Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Из поэтической тетради Николая Майсюка

10.11.2015
Візітная картка IMG_7231 Мікалай Майсюк нарадзіўся ў в. Пясочнае ў 1961 годзе. Зараз працуе ў ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» настаўнікам матэматыкі. І хоць Мікалай Пятровіч большасць часу займаецца дакладнымі навукамі, сэрцам ён адданы напісанню вершаў. Як прызнаецца сам аўтар, вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе, калі хацеў зрабіць прыемнае дзяўчыне. Так і сталася, што творчасць і зараз не адпускае яго. Неаднаразова  друкаваўся  ў  «Слава працы», прымаў удзел у злётах і сустрэчах паэтаў Капыльшчыны. Мікалай Пятровіч піша вершы для сцэнарыяў мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў школах. У яго творчасці разнастайныя тэмы – гэта і Радзіма, і каханне, і любоў. Аднак, як расказаў аўтар, ёсць некалькі святаў у годзе, якім прысвячае ён свае творы. Але ўсё ж такі самыя знакавыя даты для аўтара – Дзень перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мае двух дзяцей – сына і дачку, пяцёра ўнукаў. Мікалай Пятровіч падзяліўся, што і дачка таксама захапілася напісаннем вершаў. Прапаноўваем вам паэтычную падборку Мікалая Майсюка. Алея герояў Алея герояў – схіліце галовы, За мужнасць і стойкасць аддайце паклон! Нам памятаць трэба: жыццём і крывёю, Хто ворагу лютаму ставіў заслон.   Красуцкі Яўген па-геройску Ратную службу ў пяхоце прайшоў. Фарсіраваў Днепр, не аднойчы паранен, Стаяць да канца быў заўсёды гатоў.   З Якубавіч родам Адам наш Ляшчынскі, Танкіст, які першым у атаку ішоў. Да двух батальёнаў салдат-пехацінцаў Злажыў ён у адным са шматлікіх баёў.   Вікенцій Драздовіч, хлапец з Навасёлак, Адход партызан засланіў ён сабой… Атрад смельчакоў – і быў спынены вораг: Апошнім, смяротным стаў Лаўскі іх бой…   Адзін з цімкаўлян – Наржымскі Уладзімір – Лётчык-знішчальнік, сапраўдны герой, Фашыстаў крушыў ва Украіне і ў Крыме, Каб мірнае неба было над зямлёй.   Балгавічы таксама далі нам Героя: Аляксандр Радкевіч, маёр-інжынер. Масты, пераправы ўзводзіў для бою, Заўсёды апраўдваў высокі давер.   За мужнасць адзначаны і Максіменя Іосіф – адзін са старынскіх мужчын. І памяць аб ім пранясуць пакаленні За тое, што храбра граміў белафін.   У нас ёсць герой Ленінградскай блакады – Аляксандр Таўпека, што з Доктаравіч. Хоць градам ляцелі на горад снарады, «Трымацца і выжыць!» – гучаў яго кліч.   Дусаеўшчыну ўславіў Мікола Рамашка – Палітрук і таварыш для нашых салдат… Бярэзінскі мост, бой смяротны і страшны… Цаною жыцця маёр здзейсніў загад.   Казлоўскі Ігнат, штурмавік-малайчына, На ворага бомбы ён кідаў з нябёс. Гарэлі саставы і танкі, машыны… З Вялікіх ён Прусаў і вогненны лёс.   Вядома, што з Блеўчыц Арсенцій Нячаеў, Дакрануўся і ён да рэйхстага сцяны. На фронце не раз яго адзначалі – Камандзіра разліку, бога вайны.   Грыб Аляксандр, Крывасёлкі, пяхота… Пашчасціла хлопцу вярнуцца дамоў. І Зорка Героя – яго ўзнагарода – Як памяць аб тым, праз што ён прайшоў.   Капыльскі край На карце Міншчыны, у цэнтры Беларусі, Ёсць слаўны горад з гучнай назваю Капыль... Найлепшы ў свеце ён, і тым я ганаруся, Што мары тут ператвараюцца ў быль. Дары лясоў зялёных, чыстае паветра, Чароўны водар кветак з казачных лугоў; Багаты скарбамі ў нас зямныя нетры, I льецца шэраг рыбных рэчак-паясоў. Капыльскі край, ты даў герояў нам нямала. На ратны подзвіг землякоў вёў сэрца кліч, Ты зведаў пекла так далёкага Афгана, Мы помнім Лаўскі бой і слёзы Масявіч... Узровень спорту дасягнуў высокай рэйкі, Між хлебных ніў цячэ малочная рака... Людзей яднаюць творы Чорнага, Астрэйкі, I разам песні мы спяваем Русака. Люблю цябе, Капыльскі край! Заўжды табе я буду родным верным сынам! I свеціць нам усім няхай На мірным небе зорка нашае Радзімы! Падборку падрыхтаваў Павел ШЭІН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей