Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч 19 красавіка падпісаў рашэнне аб заканчэнні ацяпляльнага перыяду ў рэгіёне.
У сувязі з усталяваннем устойлівай дадатнай тэмпературы знешняга паветра (сярэднясутачнай тэмпературы плюс 8 градусаў і больш) дазволена заканчэнне ацяпляльнага сезона для ўсіх спажыўцоў цеплавой энергіі. Вызначана паслядоўнасць адключэння сістэм ацяплення. Першымі іх адключаюць у грамадскіх, адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах. На другім этапе работы праводзяцца ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах. У апошнюю чаргу спыняецца абаграванне дзіцячых садоў, устаноў адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання, медыцынскіх устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии