольку группа уже достаточно тренированная, с этого года мы перешли в большой бассейн, где можно выбрать необходимую глубину согласно желаемым нагрузкам.
— А сколько времени длится занятие?
— Если говорить в целом, то нагрузки на первое время невелики. С каждым занятием они, безусловно, будут увеличиваться. Тренированные посетители, как и новички, занимаются до 45 минут. Отличие лишь в сложности упражнений.
— Как правильно подготовиться к водной физкультуре?
— Перед тренировкой обязательно следует разогревать мышцы. Для этого нужно размяться в вертикальном положении на одном месте. Основные упражнения подбираются так, чтобы были задействованы различные мышцы и части тела. К слову, одно занятие тренирует выносливость, гибкость тела, реакцию, укрепляет мышцы, которые практически бездействовали. В течение всего занятия используется специальный инвентарь, который помогает проработать ту или иную группу мышц. Аквааэробика доступна людям любого возраста, и если у вас появилось желание всегда быть в хорошей физической форме, приходите к нам, свободные места еще есть. Мы всегда рады видеть людей, неравнодушных к собственному здоровью.
Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Фото автора
На працягу трох дзён 31 зборная змагалася за званне самай спрытнай, хуткай, моцнай. Капыльскі раён сёлета прадстаўлялі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі, дырэктар Пацейкаўскай СШ Уладзімір Лукашэвіч, настаўнікі замежнай мовы і фізічнага выхавання Пацейкаўскай СШ, адпаведна, Марына Кандраценка і Анатоль Вадап’ян, настаўніца пачатковых класаў Каменскай СШ Таццяна Алішэвіч. У праграму ўваходзілі восем відаў: дартс, скачкі на скакалцы, валейбол, настольны тэніс, кідкі ў баскетбольнае кальцо, набіванне футбольнага мяча, фігурнае кіраванне веласіпедам і скачок у даўжыню з месца. У мінулым годзе каманда Капыльскага раёна на гэтых традыцыйных спаборніцтвах заняла трэцяе месца. А па выніках сёлетніх спаборніцтваў самымі спартыўнымі аказаліся менавіта педагогі Капыльшчыны, якія атрымалі Дыплом І ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і кубак.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) А. Вадап’ян, М. Кандраценка, В. Васілеўскі, Т. Алішэвіч і У. Лукашэвіч.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара