Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Цифры наводят на раздумья

28.10.2024
ветераны Як паведаміла старшыня Капыльскага раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, на тэрыторыі нашага раёна пражываюць 14 інвалідаў і 12 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзевяць працаўнікоў тылу. Згодна з данымі, на 1 студзеня 2015 года ў Беларусі пражывалі амаль 17,8 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх 12 тыс. чалавек — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх 3,2 тыс. чалавек з’яўляюцца інвалідамі вайны. На 1 студзеня гэтага года ў рэспубліцы налічвалася 4,8 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама 300 чалавек, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог.  

Товары вывести из оборота

28.10.2024
1014347310 Нереализованные индивидуальными предпринимателями остатки товаров без документов с 1 января 2016 года можно будет использовать только для потребления, не связанного с предпринимательской деятельностью. Об этом сообщила заместитель начальника управления налогообложения индивидуальных предпринимателей Министерства по налогам и сборам Беларуси Наталья Подгорная. По ее словам, индивидуальным предпринимателям остатки нереализованных товаров, включенных в опись, следует вывести из предпринимательского оборота путем их изъятия до 1 января из торгового объекта, торгового объекта общественного питания, торгового места на рынке, места хранения, используемого в предпринимательской деятельности. Перемещение изымаемых остатков нереализованных товаров из торгового объекта до места, в котором такие товары будут использованы, должно производиться на основании оформленной накладной формы ТТН-1 (если товар перемещается автомобильным транспортом ИП) либо накладной формы ТН-2 (если товар перемещается без участия транспорта, например, на тележке, в сумке). Одним словом. ФИНАНСЫ. Как ожидается, в республиканский бюджет Беларуси на 2016 год будет заложен среднегодовой курс доллара на уровне Br18,6 тыс., сообщил журналистам первый заместитель председателя правления Национального банка Беларуси Тарас Надольный. Также Тарас Надольный прокомментировал включение Международным валютным фондом китайского юаня в корзину резервных валют. «В нашем портфеле есть бумаги, номинированные в китайских юанях. Включение юаня в резервы по международным стандартам даст нам возможность зачислить эту сумму в золотовалютные резервы». БелТа

"Коллектив работает плодотворно"

28.10.2024
григорович Часлава ГРЫГАРОВІЧ, ветэран педагагічнай працы, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «П-з Дусаеўшчына»: — З газетай «Слава працы» я сябрую з 1957 года, калі вярнулася на Капыльшчыну. І яшчэ не было ніводнага года, каб я яе не выпісвала. Хачу адзначыць, што з кожным годам раёнка становіцца ўсё больш цікавай і змястоўнай. Відаць, што калектыў плённа працуе. Яна настолькі насычана інфармацыяй, што іншыя выданні можна і не выпісваць. У ёй знойдзеш навіны палітыкі, эканомікі, сельскай гаспадаркі, культуры, медыцыны, даведаешся, як прадухіліць хваробу ці даглядаць сад і агарод і многае іншае. Словам, ахоплены ўсе бакі нашага жыцця, вельмі цікава чытаць пра людзей, асабліва пра тых, каго добра ведаеш. Жадаю газеце далейшага росквіту!

Ветерану Великой Отечественной войны Николаю Георгиевичу Киселеву исполнилось 90 лет

28.10.2024
Амаль паўстагоддзя таму, у 1958 годзе, Мікалай Георгіевіч Кісялёў прыехаў у Капыль. І застаўся на ўсё жыццё… Киселев-3 Нарадзіўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны 5 снежня 1925 года каля Чабаксар, што ў Чувашыі. У Горкаўскай вобласці прайшла яго маладосць. Калі пачалася вайна, Мікалаю было толькі 16. У 1942 годзе  пасля заканчэння курсаў сувязістаў быў накіраваны ў Балагое пад Ленінградам. А з лютага 1943 года ён у вайсковым страі: ваяваў у складзе І і ІІІ Беларускіх франтоў, вызваляў Баранавічы, за што быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, іншыя беларускія гарады. Ёсць у яго скарбонцы ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», шматлікія юбілейныя ўзнагароды. Вайну закончыў у Празе. Затым прадоўжыў свой вайсковы шлях у Мінску, дзе пасля вучобы на паскораным курсе ваеннага вучылішча атрымаў званне лейтэнанта. Да 1958 года служыў у Маскоўскай ваеннай акрузе, а калі выйшаў у запас — пераехаў у Капыль. Вайсковая загартоўка і імкненне быць у гушчы падзей заўсёды былі ўласцівы Мікалаю Георгіевічу. Таму дзе б ён ні працаваў — нязменна карыстаўся аўтарытэтам. А былі ў яго паслуговым спісе праца ў раённым вузле сувязі, МПМК-194, сельгастэхніцы, адкуль і пайшоў на заслужаны адпачынак. З жонкай Соф’яй Фёдараўнай пражылі душа ў душу 41 год. У сям’і нарадзіліся двое сыноў, якіх Кісялёвы выгадавалі годнымі людзьмі, дапамаглі ім атрымаць вышэйшую адукацыю. Мікалай Георгіевіч заўсёды актыўна ўдзельнічае ў рабоце раённага Савета ветэранаў, вялікае значэнне надаючы патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, часта сустракаючыся са школьнікамі. Шаноўны ветэран прымае віншаванні са сваім 90-гадовым юбілеем. Далучаемся да ўсіх самых шчырых пажаданняў і мы. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА   Паважаны Мікалай Георгіевіч Кісялёў! Шчыра і сардэчна віншуем Вас, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, з 90-годдзем з дня нараджэння! Прыміце словы глыбокай удзячнасці і падзякі за Ваш уклад у Вялікую Перамогу! Жадаем Вам добрага здароўя, бадзёрасці, цярпення, любові і павагі родных людзей, шчасця і дабрабыту Вам і Вашым блізкім. Нізкі Вам паклон і доўгіх гадоў жыцця. Раённы Савет ветэранаў

Новые руководители в сельхозпредприятиях

28.10.2024
6fb086d36b5e040d5afcfd26524 Директором филиала «В. Раевка» ОАО «Криница» назначен Иван Викторович Домашевич. ОАО «Преснаки» возглавил Виталий Викторович Платун.