Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Умілаваныя браты і сёстры, шаноўныя капыляне! У бліжэйшыя дні Божага Нараджэння нас чакае духоўная пілігрымка да Бэтлеемскіх ясляў, дзе разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй, св. Юзафам і пастухамі – аб’яднацца ў пакланенні Слову, якое сталася целам і пасялілася сярод нас (пар. Ян 1, 14). Сярод дароў, якія Бог прыносіць у свет, каб адарыць нас, ёсць таксама дар супакою. Пра Яго гавораць анёлы, калі праслаўляюць Бога словамі: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі» (Лк. 2, 14). Гэты Божы супакой, сапраўдны спакой сэрца, патрэбны нам у штодзённым жыцці, у нашых дамах і сем’ях. Гэты мір патрэбны ўсяму свету. Жадаю, каб Езус, народжаны ў Бэтлееме, адарыў усіх нас сваім супакоем, багаццем сваіх ласкаў і ўсімі духоўнымі дабротамі, каб мы маглі кожны дзень выконваць Яго волю і сведчыць аб Ім і Яго Евангеллі таксама ў бліжэйшым 2023 годзе. Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі
Адмысловым перыядам у літургічным годзе Касцёла з’яўляецца адвэнт (прыйсце) – час радаснага чакання на нараджэнне Езуса Хрыста Вельмі добра сэнс Адвэнту раскрывае літургія гэтага перыяду. Першая займае 2/3 часу (каля 3 тыдняў) і канцэнтруецца на таямніцы другога прыйсця Хрыста. Другая частка (апошні тыдзень: 17–24 снежня) – гэта ўспамін падрыхтоўкі выбранага народа да першага прыйсця Божага Сына. З гэтага вынікае, што мэта Адвэнту – нагадаць нам пра рэальнасць і непазбежнасць другога прыйсця Хрыста ў гэты свет. Яшчэ больш важная неабходнасць быць падрыхтаваным да сустрэчы з Ім у любы момант. Ад нашай гатоўнасці да сустрэчы з Божым Сынам, калі Ён паўторна прыйдзе, залежыць наша збаўленне. У Адвэнце мы закліканыя адмовіцца ад граху і аднавіцца ў любові, бо нас чакае шчасце. Бо Бог надыходзіць, каб прынесці паўнату шчасця. Таму з радасцю бярэмся за ўсе аскетычныя практыкі, каб вызваліцца ад усяго, што нам яшчэ перашкаджае быць чыстымі, вольнымі, па-сапраўднаму любячымі. Бо гэты час мае іншае значэнне, чым Вялікі пост, хоць вельмі падобны ў практычным аскетычным вымярэнні (больш інтэнсіўная праца над сабой, устрыманне ад шумных святочных мерапрыемстваў, посныя практыкі, рэкалекцыі, больш часу на роздум, малітву, перамену жыцця). Радасць Адвэнту – гэта не проста весялосць з падрыхтоўкі да святаў, а перадусім радасць вызвалення, чування, гатоўнасці да рэальнага і чаканага другога прыйсця любімага і любячага Збавіцеля. РАРАТНАЯ СВЯТАЯ ІМША Рараты – гэта вельмі папулярнае адвэнтавае набажэнства. Так называецца ватыўная святая Імша на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі ў перыяд Адвэнту. Ватыўная Імша азначае, што яна цэлебруецца  з  выкарыстаннем асаблівых малітваў і літургічнага  адзення, адрозных ад прадпісаных на гэты дзень. Гэта дазваляецца рабіць з важнай нагоды або дзеля пабожнасці вернікаў. На Раратнай святой Імшы ўжываюцца малітвы пра Маці Божую, літургічнае адзенне белага колеру, а таксама спяваецца гімн «Хвала на вышынях Богу», паколькі гэтая цэлебрацыя носіць урачысты характар. Гэтая Імша традыцыйна цэлебруецца вельмі рана на світанні. Зазвычай Рараты распачынаюцца пры выключаным святле. Святыня асвятляецца толькі агеньчыкамі свечак, якія таксама прыносяць з сабою вернікі. У многіх парафіях дзеці з дапамогаю бацькоў і катэхетаў рыхтуюць ліхтарыкі, з якімі прыходзяць раніцай на Раратную Імшу. Калісьці гэтыя ліхтары асвятлялі людзям дарогу да касцёла на досвітку доўгай зімовай ночы. У перыяд Адвэнту варта зрабіць высілак і пастарацца прынамсі час ад часу браць удзел у Раратных Імшах, лепш за ўсё менавіта раніцай. Гэта дапаможа напоўніць перыяд Адвэнту духам чування і малітвы, каб праз заступніцтва Панны Марыі – Маці адвэнтавага чакання – годна падрыхтавацца да сустрэчы Збаўцы ў святкаванні Божага Нараджэння. ВІГІНІНЫ СТОЛ З даўніх часоў у Касцёле існуе звычай: дзень перад вялікай урачыстасцю вернікі захоўваюць строгі пост і ўсю ноч чакаюць гэтага свята, молячыся разам. Выключна рэлігійны характар мае і вігілійная вячэра ў сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. Варта перажыць гэты вечар найбольш духоўна, бо разам з Хрыстом у нас нараджаецца надзея, адраджаемся духоўна мы самі... У цэнтры памяшкання ўстанаўліваюцца (калі гэта магчыма) яселькі з Дзіцяткам Езусам. На стале рассцілаецца крыху сена – як напамін аб убостве бэтлеемскага грота, дзе Марыя паклала нованароджанага Хрыста на сена ў яслі. Стол засцілаецца белым абрусам. Можна ўпрыгожыць яго яловымі лапкамі са свечкамі. У цэнтры стала на талерку, пакрытую сурвэткай, кладзецца аплатка і разгорнутая кніга Евангелля. На стол падаюцца посныя стравы і безалкагольныя напоі. Калі загарыцца першая зорка на небе – сімвал Бэтлеемскай зоркі – сям’я збіраецца пры вігілійным стале. Па даўняй славянскай традыцыі адно месца за сталом застаецца вольнае – як памяць аб памерлых і аб падарожных, якія неспадзявана могуць пастукаць у дзверы.
Формы, способы и методы формирования духовно-нравственных традиционных ценностей в семье у школьников обсудили на семинаре, который прошел на базе СШ №2 г. Копыля для педагогов района. Организовали его отдел по вопросам семьи, защиты материнства и детства Слуцкой епархии и приход храма святителя Николая Чудотворца г. Солигорска. Модератором семинара выступил Антон Гапанович, теолог-религиовед, педагог, аспирант кафедры педагогики Белорусского государственного университета культуры и искусств, помощник настоятеля по работе с молодежью, образованию и катехизации прихода храма святителя Николая Чудотворца г. Солигорска. О духовно-просветительской деятельности священнослужителей и мирян Копыльского церковного округа рассказал иерей Андрей Евшель, благочинный Копыльского церковного округа, пресс-секретарь, руководитель информационного отдела Слуцкой епархии, судья Епархиального суда. Как отметил священник, сегодня церковь беспрепятственно вхожа в учреждения образования района, где преподаются основы православной культуры. Священнослужители Копыльского благочиния – частые гости классных часов, родительских собраний. В сентябре этого года Соглашение о сотрудничестве объединило Слуцкую епархию и Копыльский райисполком, разработана программа мер по выполнению договоренностей. Ребята всех школ посещают храмы Копыльщины, где проводятся своеобразные уроки. Большую роль играет духовно-нравственное воспитание в Воскресных школах. Настоятель отметил плодотворную работу с РО «Белорусский республиканский союз молодежи», вместе с которой участвуют в благотворительных акциях, заседаниях круглых столов, слетах и др. [caption id="attachment_122829" align="alignnone" width="840"] Иерей Антоний Ефименко вручил Благодарность педагогу из СШ №2 г. Копыля Оксане Максимене [/caption] Руководитель областного ресурсного центра по духовно-нравственному воспитанию, заместитель директора по воспитательной работе СШ №6 г. Слуцка Светлана Бартошик познакомила с деятельностью центра по духовно-нравственному воспитанию на основе традиций и ценностей белорусского народа. О реализации программы «Соль семьи» прихода храма святителя Николая Чудотворца г. Солигорска в учреждениях образования и культуры Солигорщины рассказал Антон Гапанович. Основой проекта являются встречи молодежной лекторской группы с детской и молодежной аудиторией по принципу «Равный обучает равного». И в процессе через диалог слушателям дается ориентир на создание традиционной белорусской духовно здоровой семьи, на ценность жизни и плодотворное созидание будущего нашей страны. На секционных занятиях, которые провела лектор, волонтер центра поддержки семьи и материнства «Матуля» г. Минска Татьяна Станкевич, изучалась методика реализации программы «Семейное воспитание». Педагогам Копыльщины руководитель отдела по вопросам семьи, защите материнства и детства Слуцкой епархии Антоний Ефименко вручил Благодарности за должное духовно-нравственное воспитание подрастающего поколения. В завершение встречи ее участники сошлись во мнении, что мероприятие очень нужное и интересное. Как отмечает педагог из Жилиховской СШ Жанна Уласович, которая уже не первый год проводит занятия по интересам «Основы православной культуры», было познавательно встретиться с коллегами, пообщаться, обменяться опытом. Педагог-психолог Социально-педагогического центра Копыльского района Виктория Кашуба также благодарила за организацию мероприятия. За то, что в очередной раз напомнили о ценностях, которые прививаются в семье, школе. Как человек верующий, она и своих детей воспитывает в таком же духе. Сергей КОЗЕЛ
Для Ніны Пятроўны Лабацэвіч з в. Падгорцы, як і для тых, хто нарадзіўся ў СССР, 70-80-я гады мінулага стагоддзя былі самымі адметнымі ў жыцці. Дарэчы, 28 жніўня яна адзначыла шаноўны юбілей – 85-годдзе. [caption id="attachment_122820" align="alignnone" width="600"] Ніна Лабацэвіч сёння[/caption] [caption id="attachment_122821" align="alignnone" width="600"] і ў 1954 годзе[/caption] Шчыра, напружана і годна працавала даяркай у саўгасе імя Ф.Э. Дзяржынскага больш за 40 гадоў. Неаднаразовая пераможца сацыялістычнага спаборніцтва і перадавік сельскай гаспадаркі, удзельнік рэспубліканскага сходу партыйнага, савецкага, прафсаюзнага і камсамольскага актыву. За поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве, павелічэнні вытворчасці малака ўдастоена ордэнаў «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, сярэбранага медаля Галоўнага камітэта ВДНГ СССР, знака «Ударнік дзясятай пяцігодкі», дзвюх Ганаровых грамат Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровых грамат Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР і абласнога выканаўчага камітэта, Савета народных дэпутатаў. У 1985 годзе стала Лаўрэатам прэміі савецкіх прафсаюзаў імя К.П. Арлоўскага. Яе імя назаўсёды ўнесена ў Кнігу працоўнай славы Капыльшчыны. Пачыналася ўсё ў вёсцы Слабада-Кучынка, калі ў мнагадзетнай сям’і (6 дзяцей) Пятра Кандыбовіча ў 1937 годзе нарадзілася дачушка Ніна. Гэта звычайная сялянская сям’я, дзе ў пашане былі добрасумленнасць і працавітасць. Дзяцінства нельга назваць бестурботным: бацька, паранены на фронце, памёр праз тры гады пасля вайны, старэйшы брат Іван служыў у арміі, на руках у маці Любові Мікітаўны засталіся пяцёра дзяцей. Жылі бедна, ежы не хапала, не было чаго апрануць і абуць. Але неяк выжывалі. Ніначка з 6-га класа бегала на ферму дапамагаць матулі даіць кароў. Гэтым эканомілі час, а затым усёй сям’ёй разам касілі і сушылі сена, садзілі бульбу і гародніну, палолі грады. Ніна скончыла Слабада-Кучынскую сямігодку, адзін год наведвала  Бальшавіцкую СШ, але трэба было плаціць за навучанне, а грошай не было, таму пайшла на торфараспрацоўкі, праполвала буракі і кок-сагыз у калгасе «Зара свабоды». З 1954 года пачынаецца працоўны стаж даяркі. [caption id="attachment_122823" align="alignnone" width="840"] Ніна Лабацэвіч (першая справа) падчас мерапрыемства ў раённым Доме культуры[/caption] Неўзабаве на  танцах у клубе пазнаёмілася з добрым хлопцам Георгіем Лабацэвічам з в. Падгорцы. Доўга не чакалі, згулялі вяселле. Маладыя пайшлі жыць да бацькоў мужа. Гэта таксама мнагадзетная сям’я, і прынялі яе як  сваю. Яна хутка знайшла агульную мову з новымі сваякамі, бо сама па жыцці – чалавек просты, сціплы і душэўна шчодры. Першы час пасля пераезду на новае месца Ніна працавала ў паляводчай брыгадзе саўгаса імя Ф.Э. Дзяржынскага.  Калі ў сям’і нарадзіўся першы сын Анатолій, перайшла на ферму, дзе даіла 25 рагуль, а затым і 50. Першая дойка ў 5.00, другая ў 19.00, а некаторы час даілі і ў абед. Неабходна было адвязаць і прывязаць жывёлу, пачысціць, падкласці саломы, выпусціць на двор. А яшчэ паміж дойкамі трэба было падаіць сваю кароўку, прыбраць у хаце, памыць і папрасаваць бялізну, зварыць есці, зрабіць урокі з сынамі і адправіць у школу. Заўсёды наведвала бацькоўскія сходы. Яна хутка заваявала павагу сярод калег, якія былі значна старэйшыя, а затым і сама стала добрым памочнікам для моладзі. Імпанаваў яе настойлівы характар, уменне спраўляцца з жывёлай, ды якасць працы была высокай. — На ферме прайшло маё жыццё. У нас быў зладжаны, праца-здольны калектыў з 11 жанчын і цудоўнага загадчыка Канстанціна Рыгоравіча Гурыновіча, — з павагай і ўдзячнасцю ўзгадвае Ніна Пятроўна. — Калегі заўсёды падтрымлівалі, падбадзёрвалі і давалі змястоўныя парады. З кароўкамі размаўляла, лашчыла іх, сачыла за самаадчуваннем. Калі трэба было, больш кармоў падкладу, калі нядужыцца – адразу ветэрынара клічу. Усё гэта разам з працавітасцю і добрасумленнасцю дало свой плён у атрыманні высокіх вынікаў: надоі складалі 5000 кілаграмаў, затым  6000-7000, павысілася і якасць малака. За працоўнымі дасягненнямі прыйшлі і заслужаныя ўзнагароды: ордэны, медалі, шматлікія граматы і падзякі. Пабывала на адпачынку ў Расіі, Балгарыі, Чэхаславакіі. За ўдзел у выставе ВДНГ Ніне Пятроўне ўручылі ключы ад аўтамабіля «Масквіч», неаднаразова выбіралі дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, узначаліла клуб даярак-пяцітысячніц Капыльскага раёна. Асабліва  памятае  першы падарунак — вазу, якую ўручыў на ўрачыстым сходзе дырэктар саўгаса Аляксандр Антонавіч Патапаў. Былі і перажыванні. Малодшага сына Ігара ў 1979 годзе прызвалі ў армію (служыў у Мінску). Бацькі радаваліся, што блізка і можна наведаць праз выхадныя. Здарылася так, што на адзін месяц прыпынілася перапіска з ім. На апошняй сустрэчы ён не прызнаўся, што яго адправяць за межы рэспублікі. Ужо збіраліся ехаць у Мінск, а тут  нечакана прыходзіць ліст з пячаткай «Ханой»: «Мама! Не хвалюйцеся і толькі не плачце, у мяне ўсё добра, служу ў В’етнаме». Радавы Лабацэвіч забяспечваў урадавую сувязь паміж савецкім пасольствам і Міністэрствам абароны СССР. Але галоўным дасягненнем у жыцці лічыць сям’ю — моцную і дружную.Разам з мужам Георгіем Міхайлавічам у згодзе і разуменні пражылі 48 гадоў, пабудавалі новы дом, сынам справілі провады ў армію і вяселлі. З пяшчотай расказвае Ніна Пятроўна пра іх і нявестак, якія называюць яе мамай. Сённяшняй радасцю з’яўляюцца для бабулі пяцёра ўнукаў і 10 праўнукаў. Мілыя сэрцу людзі жывуць побач у Капылі.  Кожны дзень тэлефануюць, спраўляюцца аб здароўі, наведваюць у будні і выхадныя дні, дапамагаюць апрацоўваць прысядзібны ўчастак і заўсёды збіраюцца на святы, каб павіншаваць самага любімага і дарагога чалавека. На пытанне: вярнулася б, калі можна было, у тыя гады, адказала: «Вярнулася б у той час не задумваючыся. У тую краіну, дзе людзі былі больш добрыя, усе жылі адкрыта, весела і ніхто нікому не зайздросціў. Сустрэцца б калектывам у ленінскім пакоі за кубкам гарбаты, парадавацца за сваіх дзяцей і ўнукаў». Землякі паважаюць юбіляра як клапатлівую маці, добрую працаўніцу і сардэчнага чалавека.  Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Расклад набажэнстваў 24 снежня (субота) – 20.00 Вігілія Божага Нараджэння 25 снежня (нядзеля) – 10.00 Божае Нараджэнне, святая Імша
Страница 1337 из 4895