Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 08 февраля 2016 14:32

Постоянно на связи

Неацэнную дапамогу мясцовай уладзе аказваюць старэйшыны населеных пунктаў, старшыні ветэранскіх арганізацый. Яны сумесна працуюць  над пытаннямі, якія ўзнікаюць. [caption id="attachment_45861" align="aligncenter" width="580"]Часлава Грыгаровіч і Соф’я Васілевіч Часлава Грыгаровіч і Соф’я Васілевіч[/caption] Напрыклад, Часлава Грыгаровіч, старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ «Племзавод Дусаеўшчына». Гэта разумны, пісьменны, добрасумленны работнік у мінулым, а сёння яна ўмела, карэктна аказвае дапамогу. Работнікі сельвыканкама ўдзячны ёй за неабыякавасць, за тое, што ў яе можна павучыцца. Яна шмат увагі ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню: з яе ўдзелам  выпушчаны брашуры пра спаленых жыхароў в. Дусаеўшчына і воінаў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў гэтых мясцін. Часлава Феліксаўна трымае пастаянную сувязь па тэлефоне з членамі сваёй ветэранскай арганізацыі, прымае ўдзел у сходах грамадзян па населеных пунктах, на якіх абавязкова прысутнічаюць і старэйшыны вёсак. Адна з іх — Соф’я Васілевіч — старэйшына вёскі Каменка. Гэта аддалены населены пункт  з мноствам праблем, але з цудоўнымі, адкрытымі, добрымі жыхарамі. Летась Соф’я Іосіфаўна сабрала добраахвотны ўзнос. Грошы разам з бюджэтнымі сродкамі былі накіраваны на частковую замену агароджы грамадзянскіх могілак у в. Каменка. Ды і ўвогуле, старэйшына пастаянна знаходзіцца на сувязі па ўсіх пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 08 февраля 2016 12:29

Перспективы фермера Сапешко

Свой адлік сялянска-фермерская гаспадарка «Сапешка Агра» пачала з 2011 года, калі ў аграгарадку Мажа на асабістым падвор’і сям’я Сапешка вырашыла заняцца развядзеннем авечак. Перавагу аддалі раманаўскай пародзе, таму што іх мяса нятлустае, карыснае, авечкі маюць выдатную пладавітасць (за адно ягненне прыво-дзяць да двух-чатырох ягнят), і воўна іх карыстаецца вялікім попытам. [caption id="attachment_45857" align="aligncenter" width="580"]Анатоль, Павел і Сяргей Сапешкі Анатоль, Павел і Сяргей Сапешкі[/caption] — Першапачаткова хацелася набыць чыстую раманаўскую пароду авечак, — расказвае кіраўнік гаспадаркі Сяргей Сапешка. — Таму закупляць давялося ў Расіі. Пачалі з малога: набылі 13 котных аўцаматак і барана-вытворніка. За два гады мы давялі пагалоўе да 40 аўцаматак, а таксама паралельна закупілі яшчэ 20 галоў. У сувязі з гэтым звярнуліся ў Капыльскі сельвыканкам, і нам выдзелілі паўтара гектара зямлі для выпасу. На дадзены момант у гаспадарцы ўжо маецца 100 аўцаматак, 60 бараноў, маладняк — 20 ярак і два кані. Спыняцца на гэтым фермер не мае намеру. У планах — завезці з Расіі яшчэ 100 авечак матачнага пагалоўя і да канца 2016 года выйсці на 1000 галоў агульнага статка, ёсць задумкі заняцца і конегадоўляй. Вядома ж, для гэтага патрэбны будынкі. Пытанне па іх вырашаецца: зараз афармляюцца дакументы на куплю былых канюшні і цялятніка, што належалі ААТ «Мажа-Агра». Павялічыцца і зямельны надзел (згодна з рашэннем райвыканкама павінна быць выдзелена 25 га для развіцця), у планах — купіць  адпаведную тэхніку для нарыхтоўкі кармоў. Пакуль жа яны набываюцца ў сельгаспрадпрыемствах ці ў фермераў. Адпаведна, спатрэбіцца і новая рабочая сіла, г.зн. з’явяцца новыя працоўныя месцы. Зараз жа ўсю гаспадарку абслугоўвае сам Сяргей Анатольевіч з дапамогай бацькі і брата. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 08 февраля 2016 13:28

Работать с Божьей Помощью

Жыхар г. Капыля Міладзін Лучыч  (на здымку) гадоў тры-чатыры таму купіў пустуючы домік і ўчастак у в. Нізкавічы для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Праз некаторы час быў набыты яшчэ адзін. А на дадзены момант яго «ўладанні» складаюць каля чатырох з паловай гектараў. Вуліца Роскаш за гэты час набыла зусім іншы выгляд: тут ужо няма закінутых, зарослых сядзіб, а ўсё акультурана. Перабудоўваецца і той пустуючы домік. Падсобная гаспадарка ў Міладзіна даволі багатая: на падвор’і размясціліся звыш сотні авечак з ягнятамі, каля паўсотні свіней з парасятамі, ёсць таксама козы і птушкі. DSCN0001 — Чаму Вы вырашылі завесці такую, скажам, даволі немалую гаспадарку? — пытаемся ў гаспадара сядзібы. — Па-першае, мы з жонкай Таццянай выхоўваем пяцярых дзяцей, — чуем у адказ. — Вядома ж, усіх трэба накарміць, ды і лішні рубель ад продажу прадукцыі не пашкодзіць. Нашай старэйшай дачцэ Даніэле ўжо 18 гадоў, Аляксандр і Вераніка вучацца ў СШ № 3 г. Капыля, дачцэ Кіры пяць гадоў, а самаму малодшаму Міхаілу споўнілася дзесяць месяцаў. Па-другое, усе мы любім прыроду, свежае паветра, таму ў летні час пераважна знаходзімся тут усёй сям’ёй. Вось і Таццяна тады можа заняцца любімай справай — пчалярствам. — Ці не цяжка ўсё гэта даглядаць? — Безумоўна, не зусім проста, але на дапамогу прыходзіць сусед, старэйшы сын таксама па меры магчымасці прыязджае са мной. Мы знайшлі ўзаемаразуменне з дырэктарам ААТ «Племзавод Дусаеўшчына» Сяргеем Кавалеўскім. Акрамя сваіх кармоў, набываем яшчэ ў мясцовай гаспадарцы, а таксама ў тых, што знаходзіцца побач, — РСУП «Бабоўня» і КСУП «С «Лясное». Родам Міладзін з Сербіі. Калі працаваў у Маскве (ён яшчэ і добры будаўнік, аформлены як індывідуальны прадпрымальнік у гэтай галіне), пазнаёміўся з капыльскай дзяўчынай. Ажаніліся і вырашылі пераехаць на радзіму Таццяны, ды так і засталіся тут, аб чым ніколькі не шкадуюць. А жыць у ладзе і згодзе сям’і Лучыч дапамагае вера ў Бога. Кожную нядзелю або ў святы яны наведваюць цялядавіцкую ці капыльскую царкву. Дарэчы, Міладзін адзін з тых, хто рамантаваў Свята-Троіцкі храм у Цялядавічах. Увогуле дапамагаць царкве — гэта ў яго правілах. І яшчэ ён падпарадкоўваецца прынцыпу, што калі будзеш працаваць з Божай дапамогай, то ўсё ў цябе будзе атрымлівацца. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 08 февраля 2016 09:25

Надежные помощники

Для таго, каб правільна і пісьменна весці дыялог з насельніцтвам, неабходна ісці да яго, праводзіць растлумачальную работу. І гэтая работа немагчыма без удзелу дэпутатаў рознага ўзроўню. Яны з’яўляюцца злучальным звяном, бо пражываюць сярод сваіх выбаршчыкаў. З іх удзелам здымаецца маса пытанняў на месцах. Дэпутаты Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў не толькі ставяць пытанні перад сельвыканкамам, але канкрэтнымі справамі дапамагаюць іх вырашаць. [caption id="attachment_45858" align="aligncenter" width="580"]Вольга Купрыенка (у цэнтры) з Наталляй Лукашэвіч і Ірынай Літвінка Вольга Купрыенка (у цэнтры) з Наталляй Лукашэвіч і Ірынай Літвінка[/caption] Напрыклад, па ініцыятыве дэпутата Мажскай Зарачанскай выбарчай акругі № 12 Таццяны Купрыянчык, яе мужа і суседзяў вясной і летам мінулага года абсталявана дзіцячая пляцоўка на пустуючым участку на вуліцы Зарэчча ў аграгарадку Мажа. Дарослыя разам з дзецьмі навялі парадак на закінутай тэрыторыі, спланавалі яе, адрамантавалі агароджу, высеклі зараснік і спілавалі аварыйна небяспечныя дрэвы. Замест гэтага ўсталявалі арэлі, турнік, міні-пляцоўкі для юных футбалістаў і валейбалістаў, кольца для баскетбола. Дзеці задаволены, яны адпачываюць тут заўсёды пад наглядам дарослых, нават зімой гульнёвая пляцоўка не пустуе. Дэпутаты Вусаўскай выбарчай акругі № 10 Наталля Лукашэвіч і Якубавіцкай № 13 Ірына Літвінка — адказныя работнікі УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». Яны вельмі заняты сваёй прафесійнай дзейнасцю, але і на грамадскай рабоце таксама паспяваюць зрабіць нямала. Адметным з’яўляецца тое, што яны прывіваюць любоў  да  працы  ў  навучэнцаў каледжа, таму з іх удзелам праходзяць многія мерапрыемствы: суботнікі па навядзенні парадку на вуліцах аграгарадка Мажа і іншых населеных пунктаў, добраўпарадкаванні сядзіб адзінокіх састарэлых, уборцы несанкцыянаваных звалак, высечцы зараснікаў і г.д. Акрамя таго, дэпутаты вывучаюць меркаванні сваіх выбаршчыкаў па праблемных пытаннях, дамагаюцца іх разгляду і вырашэння. Святлана Аніхоўская — дэпутат Вошкатаўскай выбарчай акругі № 5, куды ўваходзіць і вёска Вялешына, дзе яна пражывае. Жанчына добра ведае сваіх землякоў. Усе праблемы, якія можа вырашыць сама з жыхарамі,— вырашае, па астатніх звяртаецца па дапамогу ў сельвыканкам, неразгледжаных пытанняў няма. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
DSCN0039Капыльскі сельсавет утвораны ў 1961 годзе. Агульная тэрыторыя звыш 170 кв. км. Мяжуе з Бабаўнянскім, Слабада-Кучынскім, Грозаўскім, Доктаравіцкім, Цімкавіцкім, Пацейкаўскім сельсаветамі і горадам Капылём. На яго тэрыторыі знаходзяцца ААТ «Скабін», «Мажа-Агра», «Племзавод Дусаеўшчына», а таксама 1122 асабістыя падсобныя гаспадаркі.  У склад сельсавета ўваходзіць 21 населены пункт, дзе пражывае 2461 чалавек. Самыя буйныя — аграгарадкі  Скабін, Мажа і вёска Дусаеўшчына. Сістэма  адукацыі  прадстаўлена ДУА «Мажскі вучэбна-педагагічны комп-лекс дзіцячы сад - пачатковая школа»; ДУА «Дзяржынскі дзіцячы сад». На тэрыторыі сельсавета, у аграгарадку Мажа, размешчана УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» абласнога падпарадкавання. Медыцынскае абслугоўванне ажыц-цяўляюць УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца», Скабінскі і Дусаеўшчынскі фельчарска-акушэрскія пункты, здраўпункт УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». Культурнае — раённы Цэнтр традыцыйнай культуры ў аграгарадку Мажа, Дзяржынская сельская бібліятэка-клуб, Скабінскі клуб-бібліятэка і Мажская сельская бібліятэка.
Культура пачынаецца з сябе Капыльскі сельскі Савет дэпутатаў ажыццяўляе сваю дзейнасць у складзе 11 дэпутатаў сельскага Савета дэпутатаў 27 склікання, тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне выконвае аднаасобны орган у складзе 16 старэйшын. Капыльскі сельскі выканаўчы камітэт у складзе сямі членаў выканкама, трох яго работнікаў, аднаго работніка цэнтралізаванай бухгалтэрыі пры сельвыканкаме забяспечвае вырашэнне пытанняў мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян. Для вырашэння пытанняў прафілактыкі правапарушэнняў пры сельвыканкаме створана назіральная камісія з пяці  чалавек, савет грамадскага пункта аховы правапарадку ў складзе 11 чалавек, добраахвотная дружына (8 чалавек). Пытанні санітарнага стану населеных пунктаў сельвыканкаму дапамагае вырашаць санітарная камісія. Усе праблемы жыхароў выяўляюцца пры непасрэднай сувязі з насельніцтвам на сходах грамадзян, працоўных калектываў, падчас правядзення дзён інфармавання, дзён дэпутата, непасрэдна праз старэйшын вёсак. Намаганні Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў, выканаўчага камітэта, усяго актыву сельскага Савета накіраваны на актыўны ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў па развіцці тэрыторыі сельсавета, вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. На тэрыторыі Капыльскага сельсавета размешчана 1588 дамоў, з іх жылых — 874, пустуючых — 104, дач — 479, жылых дамоў, якія знаходзяцца на балансе сельгаспрадпрыемстваў, — 131. Неабходна адзначыць, што работа домаўладальнікаў па паляпшэнні стану дамоў праходзіць актыўна, асабліва гэта назіраецца ў цэнтральных сядзібах. На жаль, насельніцтва старэе, шмат дамоў застаюцца пустымі і нікому не патрэбнымі. За 2015 год пера-аформлены 87 дамоў, у 2014 — 66. Са 104 пустуючых дамоў на сёння, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100, падлягаюць пастаноўцы ў рэгістр  24 дамы, з якіх 6 ужо перайшлі сельвыканкаму. Безгаспадарныя дамы па рашэнні суда зносіліся за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў саміх жыхароў, усяго за 2015 год знесена 20 дамоў. Летась сельвыканкам больш актыўна працаваў з насельніцтвам па месцы жыхарства па пытаннях добраўпарадкавання: выдадзена 519 прадпісанняў, больш за палову з якіх выкананы, складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў. Сельвыканкамам вырашана пытанне па вывазе бытавых адходаў згодна з дагаворамі паміж домаўладальнікамі і КУП «Капыльская ЖКГ». У 2015 го-дзе камунальнікамі ўстаноўлена 38 кантэйнераў для збору смецця ў 10 населеных пунктах сельсавета. У жніўні 2015 года ў аграгарадку Мажа праходзілі раённыя «Дажынкі», таму праведзена шмат мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні гэтага населенага пункта. Штогод з вясны мы пачынаем праводзіць суботнікі, асабліва актыўна дапамагаюць навучэнцы УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». Усе работнікі арганізацый і ўстаноў працуюць на сваіх і замацаваных тэрыторыях. Год 2016 — Год культуры. А наша культура ў многім залежыць ад таго, у якім асяроддзі мы жывём. Таму работы ў сельвыканкама, актыву сельсавета, насельніцтва вельмі шмат. Вядома, што культура пачынаецца з сябе. Мы проста абавязаны знайсці паразуменне, каб зрабіць тэрыторыю нашага сельсавета больш прыгожай і прывабнай. Вольга КУПРЫЕНКА, старшыня Капыльскага сельвыканкама
Страница 4480 из 4842