Каб стаць курсантам Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, неабходна да 1 красавіка 2018 года звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта, дзе трэба прайсці гутарку з начальнікам дадзенага аддзела. Да 15 красавіка — падаць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства заяву і даведку-рэкамендацыю для афармлення асабістай справы. Таксама неабходна прайсці медыцынскі агляд і псіхафізічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку, прадаставіць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства дакументы, устаноўленыя Парадкам прыёму ў Акадэмію МУС. У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па наступных прадметах: руская (беларуская) мова, замежная мова, грамадазнаўства. З 9 па 15 ліпеня 2018 года асабіста з пашпартам прыбыць у Акадэмію МУС для падачы арыгіналаў дакумента аб адукацыі, сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе.
Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе на дзённую форму навучання, да 20 ліпеня залічваюцца ў Акадэмію МУС і прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзеле Следчага камітэта штодзённа, а 22 лютага — падчас Дня адчыненых дзвярэй.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
— Арцём, перш чым трапіць у Акадэмію, відаць, давялося прайсці нямала розных камісій?
— Так, іх сапраўды было нямала. Даводзілася здаваць розныя тэсты, гутарыць з псіхолагамі, псіхіятрамі. А калі прывёз дакументы і накіраванне нашага райаддзела міліцыі ў Акадэмію, то і тут таксама праходзіў камісію. Бал атэстата аб сярэдняй адукацыі, а закончыў я гімназію № 1 г. Капыля, у мяне быў нядрэнны, плюс неблагія веды паказаў пры праходжанні тэсціравання, ды і стан уласнага здароўя не падвёў — усё гэта, у рэшце рэшт, дазволіла мне стаць курсантам такой прэстыжнай навучальнай установы, як Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь.
— Якія ж прадметы даводзілася вывучаць?
— Мы вывучалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, агульную тэорыю права, сусветную гісторыю, гісторыю Беларусі, замежных краін, беларускую мову, іншыя прадметы, але хацелася як мага хутчэй спасцігаць профільныя прадметы. Сярод іх — крымінальны працэс, крымінальнае права, крыміналістыка, аператыўна-пошукавая дзейнасць і іншыя. Хачу зазначыць, што ў Акадэміі створаны ўсе ўмовы для вучобы, заняткаў спортам, мы асвойвалі навыкі барацьбы і самаабароны. Тут цудоўная бібліятэка, спартыўная і трэнажорная залы, ёсць магчымасць наведваць тэатры, спартыўныя мерапрыемствы.
— А як сустрэлі ў Капыльскім райаддзеле?
— Вельмі цёпла. Адзначу, што калектыў аддзела вельмі дружны і згуртаваны. Адразу ж адчуў моцную падтрымку і разуменне. Напрыклад, ад начальніка АДАІ Міхаіла Мельнічэнкі. Ён заўсёды рады прыйсці на дапамогу. Дзе падкажа, а дзе і практычна дапаможа. Тое ж самае магу сказаць і пра астатніх сваіх калег і не толькі з аддзялення.
Толькі добрыя водгукі пра маладога спецыяліста ў намесніка начальніка Капыльскага РАУС Уладзіміра Рудакоўскага:
— Такія супрацоўнікі — наша будучыня, — гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. — Ужо цяпер бачна, што гэта перспектыўны спецыяліст. Працуе з бляскам у вачах. Ёсць у яго своеасаблівая харызма ў дзейнасці, што гаворыць аб вялікім жаданні працаваць і прыносіць карысць грамадству. Карыстаючыся момантам, хачу праз газету звярнуцца да сённяшніх выпускнікоў сярэдніх школ раёна. Прыходзьце да нас па накіраванне на вучобу ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Нам патрэбны маладыя, энергічныя і таленавітыя супрацоўнікі.
Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ В состав отряда входят 13 ребят из городских школ и гимназии, принимающих активное участие в различных акциях и мероприятиях, таких как «Безопасный Новый год!», «Безопасность ― в каждый дом!», «Не оставляйте детей одних!», «Каникулы без дыма и огня!». Также ребята посещают пожилых людей и ветеранов Великой Отечественной войны, раздают информационные листовки, обеспечивают правопорядок на детских и спортивных мероприятиях.
В рамках праздника на базе ПАСЧ № 1 города Копыля прошел Открытый диалог «МООП ― уверенность и порядок», а также состоялась учеба для представителей «Шанса». Волонтер международного уровня Мария Рокач, которая является врачом общей практики (заведующим) Грозовской врачебной амбулаторией, рассказала ребятам о правилах оказания первой медицинской помощи, наложении жгутов и шин. В конце мероприятия все участники МООП смогли примерить форму спасателей и почувствовать себя настоящими пожарными, самостоятельно потушив огонь. Павел ШЕИН
Творчы конкурс ужо стаў традыцыйным, на яго штогод накіроўваюць свае праекты журналісты друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў, якія асвятляюць пытанні будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сёлета было пададзена 126 заявак.
Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў Цэнтральным Доме афіцэраў з удзелам міністра Узброеных Сіл Андрэя Раўкова, міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, членаў журы.
Міністр абароны Андрэй Раўкоў адзначыў сімвалічнасць падвядзення вынікаў напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. «Гэта свята сімвалізуе ўсенародны характар абароны Радзімы, у аснове якога ляжыць патрыятызм беларускага народа. Менавіта таму ў тэматыцы нашага конкурсу прысутнічаюць два ўзаемазвязаныя канцэптуальныя паняцці — ваеннае будаўніцтва і патрыятычнае выхаванне. Гэта два непарыўна звязаныя напрамкі дзяржпалітыкі, паспяховая рэалізацыя якіх з’яўляецца гарантам стабільнасці міру і стварэння на беларускай зямлі», — сказаў ён.
Кіраўнік ваеннага ведамства асобна падкрэсліў высокую эфектыўнасць супрацоўніцтва Узброеных Сіл і СМІ. «Прыкладам таму служыць асвятленне сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017», якое мы праводзілі ў верасні мінулага года. Пасля яго завяршэння кіраўнік дзяржавы даў найвышэйшую ацэнку рабоце сродкаў масавай інфармацыі. У тым ліку пра гэта ён казаў і на пасяджэнні Савета бяспекі. Акрамя гэтага, там быў пазначаны шэраг праблем і недахопаў, якія ў нас з вамі яшчэ маюцца», — праінфармаваў Андрэй Раўкоў.
У сярэднім штогод пытанням будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл прысвячаецца больш за 3 тыс. публікацый у друкаваных СМІ, каля 150 гадзін тэле- і 80 гадзін радыёэфіру. Важнасць гэтай работы адзначыў міністр інфармацыі. «Тыя старонкі газет, якія прысвечаны розным аспектам жыццядзейнасці Узброеных Сіл, чытаюць ва ўсёй краіне. Тыя радыё-, тэлевізійныя праграмы, якія маюць добрыя шматгадовыя традыцыі, з якіх чытачы, гледачы і радыёслухачы даведваюцца пра сённяшнія падзеі, пра тыя подзвігі, якія здзяйсняюць сёння салдаты, безумоўна, прыцягваюць народ нашай краіны», — канстатаваў Аляксандр Карлюкевіч.
Пераможцаў конкурсу павіншавалі салісты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і акцёры Драматычнага тэатра Беларускай арміі.
Маргарыта САКОВІЧ