У студзені 2011 года калектыву прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Не аднойчы ў Семежава прыязджалі прадстаўнікі навуковага і культурнага свету блізкага і далёкага замежжа.
Па мясцовай легендзе, абрад з’явіўся ў ХVIII стагоддзі, калі недалёка ад вёскі стаяла царскае войска. Салдаты і афіцэры хадзілі па хатах, віншавалі гаспадароў, ладзілі для іх прадстаўленні, за што жыхары плацілі ім каляднымі ласункамі. І пасля таго, як царскі атрад пакінуў вёску, традыцыю пераняла мясцовая моладзь. За тры з паловай стагоддзі тут выгадавалі не адно пакаленне «цароў». У свяце прымаюць удзел толькі мужчыны і юнакі, так званыя «цары». У кожнага з іх свая роля, але ўсе, як адзін, у белых касцюмах, кашулю перавязваюць трыма семежаўскімі паясамі з традыцыйным арнаментам, шыю ўпрыгожвае жаночая хустка, а на галаве — высокія шапкі з рознакаляровымі стужкамі. Наперадзе ідзе галоўны герой — цар Максімільян.
Бацька Казіміра, Сцяпан, быў дзясятнікам у грозаўскага пана Мержаеўскага. Яны нават пасябравалі, і капылянін у гонар сябра ўзяў яго імя Севярын, таму мастака і завуць Казімір Севярынавіч. У 1878 годзе ў Капылі нарадзіўся Казімір, а за ім і Павел. У свой час бацька Казіміра ўдзельнічаў у паўстанні Каліноўскага, але нават праз два дзясяткі гадоў царскія сышчыкі па даносе сталі сачыць за ім, і, каб не трапіць у пастку, ён вырашыў збегчы ва Украіну. Каля Кіева ў той час жыло шмат беларусаў, яны і дапамаглі выправіць дакументы і тым самым замесці сляды. Калі Казіміру было гадоў 10 ці 12, сям’я Сцяпана-Севярына вярнулася ў родны Капыль. Малевіч сам пра сябе пазней пісаў: «Я сын Сцяпана-Севярына Хітрага, хацеў бы прыехаць і пабываць у родным мястэчку Капылі і сустрэцца з сябрамі».
Яго карціны зараз каштуюць вельмі дорага. Напрыклад, «Супрэматычная кампазіцыя» прададзена на аўкцыёне Сотбіс (Нью-Ёрк) за $ 60 млн, а «Містычны супрэматызм» на тым жа аўкцыёне — за $ 37,77 млн.
У рэцэптурах вырабаў — толькі натуральныя прадукты: мука жытняя і пшанічная, соль харчовая ёдаваная і хлебапякарныя дрожджы. Таму і тэрмін захоўвання вырабу кароткі — 36 гадзін, упакаванага — 72. У 2012 годзе хлеб «Шклоўскі» быў удастоены сярэбранага медаля на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у г. Мінску.
У лінейцы выпускаемай прадукцыі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» — прызёры і пераможцы розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў-дэгустацый. Сыры «Расійскі асаблівы», «Расійскі новы», «Белаазёрскі», «Беларускае золата», «Купалаўскі», «Гройцэр малады». У кожнага — свой непаўторны смак. У склад сыроў уваходзяць толькі натуральныя прадукты: малако, закваска, харчовыя дабаўкі. Як кажуць, спрабуйце і выбірайце свой!
У тым ліку распрацоўка прынцыпова новай кампаноўкі велікагрузных аўтамабіляў «кабіна над рухавіком», якая ў далейшым атрымала распаўсюджванне ва ўсім свеце, стварэнне канцэптуальнага модульнага аўтацягніка МАЗ-2000 «Перабудова», прызнанне яго аўтамабілем XXI стагоддзя, які атрымаў залаты медаль на Парыжскім вялікім салоне аўтамабілебудавання ў 1988 г., стварэнне шасці пакаленняў магістральнага аўтапоезда. М.С. Высоцкі з’яўляўся адным з ініцыятараў арганізацыі на Мінскім аўтазаводзе айчыннай буйнамаштабнай вытворчасці аўтобусаў і кіраўніком стварэння іх першых мадэлей сумесна з нямецкай фірмай «Неаплан».
Міхаіл Сцяпанавіч — аўтар больш чым 450 навуковых прац і звыш 140 вынаходак. У 1970 г. М.С. Высоцкаму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР за стварэнне канструкцыі ўніфікаванага сямейства высокапрадукцыйных велікагрузных аўтамабіляў, аўтапаяздоў і аўтасамазвалаў, у 1986 годзе — Дзяржаўная прэмія БССР за распрацоўку і ўкараненне гнуткай аўтаматызаванай сістэмы паскораных выпрабаванняў машын. Ён узнагароджаны: ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны III ступені, Айчыны II ступені. Яго імя носіць Семежаўская сярэдняя школа, а ў самім Семежаве створаны дом-музей, дзе штогод праходзіць першы ўрок для першакласнікаў. Міхаіл Сцяпанавіч — Ганаровы грамадзянін Капыльскага раёна.