Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Копыльский кооппром постоянно работает над расширением ассортимента

23.02.2019
Гэтым разам працаўнікі прадпрыемства прапануюць пакупнікам салату «Капуста марская марынаваная». 3852 На гэтым здымку дэгустацыйная камісія ў складзе тэхналагічнай службы Капыльскага кааппрама на чале з дырэктарам прадпрыемства Тамарай Абрамовіч праводзіць першую дэгустацыю вопытнай партыі. Дарэчы, калектыў кааппрама сярод прамысловых прадпрыемстваў Капыльшчыны прызнаны пераможцам за значныя вынікі. Кааппрам забяспечыў тэмп росту рознічнага тавараабароту 108,2%. Чыстага прыбытку атрымана 160 млн рублёў, узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі склаў 6,8%. У параўнанні з мінулым годам па тэмпах росту вытворчасці працы і заработнай платы таксама забяспечаны рост паказчыкаў. Да таго ж прадукцыя прадпрыемства не аднойчы атрымлівала ўзнагароды па выніках розных аглядаў. У гэтым заслуга ўсяго калектыву. 

Направлений деятельности Семежевского центра культуры и досуга немало

23.02.2019
Гэта і работа па адраджэнні народных свят і абрадаў «Цары», «Багач» «Дажынкі», «Зажынкі», абрадаў вясельнага цыкла, правядзенне свят вёсак. 9478 Акрамя таго дырэктар установы Таццяна Шаура і мастацкі кіраўнік Юлія Стрэлкіна працуюць з дзецьмі: арганізоўваюць з імі гурткі сольных спеваў, мастацкага чытання, праводзяць гульнявыя праграмы, канцэрты і віктарыны, для падлеткаў працуе клуб «Пунсовыя ветразі». На застаюцца без увагі і шматдзетныя сем’і. Асобнае месца займаюць канцэртная і выставачная дзейнасць па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, а таксама выставы-дэгустацыі клуба народнай кухні «Семяжовачка».

Врач общей практики Копыльской ЦРБ Виталий Лукша: "Практика - общая, ответственность - личная"

23.02.2019
Урач агульнай практыкі Капыльскай ЦРБ Віталь Лукша разумее, што ў сучасным свеце неабходна якасная адукацыя. Таму ўвесь час, які працуе на Капыльшчыне пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, ён вучыцца і вучыцца. 3420 Каб быць на прафесійнай вышыні, Віталь Лукша наведваў самыя сучасныя курсы, сярод якіх «Дэмаграфічныя і сацыяльна значныя захворванні органаў стрававання», «Хуткая медыцынская дапамога», «Ультрагукавая доплераўская дыягностыка захворванняў сасудаў галаўнога мозгу інтра- і экстракраніяльнага ўзроўню» і іншыя. Ён адным з першых прайшоў перападрыхтоўку як урач-эндаскапіст і  ўрач агульнай практыкі. Настойлівы ў дасягненні пастаўленых мэт, дысцыплінаваны, ініцыятыўны, з калегамі па працы ветлівы і тактоўны — так характарызуюць Лукшу самі медработнікі. За тыя вынікі, якіх дасягнуў, Віталь Станіслававіч удзячны перш за ўсё сваім настаўнікам: педагогу Лясноўскай СШ Н.К. Караленка, загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ А.П. Мінчэні і былому ўрачу-неўролагу Г.П. Раку.

У учителя Копыльской детской школы искусств Льва Конопляника смысл жизни - музыка

23.02.2019
Леў Канаплянік, кіраўнік узорнага дзіцячага эстраднага аркестра, які на працягу многіх гадоў становіцца пераможцам і лаўрэатам шматлікіх конкурсаў, сёлета атрымаў высокую ацэнку сваёй працы — ён прызнаны «Чалавекам года Міншчыны-2018». IMG_0179 У яго творчым калектыве займаюцца 16 чалавек, якіх ён вучыць не толькі ігры на любімых інструментах, але і быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Няма сумненняў, што выхаванцы Льва Міхайлавіча за гады працы ў аркестры здабываюць такія якасці характару, як настойлівасць, працавітасць, уменне даводзіць справу да канца, акрамя таго яны творчыя і тонкія асобы, здольныя ва ўсім бачыць прыгажосць. Заняткі праходзяць і індывідуальна з кожным музыкантам, і з групамі выканаўцаў. Кожны твор адточваецца да дасканаласці. І ў гэтым Льву Міхайлавічу дапамагаюць яго калегі. А гледачы, якія з захапленнем слухаюць узорны эстрадны аркестр Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, не заўсёды ўяўляюць, якая напружаная праца стаіць за віртуозным выкананнем.

Животновод по обслуживанию молодняка ОАО "Прогресс 2010" Наталья Носевич: "С телятами - как с детьми"

23.02.2019
Менавіта такі падыход у жывёлавода па абслугоўванні маладняку ААТ «Прагрэс 2010» Наталлі Насевіч да яе «выхаванцаў». 3441 копия У сельгаспрадпрыемстве жанчына працуе поруч з мужам Сяргеем. На ўвесь цялятнік, дзе ўтрымліваецца больш за сотню галоў, — усяго дзве пары руплівых рук. Наталля Міхайлаўна прыйшла сюды два гады таму, да гэтага працавала раздатчыкам абедаў. Спачатку і плакала, і перажывала, і пакідаць думала новы занятак — такім цяжкім ён здаваўся. Пасадзейнічаў у адаптацыі муж. Ён прыходзіў на выручку пасля выканання сваіх прафесійных абавязкаў, а праз некаторы час па рашэнні дырэктара яго таксама перавялі працаваць у цялятнік. Зараз уся цяжкая работа, дзе патрабуецца мужчынская сіла, на ім. Наталля ж больш займаецца цяляткамі: гаворыць, яны, як бездапаможныя дзеці, — маюць патрэбу і ў доглядзе, і ў цеплыні, і ў ласцы. — Каб вады не было ці ежы ў жывёлы — не здараецца ў нас такога. На сябе можам рукой махнуць, калі часу не хапае, але не на іх, — з пяшчотай у голасе гаворыць жанчына. А адсюль — выдатныя паказчыкі, прывагі, добрае стаўленне ды давер з боку кіраўніцтва і нават прызнанне лепшай па прафесіі з занясеннем на раённую Дошку гонару.