Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

ГЛХУ "Копыльский лесхоз" вместе со своим профсоюзным комитетом проводит конкурс детских рисунков

28.10.2024
0263093448 Гэтымі  днямі  ДЛГУ «Капыльскі  лясгас»  разам са сваім прафсаюзным камітэтам праводзіць конкурс дзіцячых малюнкаў «Лясы будучыні — вачыма дзяцей». Конкурс праводзіцца сярод дзяцей і ўнукаў членаў прафсаюза работнікаў лесагаспадарчай установы, а таксама сярод устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі і дзіцячых школ мастацтваў Капыльскага, Клецкага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Дзяржынскага і Слуцкага раёнаў. Арганізатары ставяць на мэце выхаваць беражлівыя адносіны да прыроды. Сяргей КОЗЕЛ

В спортивно-зрелищном комплексе «Ледовый дворец» состоялся Республиканский турнир по гандболу «Гандбольная осень-2015»

28.10.2024
Handball_the_ball ...среди девочек 2004-2005 г.р. и моложе. В турнире принимали участие шесть команд:  ДЮСШ по гандболу им. Л.Н. Гуско из г. Жодино, команда ФСЦД и М Советского района г. Минска, команда ГУ «Слуцкая СДЮШОР» и команды из городов Белыничи, Копыля, Гродно, Солигорска. Команду учреждения «ДЮСШ Копыльской РПО БПС работников АПК» представляли Анастасия Полещук, Виктория Сенюк, Мария Сапешко, Дарья Гурбан, Яна Асфандиярова, Алена Ярмошевич, Наталья Куликовская, Юлия Карпович, Анастасия Комар, Софья Шувалова. С лучшей стороны показали себя команды гг. Солигорска, Копыля, Белыничи, Гродно и Жодино. В итоге первое место у команды г. Гродно, второе досталось солигорской команде, третье  – у команды ДЮСШ по гандболу им. Л.Н. Гуско из г. Жодино. Наши землячки оказались на пятом месте из семи возможных. Сергей ЛАЗОВСКИЙ

На Копыльском ФОКе проходило первенство района по гандболу среди юношей 2000 г.р. и старше

28.10.2024
handball В состязании принимали участие команда ГУО «СШ № 3 г. Копыля» под руководством Сергея Бельмача, команда ГУО «СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного» под руководством Валерия Астрейко, команда ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко» под руководством Владимира Хартановича и команда ГУО «Лесновская СШ» под руководством Виталия Позняка. В таблице розыгрыша места распределились следующим образом: первое место у ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля им. Н.В. Ромашко», второе досталось ГУО «СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного», третье  – ГУО «СШ № 3 г. Копыля». Примечательно, что наш город посетила команда ГУ «Слуцкая СДЮШОР», которая сыграла вне конкурса с командой учреждения «ДЮСШ Копыльской РПО БПС работников АПК». Спустя неделю эстафету продолжили девушки-гандболистки 2000 г.р. и старше. Команды девушек представляли две школы г. Копыля – ГУО «СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного», ГУО «СШ № 3 г. Копыля», а также две сельские – ГУО «Быстрицкая СШ», ГУО «Лесновская СШ». В упорной борьбе первое  место заняли девушки из ГУО «Быстрицкая СШ»,  второе  место  у ГУО «СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного», третье – у ГУО «СШ № 3 г. Копыля». Сергей ЛАЗОВСКИЙ

В Копыльском районе проходит благотворительная акция "Чудеса на Рождество"

28.10.2024
holiday-box-gift-happy-new1 Маладзёжны дабрачынны праект, які праходзіць у рамках руху «Добрае сэрца» з мэтай адраджэння традыцый дабрачыннасці і міласэрнасці і далучэння падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці, носіць назву «Цуды на Каляды». На працягу снежня члены грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» праводзяць збор падарункаў: спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг з тым, каб напярэдадні святаў (з 24 па 30 снежня) перадаць іх у сацыяльна-педагагічны цэнтр, школу-інтэрнат, уручыць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з мнагадзетных, малазабяспечаных і праблемных сем’яў. Сяргей КОЗЕЛ

В Государственном музее истории белорусской литературы прошел вечер, посвященный 110-летию Янки Скрыгана

28.10.2024
«Час робiць усё, што яму прыспявае» Гэтыя словы з дзённікавых запісаў нашага земляка, вядомага беларускага пісьменніка Яна Скрыгана леглі ў назву літаратурнай вечарыны, што ладзілася ў Мінску Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры да 110-годдзя пісьменніка. [caption id="attachment_44323" align="aligncenter" width="580"]Гучыць песня Адама Русака «Толькі з табою» Гучыць песня Адама Русака «Толькі з табою»[/caption] Ян Скрыган — чалавек з незвычайным лёсам. Яму пашчасціла супрацоўнічаць і сябраваць з яскравымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры. Сярод іх — Цішка Гартны, Пятрусь Броўка, Платон Галавач, Уладзімір Хадыка, Рыгор Мурашка, скульптар Заір Азгур і многія іншыя. Рэпрэсіўная машына бязлітасна знішчыла цвет беларускай літаратуры, але праз гады Ян Скрыган стварыў шэраг літаратурных партрэтаў, каб пакінуць для гісторыі беларускай спадчыны светлы воблік таленавітых людзей, якіх яму пашчасціла ведаць. Жорны таталітарнай сістэмы не абмінулі і Яна Скрыгана. Лепшыя 19 гадоў (з 1936-га па 1955-ты) былі выкраслены з літаратурнага жыцця пісьменніка, адарваўшы ад любімай працы, ад сям’і, ад нармальнага існавання, падзяліўшы жыццё на да і пасля. [caption id="attachment_44322" align="aligncenter" width="580"]Выступае пісьменнік Анатоль Бутэвіч Выступае пісьменнік Анатоль Бутэвіч[/caption] Калі Ян Скрыган змог вярнуцца на Радзіму, яму ішоў пяцідзясяты год. Лепшыя гады былі згублены. Але лёс наканаваў яму яшчэ пражыць амаль 37 гадоў, аднавіць актыўную творчую дзейнасць: рэдактар і намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя»; як добры знаўца мовы быў запрошаны галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» Петрусём Броўкам на пасаду загадчыка літаратурна-кантрольнай рэдакцыі БелСЭ, пасля працаваў адказным сакратаром камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Гэтыя і іншыя факты з жыцця пісьменніка прыводзіла яго дачка Галіна Скрыган. Яна — першы збіральнік і захавальнік бацькоўскай спадчыны. Галіна Іванаўна адзначыла, што апошнія 10 гадоў з дня святкавання векавога юбілею Яна Скрыгана прамільгнулі даволі хутка. Але ж яны былі плённымі для ўшанавання памяці пісьменніка. — На радзіме таты — у Каменскай СШ, што непадалёку ад яго родных Труханавіч, адкрылі музейную экспазіцыю. Ствараецца сайт, прысвечаны жыццю і  творчасці  Яна  Скрыгана.  Старэйшы ўнук Юрась займаецца рэстаўрацыяй хаты ў Труханавічах, дзе нарадзіўся бацька. У выдавецтве «Кнігазбор» з 2005 года выйшла 5 пасмяротных выданняў, іх мы сёння прэзентуем: гэта ўспаміны, дзённікі, літаратурныя партрэты, якія Скрыган пісаў усё жыццё, — расказала Галіна Скрыган. Важным перыядам на жыццёвым шляху пісьменніка стала Эстонія, якая дала яму прытулак у самы цяжкі перыяд жыцця: пасля першай ссылкі Скрыган працаваў галоўным бухгалтарам на сланцахімічным камбінаце ў горадзе Ківіылі. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Эстоніі Анатоль Сцепусь, які быў запрошаны на вечарыну, паведаміў, што 5 снежня ў Ківіылі таксама пройдзе святочнае мерапрыемства ў гонар беларускага пісьменніка. [caption id="attachment_44321" align="aligncenter" width="580"]Дэлегацыя Капыльскага раёна з дачкой Яна Скрыгана Галінай (трэцяя злева) Дэлегацыя Капыльскага раёна з дачкой Яна Скрыгана Галінай (трэцяя злева)[/caption] — У гэтым горадзе ўстаноўлены помнік і мемарыяльная дошка Яну Скрыгану, — дадала старшыня Таварыства беларускай культуры Беларуска-эстонскага згуртавання Зінаіда Клыга. — Беларускі пісьменнік пакінуў пра сябе добрую памяць сярод людзей. Памяць пра славутага земляка захоўваецца і на Капыльшчыне. Таму дэлегацыя нашага раёна таксама прыняла ўдзел у святкаванні юбілею. Дырэктар Каменскай СШ Галіна Васілевіч расказала пра экспазіцыю школьнага музея, пра даследчыя работы юных навукоўцаў аб жыцці і творчасці пісьменніка. Дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна Серая ў сваім выступленні закранула тое, як установы культуры ўшаноўваюць знакамітую асобу, як наладжваюцца сувязі з яго роднымі і блізкімі людзьмі. Адным з самых сур’ёзных напрамкаў у дзейнасці Яна Скрыгана стала праца над стварэннем Беларускай савецкай энцыклапедыі, за што яму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Супрацоўнік БелСЭ, пісьменнік Анатоль Валахановіч успамінаў пра сумесную працу над выданнем: — Скрыган пачаў з беларускай мовы, — узгадаў навуковец. — Трэба было адсеяць «небеларускія» словы і перакласці іх на беларускую мову. Калі перакладу няма — прыдумаць. Але ніхто не прыдумляў. Скрыган паходзіць з Цэнтральнай Беларусі, таму ў аснову энцыклапедыі ўзялі гаворку гэтай мясцовасці. Любімымі словамі Скрыгана былі смаката, любата, смехата, мілата, пекната, ездзіны (значыць, ездзіць туды-сюды) і інш. А яшчэ Ян Скрыган вельмі любіў беларускую песню, валодаў выключным слыхам, хоць і не меў музычнай адукацыі. Менавіта таму на вечарыне пэўнае месца было адведзена музычным нумарам. Асабліва адметным стала выкананне песні на словы Адама Русака «Толькі з табою» артыстам Белдзяржфілармоніі Сяргеем Доўгушавым разам з дачкой пісьменніка Галінай Скрыган. Нельга не адзначыць і тое, што ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, дзе адбывалася вечарына, сабралася поўная зала людзей. Выдатныя беларускія пісьменнікі Васіль Зуёнак, Кастусь Цвірка, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп дзяліліся сваімі ўспамінамі. Прысутнічалі дочкі класікаў, суседзі Скрыганаў — Наталля Семашкевіч (Брыль), Валерыя Навуменка, Таццяна Грахоўская і інш. А вось унукі Скрыгана Юрый і Ясь даслалі свае відэапрывітанні з нагоды юбілею з Каліфорніі і Германіі. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара   Новости по теме: 16 ноября исполнилось 110 лет со дня рождения нашего знаменитого земляка Янки Скрыгана