Home
Четверг 26.06.2025 01:06

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

Первый секретарь Минского областного комитета БРСМ Кирилл Шик посетил Копыльский государственный колледж

25.04.2019
Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык у рамках адзінага дня інфармавання наведаў УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». 6089 Тэма сустрэчы — «Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і замацаванне пазітыўнага іміджа беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне». Да сур’ёзнага прадмета размовы Кірыл Іванавіч падышоў крэатыўна, з улікам кантынгенту аўдыторыі, — у якасці формы зносін з навучэнцамі выбраў не манатонную лекцыю, а пазнавальную віктарыну. І не прагадаў: добрая, пазітыўная атмасфера, што панавала ў канферэнц-зале каледжа падчас размовы, спрыяла ўстанаўленню кантакту лідара БРСМ з моладдзю. У такой нефармальнай абстаноўцы навучэнцы змаглі папоўніць веды аб Беларусі, у тым ліку даведацца і аб фактах, якімі мы сапраўды можам ганарыцца. Лейтматывам сустрэчы гучала думка аб неабходнасці валодання інфармацыяй аб роднай краіне. «Мы павінны дакладна ведаць, хто мы, для чаго мы, што нясём у сабе», — падкрэсліў першы сакратар Мінскага абкама БРСМ. Самыя актыўныя і дасведчаныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы — кнігі беларускіх аўтараў (на здымку). А дзвюм навучэнкам каледжа, Марыі Бязушцы і Дар’і  Новік, да таго ж, былі ўручаны мала-дзёжныя білеты — колькасць членаў БРСМ павялічылася прама на сустрэчы. Акрамя каледжа, сталічны госць разам з першым сакратаром Капыльскага РК БРСМ Настассяй Козел і галоўным спецыялістам Настассяй Давы-дзенкай наведаў і Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна, дзе ў рамках акцыі «Ты-дзень дабра» ўручылі выхаванцам установы падарункі — кнігі, канцылярскія прылады, сродкі асабістай гігіены. Заключным пунктам у маршруце Кірыла Шыка значылася Ванелевіцкая СШ. Там ён сустрэўся з актывам БРСМ і прыняў удзел у пасадцы дрэў на прышкольнай тэрыторыі. Падчас візіту ў райцэнтр абласны лідар падзяліўся сваім меркаваннем наконт арганізацыі работы Капыльскага РК БРСМ. Так, Кірыл Іванавіч звярнуў увагу на наяўнасць цікавых напрамкаў работы (у  тым ліку існаванне пляцоўкі для варкаўта), адзначыў актыўнасць, ініцыятыўнасць і неабыякавасць да месца, дзе жывуць, людзей, якія працуюць на месцах, у прыватнасці, кіраўніка грамадскага аб'яд-нання Настассі Козел. — Капыльскі раённы камітэт БРСМ ідзе ў нагу з часам, выконвае ўсе задачы, якія ставяцца і перад арганізацыяй, і ўласна перад яе першым сакратаром. Галоўнае — заставацца лідарам, менавіта гэта ў прыярытэце, бо БРСМ наогул — гэта школа лідараў. У Настассі гэта якасць ёсць. Патрабуецца толькі вопыт, які абавязкова прыйдзе з часам, — адзначыў Кірыл Шык. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей