Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

В Государственном музее истории белорусской литературы прошел вечер, посвященный 110-летию Янки Скрыгана

07.12.2015
«Час робiць усё, што яму прыспявае» Гэтыя словы з дзённікавых запісаў нашага земляка, вядомага беларускага пісьменніка Яна Скрыгана леглі ў назву літаратурнай вечарыны, што ладзілася ў Мінску Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры да 110-годдзя пісьменніка. [caption id="attachment_44323" align="aligncenter" width="580"]Гучыць песня Адама Русака «Толькі з табою» Гучыць песня Адама Русака «Толькі з табою»[/caption] Ян Скрыган — чалавек з незвычайным лёсам. Яму пашчасціла супрацоўнічаць і сябраваць з яскравымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры. Сярод іх — Цішка Гартны, Пятрусь Броўка, Платон Галавач, Уладзімір Хадыка, Рыгор Мурашка, скульптар Заір Азгур і многія іншыя. Рэпрэсіўная машына бязлітасна знішчыла цвет беларускай літаратуры, але праз гады Ян Скрыган стварыў шэраг літаратурных партрэтаў, каб пакінуць для гісторыі беларускай спадчыны светлы воблік таленавітых людзей, якіх яму пашчасціла ведаць. Жорны таталітарнай сістэмы не абмінулі і Яна Скрыгана. Лепшыя 19 гадоў (з 1936-га па 1955-ты) былі выкраслены з літаратурнага жыцця пісьменніка, адарваўшы ад любімай працы, ад сям’і, ад нармальнага існавання, падзяліўшы жыццё на да і пасля. [caption id="attachment_44322" align="aligncenter" width="580"]Выступае пісьменнік Анатоль Бутэвіч Выступае пісьменнік Анатоль Бутэвіч[/caption] Калі Ян Скрыган змог вярнуцца на Радзіму, яму ішоў пяцідзясяты год. Лепшыя гады былі згублены. Але лёс наканаваў яму яшчэ пражыць амаль 37 гадоў, аднавіць актыўную творчую дзейнасць: рэдактар і намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя»; як добры знаўца мовы быў запрошаны галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» Петрусём Броўкам на пасаду загадчыка літаратурна-кантрольнай рэдакцыі БелСЭ, пасля працаваў адказным сакратаром камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Гэтыя і іншыя факты з жыцця пісьменніка прыводзіла яго дачка Галіна Скрыган. Яна — першы збіральнік і захавальнік бацькоўскай спадчыны. Галіна Іванаўна адзначыла, што апошнія 10 гадоў з дня святкавання векавога юбілею Яна Скрыгана прамільгнулі даволі хутка. Але ж яны былі плённымі для ўшанавання памяці пісьменніка. — На радзіме таты — у Каменскай СШ, што непадалёку ад яго родных Труханавіч, адкрылі музейную экспазіцыю. Ствараецца сайт, прысвечаны жыццю і  творчасці  Яна  Скрыгана.  Старэйшы ўнук Юрась займаецца рэстаўрацыяй хаты ў Труханавічах, дзе нарадзіўся бацька. У выдавецтве «Кнігазбор» з 2005 года выйшла 5 пасмяротных выданняў, іх мы сёння прэзентуем: гэта ўспаміны, дзённікі, літаратурныя партрэты, якія Скрыган пісаў усё жыццё, — расказала Галіна Скрыган. Важным перыядам на жыццёвым шляху пісьменніка стала Эстонія, якая дала яму прытулак у самы цяжкі перыяд жыцця: пасля першай ссылкі Скрыган працаваў галоўным бухгалтарам на сланцахімічным камбінаце ў горадзе Ківіылі. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Эстоніі Анатоль Сцепусь, які быў запрошаны на вечарыну, паведаміў, што 5 снежня ў Ківіылі таксама пройдзе святочнае мерапрыемства ў гонар беларускага пісьменніка. [caption id="attachment_44321" align="aligncenter" width="580"]Дэлегацыя Капыльскага раёна з дачкой Яна Скрыгана Галінай (трэцяя злева) Дэлегацыя Капыльскага раёна з дачкой Яна Скрыгана Галінай (трэцяя злева)[/caption] — У гэтым горадзе ўстаноўлены помнік і мемарыяльная дошка Яну Скрыгану, — дадала старшыня Таварыства беларускай культуры Беларуска-эстонскага згуртавання Зінаіда Клыга. — Беларускі пісьменнік пакінуў пра сябе добрую памяць сярод людзей. Памяць пра славутага земляка захоўваецца і на Капыльшчыне. Таму дэлегацыя нашага раёна таксама прыняла ўдзел у святкаванні юбілею. Дырэктар Каменскай СШ Галіна Васілевіч расказала пра экспазіцыю школьнага музея, пра даследчыя работы юных навукоўцаў аб жыцці і творчасці пісьменніка. Дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна Серая ў сваім выступленні закранула тое, як установы культуры ўшаноўваюць знакамітую асобу, як наладжваюцца сувязі з яго роднымі і блізкімі людзьмі. Адным з самых сур’ёзных напрамкаў у дзейнасці Яна Скрыгана стала праца над стварэннем Беларускай савецкай энцыклапедыі, за што яму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Супрацоўнік БелСЭ, пісьменнік Анатоль Валахановіч успамінаў пра сумесную працу над выданнем: — Скрыган пачаў з беларускай мовы, — узгадаў навуковец. — Трэба было адсеяць «небеларускія» словы і перакласці іх на беларускую мову. Калі перакладу няма — прыдумаць. Але ніхто не прыдумляў. Скрыган паходзіць з Цэнтральнай Беларусі, таму ў аснову энцыклапедыі ўзялі гаворку гэтай мясцовасці. Любімымі словамі Скрыгана былі смаката, любата, смехата, мілата, пекната, ездзіны (значыць, ездзіць туды-сюды) і інш. А яшчэ Ян Скрыган вельмі любіў беларускую песню, валодаў выключным слыхам, хоць і не меў музычнай адукацыі. Менавіта таму на вечарыне пэўнае месца было адведзена музычным нумарам. Асабліва адметным стала выкананне песні на словы Адама Русака «Толькі з табою» артыстам Белдзяржфілармоніі Сяргеем Доўгушавым разам з дачкой пісьменніка Галінай Скрыган. Нельга не адзначыць і тое, што ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, дзе адбывалася вечарына, сабралася поўная зала людзей. Выдатныя беларускія пісьменнікі Васіль Зуёнак, Кастусь Цвірка, Анатоль Бутэвіч, Віктар Шніп дзяліліся сваімі ўспамінамі. Прысутнічалі дочкі класікаў, суседзі Скрыганаў — Наталля Семашкевіч (Брыль), Валерыя Навуменка, Таццяна Грахоўская і інш. А вось унукі Скрыгана Юрый і Ясь даслалі свае відэапрывітанні з нагоды юбілею з Каліфорніі і Германіі. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара   Новости по теме: 16 ноября исполнилось 110 лет со дня рождения нашего знаменитого земляка Янки Скрыгана

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей