Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Состоялись встречи информационно-пропагандистских групп Копыльского райисполкома с трудовыми коллективами

25.04.2019
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі. 7418 Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча  наведала ААТ «Капыльскі РКБА». Удзел у сустрэчы з працоўным калектывам прыняла начальнік аддзела   арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка. У пачатку сустрэчы спецыяліст па кадрах і ідэалагічнай рабоце Капыльскага РКБА Алена Волкава расказала аб знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванні пазітыўнага іміджа дзяржавы на міжнароднай арэне. Падчас абмеркавання пытанняў дзейнасці камбіната бытавога абслугоўвання размова ішла пра развіццё паслуг, занятасць і стварэнне новых працоўных месц, павышэнне заработнай платы, хуткае і якаснае абслугоўванне насельніцтва з улікам патрабаванняў дзяржаўных сацыяльных стандартаў, у тым ліку выязное і за межамі раёна. 7410-1 — Станоўчая дынаміка развіцця Капыльскага РКБА ёсць, але хочацца прарыву, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Вы павінны пастаянна працаваць над пашырэннем сваёй сферы дзейнасці, шукаць новыя падыходы да захавання і развіцця сістэмы бытавога абслугоўвання. Падчас абмеркавання ад кіраўніцтва раёна паступалі розныя прапановы па пашырэнні паслуг, якiя аказваюцца насельніцтву. Адна з іх — пашыць эксперыментальны ўзор будучай паўсядзённай спецформы для сельгаспрадпрыемстваў. І калі супрацоўнікі швейнага цэха з гэтай задачай справяцца якасна і ў тэрмін, то Капыльскі РКБА забяспечыцца бесперапыннымі дагаворамi з вялікай колькасцю заказчыкаў з ліку работнікаў аграрнай сферы. Затым сустрэча праходзіла ў фармаце канструктыўнага дыялогу. Сярод закранутых тэм — пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку. На ўвесь спектр пытанняў, якія паступілі ад працоўнага калектыву камбіната бытавога абслугоўвання, былі атрыманы тлумачэнні. Падобныя сустрэчы даюць магчымасць не толькі атрымаць інфармацыю аб рабоце ўлады, але і даведацца з вуснаў простых людзей аб іх праблемах і клопатах. І важна тут — аператыўна адрэагаваць на іх і па магчымасці дапамагчы. Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей