Трэцяя спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай-, гарвыканкамаў Мінскай вобласці прайшла на базе адпачынку «Галактыка» Валожынскага раёна, у якой прынялі ўдзел і педагогі Капыльшчыны.

На працягу трох дзён 31 зборная змагалася за званне самай спрытнай, хуткай, моцнай. Капыльскі раён сёлета прадстаўлялі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі, дырэктар Пацейкаўскай СШ Уладзімір Лукашэвіч, настаўнікі замежнай мовы і фізічнага выхавання Пацейкаўскай СШ, адпаведна, Марына Кандраценка і Анатоль Вадап’ян, настаўніца пачатковых класаў Каменскай СШ Таццяна Алішэвіч. У праграму ўваходзілі восем відаў: дартс, скачкі на скакалцы, валейбол, настольны тэніс, кідкі ў баскетбольнае кальцо, набіванне футбольнага мяча, фігурнае кіраванне веласіпедам і скачок у даўжыню з месца. У мінулым годзе каманда Капыльскага раёна на гэтых традыцыйных спаборніцтвах заняла трэцяе месца. А па выніках сёлетніх спаборніцтваў самымі спартыўнымі аказаліся менавіта педагогі Капыльшчыны, якія атрымалі Дыплом І ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і кубак.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) А. Вадап’ян, М. Кандраценка, В. Васілеўскі, Т. Алішэвіч і У. Лукашэвіч.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии