Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Минщина удивительная: Червенский район

26.04.2019
ХХII. Червенский район s000021_755948 Впервые земли современной Червенщины упоминаются в письменных источниках времен Великого княжества Литовского. Из примечательных исторических фактов того времени стоит отметить участие жителей Игуменщины в восстании 1863–1864 годов под руководством Кастуся Калиновского. город-1 В сентябре 1923 года Игуменский уезд стал Червенским: Президиум ЦИК БССР по случаю освобождения города Игумена от белополяков переименовал его в город Червень (по названию месяца). В 1924 г. Червень стал центром одноименного района и вошел в состав Минского округа, а в 1938 г. — в состав Минской области. ОАО «Смиловичская валяльно-войлочная фабрика» валенки 2-1 Предприятие образовано в 20-е годы XX века. На данный момент является единственным производителем обуви валяной в республике Беларусь. Ассортимент выпускаемой продукции включает более 30 наименований обуви валяной, а также более 10 видов одеял и подушек с наполнителем из 100-процентной мериносовой овечьей шерсти. Качество продукции подтверждено международным сертификатом качества и гигиеническими удостоверениями. ОАО «Рыбхоз «Волма» волма-1 Полносистемное рыбоводное карповое хозяйство с расчетной мощностью 950 тонн товарной рыбы. Первая продукция была получена в 1932 году. К настоящему моменту уровень производства товарной рыбы составляет 1400 тонн в год. Разнообразен и видовой ассортимент живой рыбы, осваивается производство осетровых рыб. Развивается новый вид услуг населению — платная рыбалка. Экологическая тропа экотропа-1 В Червенском лесхозе разработаны и проводятся экскурсии по экологическим маршрутам. Трасса автомобильно-пешеходного маршрута «По Червенским просторам-1». По пути следования маршрута туристы посещают 23 туристических объекта. Маршрут заканчивается у домика охотника. Велосипедно-пешеходный маршрут «Путешествие к семи криницам», общая протяженность — 30 км. Маршрут знакомит туристов с уникальными историческими и природными объектами. ЧП «Нефтебитумный завод» битум-1 Предприятие было построено в 1997 году в д. Колеина. Это крупнейший производитель битумных эмульсий и модифицированных битумов в Республике Беларусь. Ассортиментный перечень включает в себя дорожные битумы всех марок, битумные эмульсии, мастики, модифицированные эмульсии, битумные смеси различного назначения. Музей Станислава Монюшко манюшко-1 Единственный в мире музей Станислава Монюшко был создан в поселке Озерный Червенского района, на родине композитора в 1969 году. В сентябре 1969 г. музею было присвоено звание «Народный». В настоящее время экспозиция музея размещается в городском поселке Смиловичи. Олег Новицкий новицкий-1 Родился в 1971 году в Червене. Российский космонавт, член отряда космонавтов (космонавт-испытатель) Научно-исследовательского испытательного центра подготовки космонавтов им. Ю.А. Гагарина. Первый полет состоялся 23 октября 2012 года – 16 марта 2013 года в качестве командира космического корабля «Союз ТМА-06М». Герой Российской Федерации. Порядковый номер среди участников космических полетов СССР и России — 114. Подготовил Павел ШЕИН

Председатель Копыльского райисполкома 19 апреля подписал решение об окончании отопительного периода в районе

25.04.2019
Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч 19 красавіка падпісаў рашэнне аб заканчэнні ацяпляльнага перыяду ў рэгіёне. 1 У сувязі з усталяваннем устойлівай дадатнай тэмпературы знешняга паветра (сярэднясутачнай тэмпературы плюс 8 градусаў і больш) дазволена заканчэнне ацяпляльнага сезона для ўсіх спажыўцоў цеплавой энергіі. Вызначана паслядоўнасць адключэння сістэм ацяплення. Першымі іх адключаюць у грамадскіх, адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах. На другім этапе работы праводзяцца ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах. У апошнюю чаргу спыняецца абаграванне дзіцячых садоў, устаноў адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання, медыцынскіх устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк. Сяргей КОЗЕЛ

(CMigrator copy 51)

25.04.2019
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк сустрэлася з калектывам КУП «Капыльская ЖКГ», намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна — Семежаўскай участковай бальніцы, Святлана Лосік — філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 124». Падчас сустрэч работнікі названых арганізацый і прадпрыемстваў мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні членам ІПГ. Большасць з іх датычылася медыцынскага абслугоўвання як у цэнтральнай раённай бальніцы, так і на раёне, вулічнага асвятлення, стану вуліц і дарог у населеных пунктах. Узнята нават праблема будаўніцтва гадавальніка для бадзяжных жывёл. На многія пытанні да-дзены адказы, астатнія — узяты на кантроль. Сяргей КОЗЕЛ

Первый секретарь Минского областного комитета БРСМ Кирилл Шик посетил Копыльский государственный колледж

25.04.2019
Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык у рамках адзінага дня інфармавання наведаў УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». 6089 Тэма сустрэчы — «Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і замацаванне пазітыўнага іміджа беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне». Да сур’ёзнага прадмета размовы Кірыл Іванавіч падышоў крэатыўна, з улікам кантынгенту аўдыторыі, — у якасці формы зносін з навучэнцамі выбраў не манатонную лекцыю, а пазнавальную віктарыну. І не прагадаў: добрая, пазітыўная атмасфера, што панавала ў канферэнц-зале каледжа падчас размовы, спрыяла ўстанаўленню кантакту лідара БРСМ з моладдзю. У такой нефармальнай абстаноўцы навучэнцы змаглі папоўніць веды аб Беларусі, у тым ліку даведацца і аб фактах, якімі мы сапраўды можам ганарыцца. Лейтматывам сустрэчы гучала думка аб неабходнасці валодання інфармацыяй аб роднай краіне. «Мы павінны дакладна ведаць, хто мы, для чаго мы, што нясём у сабе», — падкрэсліў першы сакратар Мінскага абкама БРСМ. Самыя актыўныя і дасведчаныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы — кнігі беларускіх аўтараў (на здымку). А дзвюм навучэнкам каледжа, Марыі Бязушцы і Дар’і  Новік, да таго ж, былі ўручаны мала-дзёжныя білеты — колькасць членаў БРСМ павялічылася прама на сустрэчы. Акрамя каледжа, сталічны госць разам з першым сакратаром Капыльскага РК БРСМ Настассяй Козел і галоўным спецыялістам Настассяй Давы-дзенкай наведаў і Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна, дзе ў рамках акцыі «Ты-дзень дабра» ўручылі выхаванцам установы падарункі — кнігі, канцылярскія прылады, сродкі асабістай гігіены. Заключным пунктам у маршруце Кірыла Шыка значылася Ванелевіцкая СШ. Там ён сустрэўся з актывам БРСМ і прыняў удзел у пасадцы дрэў на прышкольнай тэрыторыі. Падчас візіту ў райцэнтр абласны лідар падзяліўся сваім меркаваннем наконт арганізацыі работы Капыльскага РК БРСМ. Так, Кірыл Іванавіч звярнуў увагу на наяўнасць цікавых напрамкаў работы (у  тым ліку існаванне пляцоўкі для варкаўта), адзначыў актыўнасць, ініцыятыўнасць і неабыякавасць да месца, дзе жывуць, людзей, якія працуюць на месцах, у прыватнасці, кіраўніка грамадскага аб'яд-нання Настассі Козел. — Капыльскі раённы камітэт БРСМ ідзе ў нагу з часам, выконвае ўсе задачы, якія ставяцца і перад арганізацыяй, і ўласна перад яе першым сакратаром. Галоўнае — заставацца лідарам, менавіта гэта ў прыярытэце, бо БРСМ наогул — гэта школа лідараў. У Настассі гэта якасць ёсць. Патрабуецца толькі вопыт, які абавязкова прыйдзе з часам, — адзначыў Кірыл Шык. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ  

Состоялись встречи информационно-пропагандистских групп Копыльского райисполкома с трудовыми коллективами

25.04.2019
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі. 7418 Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча  наведала ААТ «Капыльскі РКБА». Удзел у сустрэчы з працоўным калектывам прыняла начальнік аддзела   арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка. У пачатку сустрэчы спецыяліст па кадрах і ідэалагічнай рабоце Капыльскага РКБА Алена Волкава расказала аб знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванні пазітыўнага іміджа дзяржавы на міжнароднай арэне. Падчас абмеркавання пытанняў дзейнасці камбіната бытавога абслугоўвання размова ішла пра развіццё паслуг, занятасць і стварэнне новых працоўных месц, павышэнне заработнай платы, хуткае і якаснае абслугоўванне насельніцтва з улікам патрабаванняў дзяржаўных сацыяльных стандартаў, у тым ліку выязное і за межамі раёна. 7410-1 — Станоўчая дынаміка развіцця Капыльскага РКБА ёсць, але хочацца прарыву, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Вы павінны пастаянна працаваць над пашырэннем сваёй сферы дзейнасці, шукаць новыя падыходы да захавання і развіцця сістэмы бытавога абслугоўвання. Падчас абмеркавання ад кіраўніцтва раёна паступалі розныя прапановы па пашырэнні паслуг, якiя аказваюцца насельніцтву. Адна з іх — пашыць эксперыментальны ўзор будучай паўсядзённай спецформы для сельгаспрадпрыемстваў. І калі супрацоўнікі швейнага цэха з гэтай задачай справяцца якасна і ў тэрмін, то Капыльскі РКБА забяспечыцца бесперапыннымі дагаворамi з вялікай колькасцю заказчыкаў з ліку работнікаў аграрнай сферы. Затым сустрэча праходзіла ў фармаце канструктыўнага дыялогу. Сярод закранутых тэм — пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку. На ўвесь спектр пытанняў, якія паступілі ад працоўнага калектыву камбіната бытавога абслугоўвання, былі атрыманы тлумачэнні. Падобныя сустрэчы даюць магчымасць не толькі атрымаць інфармацыю аб рабоце ўлады, але і даведацца з вуснаў простых людзей аб іх праблемах і клопатах. І важна тут — аператыўна адрэагаваць на іх і па магчымасці дапамагчы. Таццяна БОХАН